Дакудаўскі сельсавет (Крупскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Крупскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Даку́даўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крупскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Дакудава.

Дакудаўскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Крупскі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дакудава
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 30 кастрычніка 2009
Насельніцтва (2009) 583
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

ГісторыяПравіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Жаберыцкі (Малажаберыцкі) сельсавет у складзе Крупскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Малыя Жаберычы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі, з 18 чэрвеня 1927 года — у складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Крупскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 28 ліпеня 1966 года ў склад сельсавета з Ігрушкаўскага сельсавета перададзена вёска Актавія[1]. 31 сакавіка 1977 года ў склад сельсавета з Нацкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Брышча, Вялікае Восава, Дакудава, Нявераўшчына і Шыялоўка), у склад Ігрушкаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Актавія, Лашанцы, Лужа, Радзіца і Стараселле)[2]. 13 верасня 1982 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дакудава, сельсавет перайменаваны ў Дакудаўскі[3]. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Хацюхоўскага сельсавета[4].

НасельніцтваПравіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 583 чалавекі[5], з іх 95,2 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 0,9 % — цыганы, 0,5 % — украінцы[6].

СкладПравіць

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў: аграгарадок Дакудава, вёскі Брышча, Вялікае Восава, Вялікія Жаберычы, Клён, Крыстопаўшчына, Малыя Жаберычы, Нявераўшчына, Прыклёнак і Шыялоўка.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 13 верасня 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 29 (1727).
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.