Даку́даў Пе́рвшы[1] (польск.: Dokudów Pierwszy) — вёска ў Польшчы, на рацэ Жарніцы, за 12 км на паўднёвы ўсход ад Бялы Падляскай і за 90 км на паўночны ўсход ад Любліна. Уваходзіць у склад Бяльскага павета Люблінскага ваяводства, частка вясковай гміны Бяла Падляска.

Вёска
Дакудаў Первшы
польск.: Dokudów Pierwszy
Герб
Герб
Былая ўніяцкая царква
Былая ўніяцкая царква
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Заснаваны
1504
Першая згадка
Вышыня цэнтра
139 м
Насельніцтва
281 чалавек (2011)
Часавы пояс
Паштовы індэкс
21-500
Аўтамабільны код
LBI
Дакудаў Первшы на карце Польшчы ±
Дакудаў Первшы (Польшча)
Дакудаў Первшы
Дакудаў Первшы (Люблінскае ваяводства)
Дакудаў Первшы

Гісторыя правіць

 
Пятніцкая царква, да 1915 г.

Вялікае Княства Літоўскае правіць

Першы пісьмовы ўспамін пра Дакудаў (пад назвай Леўкава) датуецца 1504 годам, калі Леў Багавіцін надаў ёй магдэбургскае права. Паводле прывілея вялікага князя Аляксандра тут дазвалялася штогод праводзіць кірмаш і збудаваць замак у вёсцы старога гарадзішча. Пад 1529 годам мястэчка ўпамінаецца ўжо пад назвай Дакудаў.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Дакудаў увайшоў у Берасцейскі павет Берасцейскага ваяводства. У XVI стагоддзі ў мястэчку дзейнічаў праваслаўны манастыр[2], які прыняў Берасцейскую унію. У 1696 годзе ў Дакудаве з фундацыі Караля Станіслава Радзівіла была пабудавана новая драўляная царква. Да 1700 года мястэчка страціла магдэбургскае права[3].

Пад уладай Расійскай імперыі правіць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Дакудаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, ва Уладаўскім павеце Сядлецкай губерні. Гэта адарвала мястэчка ад губерняў з пераважна беларускім насельніцтвам. На 1827 год у Дакудаве было 93 будынкі. У 1875 годзе расійскія ўлады гвалтоўна перавялі тутэйшую царкву пад юрысдыкцыю Маскоўскага патрыярхату.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Дакудаў занялі нямецкія войскі, перад гэтым яго разам з царквой спалілі расійскія войскі.

Найноўшы час правіць

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Дакудаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У 1928—1932 гадах тут была пабудавана новая ўніяцкая царква. З пачаткам Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе Дакудаў занялі войскі Трэцяга Рэйха.

У 1944 годзе Дакудаў занялі савецкія войскі, пасля чаго яго зноў перадалі Польшчы. У 1947 годзе тутэйшая царква была перароблена пад касцёл[4].

Насельніцтва правіць

  • XIX стагоддзе: 1827 год — 561 чал.[5]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 281 чал.

Славутасці правіць

  • Капліца прыдарожная
  • Могілкі старыя праваслаўныя
  • Царква Святой Параскевы Пятніцы (1928—1932, цяпер касцёл Святой Пракседы)

Страчаная спадчына правіць

  • Царква Святой Параскевы Пятніцы (1696)

Галерэя правіць

Асобы правіць

Зноскі правіць

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
  2. Pawluczuk U.A. Życie monastyczne w II Rzeczypospolitej. — Białystok: Wydawnictwo Uniwersytetu w Białymstoku, 2007. S. 25.
  3. Krzysztofik R. Lokacje miejskie na obszarze Polski. Dokumentacja geograficzno-historyczna. — Katowice, 2007. S. 28—29.
  4. Katalog zabytków sztuki w Polsce. Województwo lubelskie powiat Biała Podlaska / red. K. Kolendo-Korczakowa, A. Oleńska, M. Zgliński. — Warszawa: Instytut Sztuki Polskiej Akademii Nauk, 2006. S. 53-54.
  5. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. S. 93.

Спасылкі правіць