Даламіт (прадпрыемства)
прадпрыемства ў Віцебску (пасёлак Руба)
ААТ «Даламіт» — прадпрыемства створана ў 1931 г. у гарадскім пасёлку Руба Віцебскага раёна (з 1999 г. — у межах Віцебска) як вапнавы завод. У Вялікую Айчынную вайну разбураны, у 1949 г. адноўлены. Пасля пуску у 1967 г. 1-й чаргі завода даламітавай мукі — камбінат вапнавых матэрыялаў. У 1971 г. пушчана 2-я чарга гэтага завода, у 1974 г. пабудаваны завод «Гралева-1», у 1978 г. — «Гралева-2». З 1978 г. — вытворчае аб’яднанне «Даламіт», з 1995 г. сучасная назва. Працуе на мясцовай сыравіне — даламітах радовішча Гралева.
Асноўная прадукцыя
правіць- Даламітавае ўгнаенне для вапнавання кіслых глебаў
- Мінеральны парашок для асфальтабетонных сумесей
- Напаўняльнік для покрыўнага слоя рубероіду
- Здробнены даламіт для будаўнічых работ і інш.
Генеральныя дырэктары
правіць- з 27 сакавіка 2023 — Сяргей Мікалаевіч Саглаеў[1].
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Віцебскае акцыянернае таварыства «Даламіт» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 213. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Віцебскае акцыянернае таварыства «Даламіт» // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 454.