Далга́ны (саманазва долган, таксама тыакіхі, саха) — народ, карэнныя насельнікі Паўночнай Сібіры.

Далганы
(долган)
Далганская пісьменніца Агдо Аксёнава
Агульная колькасць 7885 (2010 г.)
Рэгіёны пражывання Расія
Мова далганская
Рэлігія Праваслаўе, анімістычныя культы, шаманізм
Блізкія этнічныя групы якуты

Колькасць і рассяленне правіць

Жывуць пераважна ў Краснаярскім краі і Рэспубліцы Саха (Расія). Агульная колькасць у Расіі (2010 г.) — 7 885 чал.[1] У 2009 г. у Беларусі жыў 1 чал., які вызначаў сваю этнічную тоеснасць як далган[2].

Паходжанне правіць

Далганы — адна з найбольш маладых этнічных супольнасцяў Сібіры. Лічыцца, што склаліся на працягу XVIII — XIX стст. з прадстаўнікоў якутаў, эвенкаў, рускіх затундраных сялян. Размаўляюць на цюркскай мове, блізкай да якуцкай, аднак назва народа паходзіць ад назвы эвенкскага рода далган, дангот[3]. Нягледзячы на тое, што праблема паходжання далганаў лічыцца дэталёва распрацаванай[4], існуюць дыскусіі аб важнасці ўплыва той ці іншай групы стваральнікаў далганскага этнаса. Так, частка даследчыкаў прызнае вядучую ролю эвенкаў[5], што, аднак, супярэчыць дадзеным антраполагаў. Генетыкі таксама адзначаюць блізкасць далганаў да суседзяў-самадыйцаў[6].

Культура правіць

 
Далганскі аленявод

У мінулым для далганаў быў характэрны качавы лад жыцця, які асобныя групы часткова захоўваюць і ў нашы дні. Асноўныя заняткі — аленегадоўля, паляванне на дзікіх аленяў і футравых звяроў, рыбалоўства. Вызначальна, што роля аленегадоўлі ў нашы дні неістотная, статкі свойскага аленя скарацілася ў дзясяткі разоў.

На поўдні тэрыторый свайго рассялення далганы здаўна будавалі хаты па рускім узоры. Качэўнікі ўзводзілі чумы па эвенкскім і якуцкім узорам. Вельмі распаўсюджаная форма жытла — бало́к, чум, усталяваны на нарты.

Народная вопратка ўключае сакуі, глухую футравую адзежу з каптуром, тканныя спадніцы, кашулі, капялюшы бэрсегэ, скураныя боты, якія па-мастацку ўпрыгожваюцца бісерам і аплікацыямі. У нашы дні народную вопратку на святы часцей апранаюць жанчыны, чым мужчыны.

Асноўная сацыяльная адзінка — малая нуклеарная сям'я. Падзел на роды прынцыпіяльнага значэння не мае.

Далганскі фальклор прадстаўлены казкамі, легендамі, эпічнымі казаннямі, песнямі. Распаўсюджаны танец карагоднага тыпу хейро. Папулярныя святы — вясновы хейро, дні аленявода і рыбака.

Мова правіць

Далганская мова блізкая да якуцкай. Вылучаюць 3 асноўныя дыялекты. Пісьмовасць на аснове кірыліцы. Далганская мастацкая літаратура прадстаўлена пераважна паэзіяй і прозай. Пачынальніцай прафесійнай далганскай літаратуры лічыцца пісьменніца Агдо Аксёнава (1936—1995).

Рэлігія правіць

Большасць вернікаў — праваслаўныя. Захаваліся некаторыя анімістычныя звычаі, у тым ліку шанаванне духаў прыродных аб’ектаў сайтан. У мінулым далганскія шаманы лічыліся даволі аўтарытэтнымі ў справах барацьбы з хваробамі і злымі духамі сярод суседзяў.

Зноскі

  1. Национальный состав населения Российской Федерации согласно переписи населения 2010 года Архівавана 23 снежня 2021.
  2. belstat.gov.by
  3. Народы и народности, населяющие Красноярский край Архівавана 5 чэрвеня 2013.
  4. Золотарева И. М. Антропологическое исследование долган // Советская этнография. — 1965. — № 3. — С. 27
  5. Васильев В. И. Долганы // Народы России:Энциклопедия. — М.: Научное издательство Большая Российская Энциклопедия, 1994. С. 149
  6. The Western and Eastern Roots of the Saami—the Story of Genetic «Outliers» Told by Mitochondrial DNA and Y Chromosomes Архівавана 20 ліпеня 2011.