Далорэс Ібаруры Гомес (ісп.: Dolores Ibárruri Gómez, вядомая таксама як Пасіянарыя, баск. Dolores Ibarruri, «Pasionaria»; (9 снежня 1895, Гальярта, правінцыя Біская — 12 лістапада 1989, Мадрыд}) — дзеячка іспанскага і міжнароднага камуністычнага руху, актыўная ўдзельніца рэспубліканскага руху ў гады Грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў, затым дзеячка эмігранцкай апазіцыі дыктатуры Франка.

Далорэс Ібаруры
ісп.: Dolores Ibárruri Gómez
Імя пры нараджэнні ісп.: María de los Dolores Ibárruri y Gómez
Род дзейнасці палітык, журналістка, актывіст
Дата нараджэння 9 снежня 1895(1895-12-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 лістапада 1989(1989-11-12)[4][1][…] (93 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Julián Ruiz Gabiña[d]
Дзеці Rubén Ruiz Ibárruri[d]
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На працягу доўгага часу жыла ў СССР (у пачатку 1960-х гадоў атрымала савецкае грамадзянства), а яе адзіны сын, Рубен, уступіў у Чырвоную Армію і загінуў у бітве пад Сталінградам у 1942 годзе. У 1942—1960 гады — генеральны сакратар, а з 1960 года да канца жыцця — старшыня Камуністычнай партыі Іспаніі. Пасля смерці Франка і легалізацыі партый пры Хуане Карласе I вярнулася ў Іспанію і ў 1977 годзе абраная дэпутатам картэсаў.

Зноскі

  1. а б Dolores Ibárruri Gómez // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dolores. La Pasionaria Ibárruri Gómez // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.bizkaiatalent.eus/pais-vasco-te-espera/algunos-vascos-a-traves-de-la-historia/dolores-ibarruri/
  4. Dolores Ibárruri // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. https://www.elmundo.es/loc/famosos/2019/11/11/5dc56821fdddff34b88b45e6.html Праверана 24 сакавіка 2020.