Даля Грыбаўскайце
Даля Грыбаўскайце (літ.: Dalia Grybauskaitė; 1 сакавіка 1956, Вільнюс, Літоўская ССР, СССР) — літоўскі палітык, эканаміст па адукацыі, міністр фінансаў Літвы ў 2001—2004 гадах, камісар камітэту па бюджэту і фінансаваму праграмаванню Еўрапейскага Саюза ў 2004—2009 гадах. Перамагла на выбарах прэзідэнта Літвы 17 мая 2009 года.
Даля Грыбаўскайце | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Dalia Grybauskaitė | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Валдас Адамкус | ||||||
Пераемнік | Гітанас Наўседа | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Альгірдас Бразаўскас | ||||||
Папярэднік | Ёнас Лёнгінас | ||||||
Пераемнік | Альгірдас Буткявічус | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Вівіян Рэдынг | ||||||
Пераемнік | Ян Фігель | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Маркас Кіпрыяну | ||||||
Пераемнік | Альгірдас Шэмета | ||||||
Нараджэнне |
1 сакавіка 1956[1][2][…] (68 гадоў) |
||||||
Бацька | Polikarpas Grybauskas[d] | ||||||
Маці | Vitalija Korsakaitė[d] | ||||||
Муж | няма | ||||||
Дзеці | няма | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Партыя | КПСС (1983—1989 гг.) | ||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат эканамічных навук (1988) | ||||||
Дзейнасць | палітыка[4] і эканоміка[4] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1983 годзе Даля Грыбаўскайце скончыла эканамічны факультэт Ленінградскага ўніверсітэта, а ў 1988 годзе атрымала ступень кандыдата эканамічных навук у Акадэміі Грамадскіх навук у Маскве. У 1991 годзе Грыбаўскайце скончыла курс у рамках спецыяльнай праграмы для кіраўнічых кадраў «School of Foreign Service» Джорджтаўнскага ўніверсітэта ў Вашынгтоне.
У 1990—1991 гадах кіравала навуковым аддзелам Эканамічнага Інстытуту, а ў 1991 годзе праграмным дырэктарам ва Урадзе Літоўскай Рэспублікі. З 1991 да 1993 года выконвала функцыі кіраўніка еўрапейскага дэпартамента Міністэрства міжнародных эканамічных сувязей. З 1993 года была дырэктарам эканамічнага дэпартамента ў Міністэрстве замежных спраў, адначасова кіравала Камітэтам Атрымання Дапамогі РНАRЕ і G-24, а таксама займалася стварэннем дагаворы аб вольным гандлі з Еўрапейскім Саюзам.
У 1994—1995 была надзвычайным паслом і паўнамоцным міністрам падчас прадстаўніцтва Літвы ў Еўрапейскім Саюзе і прадстаўніком Каардынатара Дзяржаўнай Дапамогі ў Бруселі. З 1996 года Грыбаўскайце выконвала абавязкі паўнамоцнага пасла ў пасольстве Літвы ў ЗША. У 1999—2000 займала пасаду віцэ-міністра фінансаў і займалася перамовамі Літвы з Міжнародным Валютным Фондам і Сусветным Банкам. У 2000—2001 — віцэ-міністр замежных спраў і намеснік кіраўніка літоўскай дэлегацыі якая вяла перамовы аб уваходзе Літвы ў Еўрасаюз.
У пачатку ліпеня 2001 года Грыбаўскайце заняла пасаду міністра фінансаў у толькі што ўтвораным урадзе Альгірдаса Бразаўскаса. 1 мая 2004 года, у дзень уваходу Літвы ў Еўрапейскі Саюз, яна была запрошана ў склад Еўрапейскай камісіі як камісар, адказваючы за адукацыю і культуру (разам з Вівіян Рэдзінг). Ва ўтворанай 22 лістапада 2004 года камісіі пад кіраўніцтвам Жазэ Барозу, яна адказвала за праграмаванне фінансаў і бюджэт.
У 2009 годзе Грыбаўскайце прыняла ўдзел у выбарах прэзідэнта Літвы. 26 лютага яна афіцыйна абвясціла аб удзеле ў выбарах як незалежны кандыдат. Яе кандыдатуру падтрымалі дзве ўрадавыя кааліцыі: Саюз Бацькаўшчыны і Ліберальны Рух.
Па выніках галасавання, якое адбылося 17 мая 2009 года, Даля Грыбаўскайце атрымала 69,09 % галасоў.[5]
20 кастрычніка 2010 года знаходзілася з працоўным візітам у Мінску.
У маі 2014 года адбыліся чарговыя выбары прэзідэнта Літвы. У першым туры, які адбыўся 11 мая, сярод 7 кандыдатаў Д. Грыбаўскайце заняла 1-е месца, атрымаўшы 45,92 % галасоў. Разам з кандыдатам, які заняў 2-е месца — Зігмантасам Бальчыцісам — прыняла ўдзел у другім туры. Па выніках другога тура Д. Грыбаўскайце атрымала 57,90 % галасоў супраць 40,10 % свайго апанента і была пераабраная на другі тэрмін.
12 ліпеня 2014 года ўступіла на пасаду прэзідэнта.
12 ліпеня 2019 года Даля Грыбаўскайце перадала паўнамоцтвы абранаму прэзідэнту Літоўскай Рэспублікі Гітанасу Наўседу.
Даля Грыбаўскайце акрамя літоўскай валодае англійскай, польскай, рускай і французскай мовамі.
Зноскі
- ↑ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/1543098/Dalia-Grybauskaite
- ↑ Hollar S. Dalia Grybauskaite // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #173990282 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Voting Results — Balsavimo rezultatai (англ.) (літ.)