Далёкаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Далё́каўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Далёкія.

Далёкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Браслаўскі раён
Уключае 32 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Далёкія
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 811
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Відзаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мілашкаўскага сельсавета[1]. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Богінскага сельсавета[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. У 1971 годзе скасавана вёска Феліксава (злілася з вёскай Богіна)[3]. 26 сакавіка 1973 года скасаваны хутары Кукцішкі і Ядвігава[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 57 населеных пунктаў[5]. 21 верасня 1987 года ў склад сельсавета з Казянскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Вусце, Коўшанкі, Стаўрова і Чэрніца), а ў склад Відзаўскага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў (Абалікшты, Белевічы, Вайнюнцы, Дварчына, Заборнікі, Мацэлішкі, Місянцы, Мурмішкі, Разалінова, Шалакундзі, Юцішкі, хутары Балундзішкі і Наруці)[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1104 чалавекі[7], з іх 63,6 % — беларусы, 26,1 % — палякі, 9,6 % — рускія[8]; паводле перапісу 2019 года — 811 чалавек[9].

Крыніцы правіць

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  3. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 41. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 верасня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.