Далёкі Усход Расіі
Далёкі Усход — усходняя частка Расіі, да якой адносяць вобласці басейнаў рэк, якія ўпадаюць у Ціхі акіян, а таксама востраў Сахалін, Курыльскія астравы, востраў Урангеля, Камандорскія і Шантарскія астравы.[1]

Насельніцтва — 6,3 млн чал. (каля 5 % насельніцтвы Расіі). Далёкі Усход — рэгіён з самым шуткім скарачэннем насельніцтва ў краіне: за перыяд 1991—2010 гг. насельніцтва паменшылася на 1,8 млн чалавек (22 %).[2]. Каэфіцыент прыросту насельніцтва на Далёкім Усходзе Расіі -4,1[3]: Прыморскі край -3,9, Рэспубліка Саха -1,8, Хабараўскі край -1,3, ЯАВ -0,7, Сахалін -7,8, Магаданская вобласць -17,3, Камчацкі край -6,2, Амурская вобласць -6, Чукотка -14,9. Пры захаванні гэтай тэндэнцыі Магадан застанецца без насельніцтва праз 57 гадоў, а Чукотка — праз 66 гадоў[3].
Плошча рэгіёна — 6169,3 тыс. км², ці каля 36 % тэрыторыі РФ. Геаграфічна, гістарычна і па актыўнасці міграцыі насельніцтва да Далёкага Усходу нярэдка адносяць Забайкалле.[4][5]
Адміністрацыйна рэгіён уключае 9 суб'ектаў Расійскай Федэрацыі, якія ўваходзяць у склад Далёкаўсходняй федэральнай акругі.
Адміністрацыйны падзел Правіць
Якуція адміністрацыйна ўключана ў Далёкаўсходнюю федэральную акругу РФ, хоць геаграфічна адносіцца да Усходняй Сібіры. Пры гэтым існуюць тэндэнцыі інтэграцыі Далёкага Усходу і Усходняй Сібіры ва ўзаемазлучаную адміністрацыйна-эканамічную структуру, прыкладам чаго можа служыць як федэральная праграма «Сацыяльна-эканамічнае развіццё Далёкага Усходу і Забайкалля», так і занаванне сувязі сотавымі аператарамі, якія ўключаюць усе суб'екты федэрацыі ўсходней Іркуцкай вобласці ў зону «Далёкі Усход»[6].
Найбуйнейшыя населеныя пункты Правіць
Населеныя пункты з колькасцю жыхароў больш за 20 тысяч паводле даных 2010—2013 года | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Гл. таксама Правіць
Зноскі
- ↑ Дальний Восток России в энциклопедии Вокруг света
- ↑ Екатерина Мотрич: Нас становится все меньше .
- ↑ а б Праз 60 гадоў некалькі суб'ектаў ДФА цалкам «вымруць»
- ↑ Міністэрства эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі — Праграма «Эканамічнае і сацыяльнае развіццё Далёкага Усходу і Забайкалля на перыяд да 2013 года»
- ↑ Сервер Урада Хабараўскага края — Сацыяльна-эканамічная стратэгія развіцця Хабараўскага края і Забайкалля(недаступная спасылка)
- ↑ Суседнія рэгіёны — Іркуцкая вобласць Архівавана 26 верасня 2010.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Далёкі Усход Расіі