Даманавіцкае
Дама́навіцкае — возера ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці, за 36 км на паўднёвы ўсход ад горада Салігорск, за 2,7 км на паўднёвы захад ад вёскі Даманавічы. Адносіцца да басейна ракі Случ.
Даманавіцкае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,39 км |
Шырыня | 0,29 км |
Плошча | 0,081 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,13 км |
Найбольшая глыбіня | 2,5 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,89 м |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Мінская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,081 км², даўжыня 0,39 км, найбольшая шырыня 0,29 км. Максімальная глыбіня 2,5 м, сярэдняя 1,89 м. Даўжыня берагавой лініі 1,13 км. Аб’ём вады 0,15 млн м³.
Берагі пясчаныя, нізкія, параслі хмызняком і рэдкалессем. Зарастае ўмерана. На паўночным усходзе злучана з сістэмай меліярацыйных каналаў, адзін з якіх упадае ў магістральны Даманавіцкі канал.
Літаратура правіць
- Республика Беларусь. Минская область. Солигорский район: карта. Солигорск: план. Красная Слобода: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2011. — 3 000 экз.