Даменіка Венецыяна
Даменіка Венецыяна (іт. Domenico Veneziano; 1410, Венецыя — каля 1461, Фларэнцыя) — італьянскі мастак, адзін з заснавальнікаў фларэнтыйскай школы жывапісу. Поўнае імя — Даменіка ды Барталамеа ды Венецыя.
Даменіка Венецыяна | |
---|---|
італ.: Domenico Veneziano | |
Дата нараджэння | 1410[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 мая 1461[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Уплыў | Джэнціле да Фабрыяна, Мазаліна, Мазачыа і Данатэла |
Уплыў на | П'ера дэла Франчэска |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся каля 1410 года, як мяркуецца, у Венецыі. Памёр каля 1461 г. як мяркуецца ў Фларэнцыі. Пра ягонае жыццё вядома вельмі мала. Самастойна пачаў працаваць у 1432 годзе. У 1439 годзе прыехаў у Фларэнцыю, дзе і працягваў працаваць да самай смерці, акрамя невялікага перапынку.
Захаваліся дзве працы, падпісаныя Даменіка. Адна з іх — моцна пашкоджаная фрэска «Дзева і дзіця на троне» (Лонданская Нацыянальная галерэя). Другая — частка алтара царквы Санта Лючыя дэі Маньёлі, звычайна званая Маньёлі (1445—1447).
Першы дакумент, які адносіцца да жыцця Даменіка Венецыяна, — яго ліст з Перуджы, адрасаваны П’еро ды Казіма дэ Медычы, напісаны ў красавіку 1438 года. У Перуджы мастак працаваў у доме сям’і Бальёны. У 1439 годзе ён з’яжджае ў Фларэнцыю, дзе сумесна з П’ера дэла Франчэска распісвае фрэску ў царкве шпіталя Санта-Марыя-Нуава. У 1445 годзе мастак па невядомай прычыне перастае працаваць. Пазней яго фрэскі завяршаюць Алесіа Бальдавінеці ў 1461 і Андрэа дэль Кастанья ў 1451—1453. Увесь гэты цыкл быў знішчаны ў XVIII стагоддзі.
Паводле Вазары, пасля завяршэння працы над алтаром Маньёлі ў 1447 годзе мастак адпраўляецца ў вобласць Марка, дзе сумесна з П’ера дэла Франчэска працуе над фрэскамі царквы Санта-Марыя ў Ларэта. З-за эпідэміі чумы Даменіка пакідае Марке і вяртаецца ў Фларэнцыю. Фрэскі не былі завершаны, і пазней іх знішчылі.
Апошняя вядомая праца мастака — фрэска ў капліцы Кавальканці, пазней у царкве Санта-Крочэ. У 1566 годзе царкву перабудавалі, а фрэску перанеслі са сцяны.