Даменіка Феці
Даменіка Фе́ці (Domenico Fetti; каля 1588, Рым — 16 красавіка 1623) — італьянскі жывапісец.
Даменіка Феці | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1589[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 красавіка 1623[4][5][…] ці 1624[7][8][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
![]() |
Біяграфічныя звесткіПравіць
Вучыўся ў Рыме ў Л. Чыголі. Зазнаў уплыў Караваджа, А. Эльсхаймера, майстроў венецыянскай школы XVI ст. 3 1613 прыдворны мастак герцага Фердынанда Ганзага ў Мантуі, з 1622 працаваў у Венецыі.
ТворчасцьПравіць
Творчасці ўласцівы тонкія па каларыстычным вырашэнні карціны, у якіх сюжэты міфалогіі («Геро і Леандр»), Старога і Новага Запавету трактуюцца як бытавыя сцэны, змешчаныя ў пейзажы або інтэр'еры, эмацыянальна сугучныя перажыванням персанажаў: «Вылячэнне Тавіта», «Прытчы», «Уцёкі ў Егіпет».
Творы вылучаюцца прастатой і яснасцю кампазіцыі, свабоднай манерай пісьма.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118683500 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Domenico Fetti
- ↑ а б в Waterhouse E. Italian Baroque Painting — Лондан: Phaidon Press, 1962. — С. 120.
- ↑ Domenico Feti // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Domenico Fetti // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Domenico Fetti // Web umenia Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Domenico Fetti // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Domenico Feti // Artnet — 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
ЛітаратураПравіць
- Феці // БЭ ў 18 т. Т. 16. Мн., 2003.