Даменіка дзі Бартола

Даменіка дзі Бартола (іт. Domenico di Bartolo; каля 1400, Ашана — пасля 1445, Сіена) — італьянскі мастак, сіенская школа.

Даменіка дзі Бартола
Род дзейнасці мастак
Дата нараджэння каля 1400[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці каля 1445[1][3]
Месца смерці
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джорджа Вазары ў сваіх «Жыццяпісах найбольш знакамітых жывапісцаў» паведамляе, што Даменіка дзі Бартола быў пляменнікам і вучнем мастака Тадэа дзі Бартола, «быў сціплы і прыемны і адрозніваўся выключнай ветлівасцю».

У сіенскіх дакументах імя Даменіка дзі Бартола ўпершыню з’яўляецца ў 1420 годзе ў якасці ўдзельніка работ у сіенскім саборы, а ў спісе Гільдыі сіенскіх мастакоў яго імя з’яўляецца ў 1428 годзе. У гэтым жа годзе Даменіка пабываў у Рыме і бачыў там працы Пізанела ў царкве Сан Джавані ін Латэрана, якія зрабілі на яго ўражанне.

Зноскі

  1. а б Domenico di Bartolo // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. di Bartolo Domenico // CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries.
  3. Domenico di Bartolo // opac.vatlib.it