Дамінез Барнет (нар. 28 кастрычніка 1992, Флінт, ЗША) — амерыканскі баскетбаліст.

Баскетбол
Дамінез Барнет
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 28 кастрычніка 1992(1992-10-28) (31 год)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 2 м
Вага 90 кг
Пазіцыя атакавальны абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2016—2018 BK JIP Pardubice[d]
2018 Вэнтспілс
2018—2019 Universo Treviso Basket[d]
2019—2020 Цмокі-Мінск
2021 МЗТ Скоп’е[d]
2021 BK JIP Pardubice[d]
2021—2022 JA Vichy-Clermont Métropole[d]
2022—0000 Ironi Nahariya[d]
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Кар’ера правіць

Пачаў займацца баскетболам у Паўночна-заходняй старэйшай школе ў камандзе «Flint». Потым былі 4 гады (2012—2016) ва ўніверсітэце Давенпорту ў NCIA (асацыяцыя малых коледжаў і ўніверсітэтаў), дзе ён адразу замацаваўся ў стартавай пяцёрцы.

Свой першы прафесійны год Барнет правёў у Еўропе і асеў на паўтара года ў чэшскай «Pardubice» (2016—2018). У студзені 2018 года абаронца перабіраецца ў латышскі «Ventspils», з якім стаў чэмпіёнам Латвіі, а сезон 2018/19 правёў у Італіі — «De Longhi Treviso Basket», дзе правёў 43 гульні, набіраючы ў сярэднім 13,2 ачка, 3,6 падбору і 3,3 рэзультатыўныя перадачы.

У жніўні 2019 года падпісаў кантракт з баскетбольным клубам «Цмокі-Мінск»[1][2]. У верасні 2019 года стаў з клубам уладальнікам Кубка Беларусі[3]. У Адзінай лізе ВТБ выступаў за «Цмокі-Мінск» да спынення турніру ў сакавіку 2020 года з-за пандэміі COVID-19. Правёў у лізе 18 гульняў, набіраючы ў сярэднім 14,1 ачкоў, 3 падборы і 2,8 рэзультатыўных перадачаў. У ліпені 2020 года пакінуў клуб пасля заканчэння тэрміну кантракта[4].

У далейшым Барнет выступаў за клубы «MZT Skopje» (Паўночная Македонія, 2021), «Pardubice» (Чэхія, 2021), «Vichy-Clermont» (Францыя, 2021/22), «Ironi Nahariya» (Ізраіль, 2022/23).

Крыніцы правіць

Спасылкі правіць