Дамініканская вуліца (Гродна)
Дамініканская вуліца — вуліца ў цэнтральнай частцы Гродна.
Дамініканская вуліца Гродна | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гродна |
Ранейшыя назвы | Клары Цэткін |
Пачынаецца ад вуліцы Савецкай, перасякаецца з вуліцамі Вялікая Траецкая, Малая Траецкая і заканчваецца над ярам Гараднічанкі.
ГісторыяПравіць
Назва савецкага часу — Клары Цэткін.
Сучасная назва — з пачатку 1990-х гадоў. Даўней назва Дамініканская належала сённяшняй Савецкай вуліцы. Назва нагадвае пра колішняе існаванне тут кляштара і касцёла дамініканцаў.
Цікавыя аб’ектыПравіць
- Помнік генералу Сакалоўскаму (на месцы касцёла);
- Будынкі былога дамініканскага кляштара;
- Месца зруйнаванага ў XIX стагоддзі касцёла дамініканцаў
ЛітаратураПравіць
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх