Дамінік Венер
Дамінік Венер (фр.: Dominique Venner; 16 красавіка 1935, Парыж — 21 мая 2013, Парыж) — французскі пісьменнік, гісторык і публіцыст. Спецыялізаваўся на ваеннай гісторыі, у 1960-х — 1970-х быў адным з заснавальнікаў руху «Новых правых», сышоў з палітыкі ў 1971 годзе. 21 мая 2013 года скончыў жыццё самагубствам, застрэліўшыся ў саборы Парыжскай Божай Маці.
Дамінік Венер | |
---|---|
фр.: Dominique Venner | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Dominique Charles Venner[1] |
Псеўданімы | Julien Lebel і Jean Gauvin[2] |
Дата нараджэння | 16 красавіка 1935[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 мая 2013[3][1] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Францыя |
Бацька | Charles Venner[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | эсэіст, выдавец |
Мова твораў | французская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі |
прэмія Бракет-Ганен[d] (1981) Q59489469? (1993) |
Узнагароды | |
dominiquevenner.fr (фр.) | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і архітэктара ў Парыжы. Браў удзел у Алжырскай вайне. Пасля вяртання з Алжырскай вайны, у 1965 годзе, уступіў у шэрагі «Сакрэтнай ўзброенай арганізацыі», якая выступала за змену кіруючага ладу ў Францыі. У ходзе дзейнасці ў гэтай арганізацыі быў арыштаваны і правёў у турме 3 гады.
Выйшаўшы з турмы стаў займацца тэарэтычным абгрунтаваннем сваіх поглядаў, разам з Аленам дэ Бенуа выступіў адным з тэарэтыкаў руху «Новых правых».
У 1963 годзе стаў заснавальнікам руху «Еўропа — Дзеянне», які прытрымліваецца ультраправых поглядаў і не выключае магчымасці прымянення сілы для змены ўлады.
У 1971 годзе прыняў рашэнне сысці з палітыкі, для таго каб больш часу надаваць гісторыі. Займаўся вывучэннем гісторыі зброі і ваеннай палітыкі, напісаў вялікую колькасць прац прысвечаных гэтай тэматыцы. Сярод яго работ варта вылучыць: «Белае сонца пераможаных» (1975) «Паўстанцкае Сэрца» (1994) «Гетысберг» (1995), «Белыя і Чырвоныя» (1997), «Гісторыя супрацоўніцтва» (2000), «Гісторыя тэрарызму» (2002). У 1981 годзе за працу пад назвай «Гісторыя Чырвонай арміі» атрымаў узнагароду Французскай акадэміі. З 2002 года да моманту смерці з’яўляўся рэдактарам «Новага часопіса гісторыі».
З’яўляўся актыўным праціўнікам аднаполых шлюбаў. 21 мая 2013 года застрэліўся каля алтара Сабора Парыжскай Божай Маці. На сваім сайце за некаторы час да самагубства размясціў тэкст у якім гаварылася аб неабходнасці «новых дзеянняў, паказальных і сімвалічных», якія будуць здольныя абудзіць «усыпленную свядомасць». За некалькі гадзін да смерці ён заклікаў сваіх паплечнікаў супраціўляцца новым законам.
Зноскі
- ↑ а б в г д Fichier des personnes décédées mirror Праверана 22 лістапада 2023.
- ↑ http://www.theses.fr/2016PA080034/document — С. 115–116.
- ↑ Who's Who in France — Paris: 1953. — ISSN 0083-9531; 2275-0908
- ↑ а б http://www.phdn.org/negation/taguieff-heritage-nazi-1981.html
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Архівавана 11 мая 2013.