Данейкі
Дане́йкі[1] (трансліт.: Daniejki, руск.: Данейки) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Маўчадскага сельсавета. Размешчана за 42 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі Баранавічы—Ліда. Насельніцтва 107 жыхароў, 57 гаспадарак (2005).
Вёска
Данейкі
|
ГісторыяПравіць
Па пісьмовых крыніцах паселішча вядома з XVI ст. У 1567 годзе ўласнасць шляхцічаў Я. Івановіча, Ж. Якубовіча і Л. Пятровіча, якія выстаўлялі ў войска Вялікага Княства Літоўскага па адным конным воіну.
З 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1862 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1909 годзе ў Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Пачапаўскай гміне Навагрудскага павета.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на франтах вайны загінула 12 вяскоўцаў.
ІнфраструктураПравіць
Працуе магазін.
НасельніцтваПравіць
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 107 жыхароў, 57 гаспадарак.
Вядомыя асобыПравіць
- Анатоль Канстанцінавіч Клышка — беларускі пісьменнік.
- Міхась Канстанцінавіч Клышка — беларускі мовазнавец.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
ЛітаратураПравіць
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх