Данузлаў
Данузла́ў (укр.: Донузлав, крымскатат.: Doñuzlav, Донъузлав) — самае глыбокае возера ў Крыме і найбуйнейшае возера Чарнаморскага раёна Аўтаномнай Рэспублікі Крым, належыць да Тарханкуцкай групы азёр.
Данузлаў | |
---|---|
укр.: Донузлав крымскатат.: Doñuzlav | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | -0,4 м |
Даўжыня | 30 км |
Шырыня | 8,5 км |
Плошча | 48,2 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 104 км |
Найбольшая глыбіня | 27 м |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі |
салёнае і прэснае (крайняя поўнач) |
Салёнасць | 7,06[1] ‰ |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 1288 км² |
Упадаюць |
сухарэччы балак Стары Данузлаў Данузлаў Бурнук Чарнушка |
Выцякаюць | адсутнічае |
Размяшчэнне | |
Размяшчэнне | Паўднёва-ўсходняя частка Чарнаморскага раёна і заходняя частка Сакскага раёна АР Крым |
Краіна | Украіна |
|
|
|
|
|
|
Ідэнтыфікатары | |
ДВР | 21010000111106300000370 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Апісанне
правіцьРазмяшчаецца на Тарханкуцкім паўвостраве. Даўжыня 30 км, шырыня 8,5 км. Плошча 48,2 км². Глыбіня да 27 м.
Тып агульнай мінералізацыі — салёнае, на крайняй поўначы прэснае. Паходжанне — тэктанічнае.
Ад Чорнага мора адасоблена перасыпам даўжынёй каля 12 км, шырынёй 0,3-1 км. Цяпер возеру больш адпавядае вызначэнне ліман, бо з 1961 года (пасля злучэння з морам каналам) узровень агульнай мінералізацыі змяніўся да мінералізаваных вод (салёнае), таксама змены адбыліся ў берагавой расліннасці.
Берагі высокія, крутыя, звілістыя. Шмат невялікіх заток. Жывіцца за кошт водаабмену з морам і падземнымі водамі, выхады якіх ёсць ва ўсходняй частцы возера ў выглядзе падводных крыніц. Салёнасць складае каля 90 ‰. Тоўшча мулу на дне возера дасягае 9 м, зверху мул перакрыты слоем крышталяў вуглякіслага кальцыю. На асобных участках пашырана водна-балотная расліннасць (чарот, рагоз і інш.).
Гісторыя
правіцьУ мінулым тут былі саляныя промыслы.
У 1961 годзе быў прарыты 200-метровы суднаходны канал для злучэння возера з Чорным морам.
У верхняй частцы возера збудаваны дзве сажалкі для развядзення рыбы, у сярэдняй арганізавана стаянка караблёў Ваенна-марскіх сіл Украіны. На беразе створана ветраэнергетычная станцыя.
6 сакавіка 2014 года ў час Крымскага крызісу расійскія войскі затапілі на выхадзе з бухты возера 2 сваіх караблі «Ачакаў» і «Шахцёр». 7 сакавіка яны затапілі яшчэ адно судна, а 13 сакавіка — чацвёртае спісанае судна. Такім чынам утварылася барыкада, якая заблакавала выхад з бухты шэрагу караблёў ВМС Украіны.
Зноскі
- ↑ Проба соляў была ўзята ў 27 жніўня 1955 года
Літаратура
правіць- Оліферов А. М. Донузлав // Географічна енциклопедія України : у 3 т. / редколегія: О. М. Маринич (відпов. ред.) та ін. — К. : «Українська радянська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1989. Т. 1. (укр.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Данузлаў