Данфас

дацкая кампанія

Danfossдацкая кампанія, у якой працуе больш за 40 043 супрацоўнікаў па ўсім свеце. Данфас была заснавана ў 1933 годзе інжынерам Мадсам Клаўзенам[2].

Danfoss
Тып публічнае акцыянернае таварыства[d]
Заснаванне 1933
Заснавальнікі Mads Clausen[d]
Размяшчэнне
Галіна прамысловая вытворчасць і energy technology[d]
Прадукцыя штучнае ахаладжэнне, нагрэў[d], частотна-рэгуляваны прывад[d] і кіраванне мікракліматам[d]
Абарот
  • 10,3 млрд € (2022)
Колькасць супрацоўнікаў
  • 40 678 чал. (2022)[1]
Даччыныя кампаніі Danfoss Power Solutions[d], Danfoss (China)[d], Danfoss (Germany)[d] і Danfoss (United States)[d]
Сайт danfoss.com

Гісторыя правіць

У 1933 годзе Мадс Клаўзен (1905—1966) заснаваў «Дацкі завод аўтаахаладжэння і агрэгатаў» (дацк.: Dansk Køleautomatik-og Apparatfabrik), пазней у 1946 годзе назва кампаніі была зменена на «Danfoss». Першым прадуктам быў пашыральны клапан для халадзільных установак, ён быў распрацаваны пасля вывучэння імпартных клапанаў з ЗША[2].

У 1941 годзе дзейнасць пашырылася да прадуктаў для ацяплення[2]. Тэрмастатычны вентыль радыятара быў вынайдзены Мэдсам Клаўзенам у 1943 годзе, пазней запатэнтаваны, а ў 1952 годзе рэкламаваўся як энергазберагальная прылада[3].

У 1962 годзе кампанія пачала вытворчасць сілавой электронікі. Першым прадуктм стаў выраблены на заказ выпрамнікі, пазней у 1968 годзе пачалася вытворчасць, першага ў сваім родзе ў свеце пераўтваральніка частаты VLT[4].

У 2014 годзе «Danfoss» набыла кампанію «Vacon», вытворца частотна-рэгулюемых прывадаў[5].

1 сакавіка 2022 года, у сувязі з увараваннем Расіі ва Украіну, кампанія прыняла рашэнне прыпыніць дзейнасць на тэрыторыі Расіі і Беларусі (працавала ў Расіі з 1993 года)[6]. 15 ліпеня «Danfoss» паведаміла, што ў сувязі з далейшай эскалацыяй на тэрыторыі Украіны, яны падпісалі пагадненне аб перадачы бізнесу ў Расіі і Беларусі мясцоваму менеджменту і спыняюць усе кантакты да верасня 2022 года[7].

Спасылкі правіць

Зноскі

  1. Danfoss Interim announcement 1st half-year 2022 — 2022.
  2. а б в По искам Danfoss (дацк.). denstoredanske.dk. Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2019. Праверана 23 ліпеня 2022.
  3. Claus Møller Jensen. Ikonisk Danfoss-opfindelse fyldte 75 år (дацк.). jv.dk. Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2020. Праверана 23 ліпеня 2022.
  4. Niels Chr. Larsen. Sådan gjorde Danfoss frekvensomformere til et guldæg (дацк.). ing.dk (12 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2014. Праверана 23 ліпеня 2022.
  5. Vacon to become part of Danfoss Group (дацк.). Danfoss (2 снежня 2014). Праверана 23 ліпеня 2022.
  6. Vacon to become part of Danfoss Group (англ.). Danfoss (2 снежня 2014). Праверана 23 ліпеня 2022.
  7. Danfoss announces local management buyout of its Russian businesses (англ.). Danfoss (15 ліпеня 2014). Праверана 23 ліпеня 2022.