Даніла Іванавіч Валковіч

Дані́ла Іва́навіч Валко́віч (18 красавіка 1900, в. Занёманск (Занямонск), цяпер у межах Мастоў — 1937[1][2], НКУС. Паводле іншых звестак 1943[3]) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР.

Даніла Іванавіч Валковіч
4-ы старшыня СНК БССР
30 мая 1937 — 8 верасня 1937
Папярэднік Мікалай Мацвеевіч Галадзед
Пераемнік Апанас Фёдаравіч Кавалёў
намеснік наркама земляробства БССР
люты 1934 — жнівень 1934
Нараджэнне 18 красавіка 1900(1900-04-18)
Смерць 1937(1937)
Партыя КПСС (з 1918)
Дзейнасць Камуністычная партыя Беларусі

Біяграфія

правіць

У час 1-й сусветнай вайны ў бежанстве ў Вяцкай губерні[2]. Пасля Кастрычніцкага перавароту 1917 супрацоўнік ВЧК — намеснік старшыні Малмыжскай павятовай камісіі Вяцкай губерні[2].

Член КПСС з 1918. З красавіка 1918 г. у Чырвонай Арміі, са жніўня 1920 на Заходнім фронце[3]. Веў барацьбу з «бандытызмам» ў Бабруйскім, Мазырскім паветах[3]. Ваяваў на Усходнім фронце супраць арміі Калчака[2].

З 1921 у апараце ЦК КСМБ, з 1924 сакратар Койданаўскага, Ляхаўскага (г. Мінск) райкамаў, загадчык аддзела Мінскага, сакратар Магілёўскага акруговых, Клімавіцкага, Бабруйскага раённых камітэтаў КП(б)Б[3].

У лютым 1934 прызначаны намеснікам наркама земляробства БССР[2].

Са жніўня 1934 па чэрвень 1937 другі сакратар ЦК КП(б)Б, з 30 мая па 8 верасня 1937 года старшыня СНК БССР. Член Бюро ЦК КП(б)Б з 3 жніўня па 25 кастрычніка 1937 года. Член ЦВК БССР у 1931-37[3].

Быў жанаты, гадаваў дзіця.

Арыштаваны ў пачатку верасня 1937. Асуджаны 26 лістапада 1937 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР за «прыналежнасць да замежнай разведкі» да ВМП. Расстраляны[2].

6 верасня 1937 у Мінску па адрасе: вул. Кірава, д. 15, кв. 1, была арыштавана жонка Валковіча, Ганна Максімаўна (Майсееўна) Валковіч (Чарно), 1902 г. нараджэння, хатняя гаспадыня. 16 мая 1938 асобай нарадай пры НКВД СССР яна была асуджана як «член сям’і расстралянага здрадніка радзімы» да 8 гадоў папраўча-працоўных работ і этапавана ў Цемнікоўскі канцлагер НКВД Мардоўскай АССР. Вызвалена ў 1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 10 кастрычніка 1956[2].

Бібліяграфія

правіць
  • Валковіч Д. І. Партыйна-арганізацыйную і палітычна-выхаваўчую работу-на ўзровень палітычных задач : Дакл. на пленуме ЦК КП(б)Б 6 крас. 1935г

Памяць

правіць

Яго імем названы вуліцы ў Гродне[3] і Мастах[2].

Зноскі

  1. Валковіч, Даніла Іванавіч
  2. а б в г д е ё ж ВАЛКОВІЧ Даніла Іванавіч
  3. а б в г д е Волкович Данила Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 121. — 737 с.

Літаратура

правіць
  • Якутаў У. Змагар, працаўнік // Полымя. 1966. № 6
  • Яго ж. Из когорты первых бойцов // Неман. 1979. № 10
  • Платонаў Р. П. Беларусь у міжваенны перыяд. Мн., 2001
  • Протько Т. С. Становление советской тотолитарной системы в Беларуси (1917—1941 гг.). Мн., 2002
  • ЭГБ, т. 2.

Спасылкі

правіць