Даніла Канстанцінавіч Міцкевіч

Даніла Канстанцінавіч Міцкевіч (Данііл Канстанцінавіч Міцкевіч, 30 верасня 1914, Пінск — 7 ліпеня 1996, Мінск) — беларускі дзеяч культуры, беларускі вучоны-хімік. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1970). Старэйшы сын Якуба Коласа.

Даніла Канстанцінавіч Міцкевіч
Дата нараджэння 30 верасня 1914(1914-09-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 ліпеня 1996(1996-07-07) (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Якуб Колас
Род дзейнасці хімік
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

Біяграфія

правіць

Даніла Міцкевіч закончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1936 годзе. Потым працаваў асістэнтам, пасля старшым выкладчыкам на гэтым факультэце. У час вайны — у Сярэднеазіяцкім універсітэце (1941—1942), з 1942 г. — у хімічнай групе АН БССР. У жніўні 1943 быў выкліканы ў Маскву, дзе працаваў тры месяцы дэканам хімфака адноўленага БДУ на ст. Сходня пад Масквой. Потым — навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар, загадчык лабараторыі ў Інстытуце хіміі АН БССР.

У красавіку 1957 г. Д. Міцкевіч быў прызначаны першым дырэктарам Літаратурнага музея Якуба Коласа, у 1980 выйшаў на пенсію, але да канца жыцця заставаўся на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка.

 
Магіла Данілы Міцкевіча

Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.

Узнагароджаны медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», медалём Францыска Скарыны (1995).

Удзельнічаў у стварэнні трох экспазіцый музея (1959, 1972, 1982), будаўніцтве філіялаў музея на Стаўбцоўшчыне. Выступаў на літаратурных вечарынах і сустрэчах. Аўтар шматлікіх артыкулаў пра жыццё і творчасць Якуба Коласа, успамінаў пра яго, пра Янку Купалу, Сяргея Гарадзецкага і іншых. Браў удзел у складанні альбомаў «Якуб Колас. Жыццё і творчасць» (1959, 1974), Збораў твораў Якуба Коласа.

У выдавецтве «Полымя» ў 2000 г. выдадзена кніга Д. К. Міцкевіча «Любіць і помніць. Успамінае сын Якуба Коласа». У вянок памяці Д. К. Міцкевіча выпушчана кніга «І бачу пройдзеныя далі ...», у якой прадстаўлены шэраг разнастайных, унікальных матэрыялаў, многія з якіх друкуюцца ўпершыню[1].

Зноскі

  1. . І бачу пройдзеныя далі : матэрыялы да 100–годдзя Д. К. Міцкевіча / уклад. Вера Міцкевіч. — Мн .: Кнігазбор, 2014. — 196 с. — 400 экз. — ISBN 978-985-7089-41-3.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць