Даніла Сямёнавіч Варанцоў
Даніла Сямёнавіч Варанцоў (24 снежня 1886, Слаўгарад — 21 ліпеня 1965) — украінскі электрафізіёлаг, акадэмік АН Украіны (1957).
Даніла Сямёнавіч Варанцоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 снежня 1886 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 1965[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізіёлаг-спецыяліст |
Навуковая сфера | фізіялогія і электрафізіялогія[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Platon Kostyuk[d] |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў Пецярбургскі ўніверсітэт (1912), спецыялізаваўся ў лабараторыі М. Я. Увядзенскага. У 1922 г. арганізаваў кафедру фізіялогіі ў Смаленскім універсітэце. У 1930 г. загадчык кафедры Казанскага ўніверсітэта, а ў 1935—1941 гг. Кіеўскага медінстытута. У 1945 г. стварыў аддзел агульнай фізіялогіі ў Інстытуце фізіялогіі Кіёўскага ўніверсітэта і ў 1956 г. лабараторыю электрафізіялогіі ў Інстытуце фізіялогіі АН УССР.
Навуковая дзейнасць
правіцьАсноўныя працы вучонага — па электрафізіялагічным вывучэнні працэсаў узбуджэння і тармажэння ў нервовай тканцы. Адкрыў (1924) і прааналізаваў следавую электраадмоўнасць, якая ўзнікае ў нерве пасля імпульсу. Вывучаў прыроду павольных электрычных ваганняў у цэнтральнай нервовай сістэме.
Аўтар прац «Агульная электрафізіялогія» (1961), «Фізічны электратон нерваў і мышц» (1966, у сааўтарстве).
Зноскі
- ↑ а б Звёздочкина Н. В., Ситдикова Г. Ф. История развития кафедры физиологии человека и животных Казанского университета за 140 лет, A History of the Department of Human and Animal Physiology at the Kazan University over 140 years // Историко-биологические исследования — 2016. — Т. 8, вып. 4. — С. 90–103. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
Літаратура
правіць- Варанцоў Д. С.//Беларуская энцыклапедыя: у 18 т.: т. 4: Варанецкі — Гальфстрым/Гал. рэд.: Г. П. Пашкоў.-Мн., 1997.-С. 6.
- Варанцоў Д. С.//Памяць: гісторыка-дакумент. хроніка Слаўгарадскага раёна.-Мн., 1999.-С. 510.
Спасылкі
правіць- [https://web.archive.org/web/20180826212120/http://lib-slavgorod.mogilev.by/database/scientists.html Архівавана 26 жніўня 2018. Варанцоў Даніла Сямёнавіч]