Даніэле да Вальтэра

Даніэле да Вальтэра (іт. Daniele da Volterra, сапраўднае імя Даніэле Рычарэлі — Daniele Ricciarelli) (1509, Вальтэра, Таскана — 4 красавіка 1566, Рым) — італьянскі жывапісец і скульптар. Прадстаўнік рымскага маньерызму, вучань і пераймальнік Мікеланджэла.

Даніэле да Вальтэра
італ.: Daniele da Volterra
Фатаграфія
Дата нараджэння 1509[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 красавіка 1566
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, скульптар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мяркуецца, што Даніэле да Вальтэра вучыўся ў Садомы. Пазней працаваў з Мікеланджэла ў Рыме і дзякуючы яго пратэкцыі стаў яго пераемнікам і куратарам работ у Ватыкане. Мікеланджэла дапамагаў яму сваімі парадамі і, верагодна, даў да Вальтэра свае эскізы, напрыклад, для стварэння шэдэўра Даніэле да Вальтэра «Зняцце з крыжа» ў царкве Трыніта-дэі-Монці ў Рыме.

Іншымі вядомымі карцінамі ды Вальтэра лічацца «Юстыцыя» ў Палацы прыёраў Вальтэра і «Віфлеемскае збіццё немаўлятаў» ва Уфіцы, Фларэнцыя. У Луўры захоўваецца двухбаковая карціна Даніэле да Вальтэра на адзін і той жа сюжэт: «Давід адсякае галаву Галіяфу», напісаная на вялікай сланцавай панэлі.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б в Daniele da Volterra[Oxford, England]: OUP, 2002. Праверана 14 снежня 2016.
  3. https://www.kulturarv.dk/kid/VisKunstner.do?kunstnerId=34337 Праверана 12 лютага 2023.