Даніэль Дэфо

англійскі празаік і публіцыст

Даніэль Дэфо (англ.: Daniel Defoe; нарадзіўся пад імем Daniel Foe; каля 1660, Крыплгейт — 24 красавіка[6] 1731, Мурфілдс) — англійскі празаік і публіцыст, вядомы галоўным чынам як аўтар «Рабінзона Круза».

Даніэль Дэфо
Daniel Defoe
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Даніэль Фо (Daniel Foe)
Дата нараджэння не раней за 1659 і не пазней за 1662
Месца нараджэння
Дата смерці 24 красавіка 1731(1731-04-24)[1][2][…]
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька James Foe[d][5]
Маці Alice Marsh[d][5]
Жонка Мэры Тафлі[d]
Дзеці Benjamin Norton Defoe[d] і Sofia Defoe[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, раманіст, празаік, дзіцячы пісьменнік, іміджмейкер, пісьменнік, бізнесмен, публіцыст, паэт, выдавец
Гады творчасці з 1700
Мова твораў англійская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія правіць

Скончыў дысентэрскую (пурытанскую) акадэмію. Пісаў палітычныя памфлеты, вершаваныя сатыры («Чыстакроўны англічанін», 1701; «Найкарацейшы шлях расправы з дысентэрамі», 1702), за якія быў прыгавораны да турэмнага зняволення. Аўтар дакументальнай прозы («Запіскі кавалера», 1720; «Дзённік чумнага горада», 1722), авантурна-прыгодніцкіх раманаў («Капітан Сінгльтан», 1720, «Гісторыя палкоўніка Жака» і «Моль Флендэрс», абодва 1722).

Дэфо лічаць адным з першых прыхільнікаў рамана як жанру. Ён дапамог папулярызаваць гэты жанр у Вялікабрытаніі, а некаторыя лічаць яго адным з заснавальнікаў англійскага рамана. Дэфо пладавіты і разнастайны пісьменнік, ён напісаў больш за 500 кніг, памфлетаў і часопісаў на розныя тэмы (палітыка, эканоміка, крымінальнасць, рэлігія, шлюб, псіхалогія, звышнатуральнае і інш.) Ён быў таксама заснавальнікам эканамічнага журналізма. Заснавальнік і кіраўнік брытанскай разведкі і контрразведкі ў 1709—1713 гадах.

Сусветную вядомасць яму прынёс раман «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза» (ч. 1—2, 1719). Тэма «рабінзанады» як спроба стварэння асноў матэрыяльнай і духоўнай культуры ў адрыве ад цывілізацыі стала вельмі папулярная і выклікала ў далейшым шмат наследаванняў (у беларускай літаратуры «Палескія рабінзоны» Я. Маўра). На беларускую мову раман пераклала А. Васілевіч (1976).

Беларускія пераклады правіць

  • Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза: Раман / Пер. А. Васілевіч. — Мн.: Юнацтва, 1994.

Зноскі