Данііл Ільіч Астраў

Данііл Ільіч Астраў (руск.: Даниил Ильич Астров; нар. 1904, г. Магілёў — 1941) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Данііл Ільіч Астраў
старшыня Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта[d]
1938 — ліпень 1941
Пераемнік Мікалай Піліпавіч Каралёў
Нараджэнне 1904
Смерць 1941
Месца пахавання
Партыя

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1904 годзе ў г. Магілёве ў сям’і краўца. У 1924 годзе скончыў прафтэхшколу абутнікоў, атрымаў спецыяльнасць нарыхтоўшчыка абутку, але практычна па гэтай спецыяльнасці не працаваў. Вучачыся ў прафтэхшколе, быў актывістам камсамольскай ячэйкі, іграў у духавым аркестры, пасля заканчэння яе ў 1924—1925 гадах працаваў у гаркаме камсамола эканомработнікам. У 1925 годзе стаў членам УКП(б)[1].

У 1926—1929 гг. кіраваў саюзным домам адпачынку ў г. Магілёве. Калі ў Магілёве пачалі будаваць фабрыку штучнага валакна і трэба было рыхтаваць кадры для працы на гэтым прадпрыемстве, ён быў накіраваны на курсы майстроў па штучным валакне ў г. Мыцішчы Маскоўскай вобласці, дзе навучаўся з лістапада 1929 г. па ліпень 1930 г. Пасля заканчэння курсаў у 1930—1933 гг. працаваў майстрам віскознага склепа хімічнага цэха, затым камерцыйным дырэктарам, загадчыкам АРЗ на фабрыцы штучнага валакна[1].

З 1934 па 1937 год працаваў кіраўніком Белхарчгандлю, а на працягу года, з канца 1937 па канец 1938 года — намеснікам старшыні гарвыканкама, з канца 1938 года па ліпень 1941 года — старшынёй Магілёўскага гарвыканкама, быў дэпутатам гарадскога і абласнога Саветаў, удзельнічаў у працы XVII усесаюзнай партыйнай канферэнцыі[1].

У 1939—1940 гг. сур’ёзна хварэў, лячыўся ў Маскве, нейкі час не працаваў[1]. Па стане здароўя медкамісіяй пры Магілёўскім гарваенкамаце бацька быў прызнаны непрыдатным у мірнае і абмежавана прыдатным у ваенны час. Ён быў палітруком запасу III чаргі. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны яму было даручана забяспечваць насельніцтва і вайсковыя падраздзяленні харчам, медыцынскім абслугоўваннем. Ён адказваў за арганізацыю эвакуацыі прадпрыемстваў, матэрыяльных каштоўнасцяў і насельніцтва[1].

На Яўрэйскіх могілках Магілёва яму пастаўлены кенатаф[2]. Побач пахаваная жонка[3].

Сям’я правіць

У шлюбе з Бэлай Давыдаўнай (1906—1988)[3] меў двух дочак. Дачка Фаіна Данілаўна Астрава (нар. 1932) у 1995 рэпатрыявалася ў Ізраіль, жыла ў Кір’ят-Шмане[1].

Зноскі