Данііл Кірылавіч Забалотны
Данііл Кірылавіч Забалотны[3] (16 (28) снежня 1866 — 15 снежня 1929) — вучоны ў галіне мікрабіялогіі і эпідэміялогіі. Акадэмік Акадэміі навук УССР (1922), Акадэміі навук БССР (1928), Акадэміі навук СССР (1929).
Данііл Кірылавіч Забалотны | ||
---|---|---|
Дата нараджэння | 16 (28) снежня 1866 | |
Месца нараджэння | ||
Дата смерці | 15 снежня 1929[1] (62 гады) | |
Месца смерці | ||
Грамадзянства | ||
Род дзейнасці | біёлаг, батанік, мікрабіёлаг | |
Навуковая сфера | бактэрыялогія і эпідэміялогія | |
Месца працы | ||
Навуковае званне | акадэмік АН СССР, акадэмік АН БССР, акадэмік АН УССР | |
Альма-матар | ||
Член у |
|
|
Узнагароды |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Д. К. Забалотны нарадзіўся ў сяле Чабатаркі Падольскай губерні (зараз сяло Забалотнае ў Крыжопальскім раёне Вінніцкай вобласці). У 1891 годзе экстэрнам скончыў Наварасійскі ўніверсітэт. Працаваў на заснаванай І. І. Мечнікавым бактэрыялагічнай станцыі ў Адэсе. У 1894 годзе скончыў медыцынскі факультэт Кіеўскага ўніверсітэта.
Д. К. Забалотны займаўся вывучэннем чумы, халеры, малярыі і іншых хвароб. У 1893 г. разам з І. Р. Саўчанкам даказаў на сабе, што ўвядзенне халернай вакцыны праз рот ахоўванне ад захворвання. Удзельнічаў ў стварэнні першых супрацьчумных лабараторый. У 1898 годзе Д. К Забалотны арганізаваў у Пецярбургскім жаночым медыцынскім інстытуце кафедру бактэрыялогіі і быў яе загадчыкам да 1928 г. У 1910—1911 гг. узначальваў экспедыцыю па вывучэнню лёгачнай чумы ў Маньчжурыі. У 1920 годзе Д. К Забалотны заснаваў першую ў свеце кафедру эпідэміялогіі і ў 1921 годзе Адэскі медыцынскі інстытут, быў яго рэктарам.
У 1928 годзе Д. К. Забалотны заснаваў Украінскі інстытут эпідэміялогіі і мікрабіялогіі АН УССР, названы яго імем. Адзін з заснавальнікаў Міжнароднага таварыства мікрабіёлагаў, заснавальнік і ганаровы член мікрабіялагічнага таварыства ў Ленінградзе. У 1928—1929 гг. Д. К. Забалотны — Прэзідэнт АН УССР.
Навуковую дзейнасць Д. К. Забалотны спалучай з грамадскай і дзяржаўнай. Выбіраўся членам ЦВК СССР і УУЦВК, Петраградскага і Кіеўскага саветаў рабочых і сялянскіх дэпутатаў.
Зноскі
- ↑ Заболотный Даниил Кириллович / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Заболотный Даниил Кириллович / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Акадэмік Забалотны Данііл Кірылавіч // Сайт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — С. 310. — 522 с. — 10 000 экз.
- Голубев Г. Н. Житие Даниила Заболотного. — М. — (Жизнь замечательных людей).
Спасылкі
правіць- Профіль Данііла Кірылавіча Забалотнага на афіцыйным сайце РАН
- Данііл Кірылавіч Забалотны ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Біябібліаграфічны паказальнік у рэпазіторыі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Акадэмік Забалотны Данііл Кірылавіч // Сайт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі