Данііл (Юзьвюк)
Епіскап Данііл (свецкае імя: Мікалай Парфіравіч Юзьвюк; 14 кастрычніка 1880, Дзмітровічы, Брэсцкі павет, Расійская імперыя — 27 жніўня 1965, Алэксандрыўка, Украіна) — праваслаўны архірэй. Епіскап Ковенскі, вікарый Літоўскай епархіі (1942—1945), архіепіскап Пінскі і Палескі (1945—1950).
Епіскап Данііл | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Анісіфар (Панамароў) | ||||||
Пераемнік | Паісій (Абразцоў) | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Елеўферый (Богаяўленскі) | ||||||
Пераемнік | вікарыяцтва скасавана | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | архіепіскап | ||||||
Месца працы | |||||||
Імя пры нараджэнні | Мікалай Парфіравіч Юзьвюк | ||||||
Нараджэнне |
14 кастрычніка 1880 |
||||||
Смерць |
27 жніўня 1965 (84 гады) |
Біяграфія
правіцьЗ сям’і псаломшчыка, брат вядомага царкоўнага дзеяча, дэпутата Дзяржаўнай думы Уладзіміра Юзьвюка. Скончыў духоўнае вучылішча і Віленскую духоўную семінарыю. Выкладаў у духоўных навучальных установах. У 1914 годзе паступіў на юрыдычныя курсы ў Петраградзе. Пасля 1917 года на грамадзянскай рабоце ў Харкаве, потым пераехаў у Вільню. У 1925—1939 гадах выхавацель-выкладчык Віленскай духоўнай семінарыі. З 1939 года — сакратар мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Елеўферыя (Богаяўленскага). У 1942 годзе пастрыжаны ў іераманаха, узведзены ў сан архімандрыта. Пасвечаны ў епіскапа Ковенскага.
У 1942 годзе прысутнічаў на з’ездзе праваслаўных архірэеў Прыбалтыкі ў Рызе. У маі 1944 года ўзведзены ў сан архіепіскапа і прызначаны часовым кіруючым Віленскай і Літоўскай епархіяй з правам кіравання экзархатам. У канцы 1944 — пачатку 1945 гадоў жыў у Чэхаславакіі. У маі 1945 года знаходзіўся ў лагеры для перамешчаных асобаў (Displaced Person). 30 снежня 1945 года прызначаны архіепіскапам Пінскім і Брэсцкім. Са снежня 1948 года да лета 1950 года — архіепіскап Пінскі і Палескі.
Арыштаваны 25 жніўня 1950 года ў Пінску. Асуджаны 2 снежня 1950 года дa 25 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. З другой паловы 1950-х галоў жыў у мужчынскім манастыры ў горадзе Ізмаіл Адэскай вобласці. З лістапада 1964 года — у Міхайлаўскім жаночым манастыры ў сяле Аляксандраўка Адэскага раёна.
Зноскі
- ↑ ДАНІІЛ (ЮЗЬВЮК)
- ↑ Паваротная бальшавіцкая акупацыя Беларусі(недаступная спасылка)
Літаратура
правіць- Герман (Роснянский), иером. Архиепископ Даниил: (Некролог) // Журнал Московской Патриархии. 1965. — № 11. — С. 22—24.
- Маракоў Л. У. Данііл (Юзьвюк) // Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917—1967. Энцыклапедычны даведнік у 2-х тамах. Т. 1. — Мн., 2007.
- Свящ. Феодор Кривонос, М. В. Шкаровский. ДАНИИЛ // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2007. — Т. XIV. — С. 91-92. — 752 с. — 39 000 экз. — ISBN 978-5-89572-024-0.