Дапаможнік для разумення (серыя)
«Дапаможнік для разумення» (ням.: Sprachhelfer für die Verständigung) — серыя нямецкіх размоўнікаў.
Дапаможнік для разумення | |
---|---|
ням.: Sprachhelfer für die Verständigung | |
![]() Беларускі размоўнік серыі. | |
Жанр | размоўнікі, слоўнікі |
Аўтар | Ганс Лёе (Zur Loye Hans) |
Мова арыгінала | нямецкая |
Дата першай публікацыі | 1940 – 1942 |
Колькасць старонак | 36 – 50 |
ГісторыяПравіць
Ініцыятарамі ўкладання першага слоўніка былі нямецкія студэнты, якія падчас сваіх вакацыяў накіроўваліся ў сельскую мясцовасць на збор ураджаю. Разам з імі працавалі французскія ваеннапалонныя. Дзеля таго каб спрасціць моўныя зносіны паміж нямецкімі сялянамі і французамі, было вырашана скласці картатэку перакладаў найбольш ужывальных у сельскай гаспадарцы слоў і выразаў, якая пазней была пакладзена ў аснову перакладнога слоўніка.
Выданне першага нямецка-французскага слоўніка серыі, паводле слоў аўтара перакладных даведнікаў, «было ўхвалена грамадскасцю і атрымала статус вядомага ва ўсіх колах перакладнога дапаможніка. Практычная каштоўнасць укладзенай распрацоўкі не выклікала сумненняў», што і падштурхнула да стварэння аналагічных слоўнікаў для англійскіх і рускіх ваеннапалонных. Перакладныя даведнікі з уключэннем украінскай і беларускай моў распрацоўваліся пазней як дапаможнікі для ажыццяўлення моўных зносін з сельскімі працаўнікамі. Тыраж кожнага перакладнога выдання складаў каля 10000 экземпляраў.
Кнігі серыіПравіць
- Zur Loye H. Sprachhelfer für die Verkehr der deutschen Bauern mit den französischen und belgischen Kriegsgefangenen. – Neuburg: J.Prechter, 1940. – 36 S.;
- Zur Loye H. Sprachhelfer für die Verständigung mit russischen Kriegsgefangenen. – Berlin: Radetzki, 1942. – 40 S.;
- Zur Loye H. Sprachhelfer für die Verständigung mit englischen Kriegsgefangenen. – Berlin: Radetzki, 1942. – 38 S.;
- Zur Loye H. Ukrainischer Sprachhelfer. – Berlin: Radetzki, 1942. – 48 S.;
- Zur Loye H. Sprachhelfer für die Verständigung mit weißruthenischen Landarbeitern. – Berlin: Radetzki, 1942. – 50 S.
СпасылкіПравіць
Кацярына Любецкая. ГІСТОРЫЯ НЯМЕЦКА-БЕЛАРУСКАЙ ЛЕКСІКАГРАФІІ XX-XXI стст. . — 2010.