Дар’я Сяргееўна Навумава

(Пасля перасылкі з Дар'я Навумава)

Да́р'я Сярге́еўна Наву́мава (нар. 26 жніўня 1995, п. Патока, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць, Беларусь) — беларуская цяжкаатлетка. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа. Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2016 года.

Дар’я Навумава
Агульная інфармацыя
Пол жаночы
Спецыялізацыя Цяжкая атлетыка
Нарадзілася 26 жніўня 1995(1995-08-26) (28 гадоў)
п. Патока, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць, Беларусь
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 165 см
Вага 75 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Дар’я Навумава нарадзілася 26 жніўня 1995 года ў пасёлку Патока Клічаўскага раёна ў шматдзетнай сям’і Сяргея і Ірыны Мацвееўны Навумавых.

Вучылася ў Слабодскай базавай школе[1]. Да 10 класа школы Дар’я займалася штурханнем ядра і кіданнем дыска, затым перайшла ў цяжкую атлетыку, патлумачыўшы гэта тым, што з-за невысокага росту ёй цяжка было канкураваць на дарослым узроўні. Затым скончыла Бабруйскае вучылішча алімпійскага рэзерву. У наш час вучыцца на факультэце фізічнага выхавання ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова[2].

Дэбютавала на міжнароднай арэне ў 2012 годзе на чэмпіянаце Еўропы сярод юнакоў у катэгорыі да 69 кг. У далейшым выступала ў катэгорыі да 75 кг[3]. На чэмпіянаце Еўропы 2014 года спартсменка заняла 4-е месца, а на Чэмпіянаце свету 2015 года — 5-е месца.

У 2016 годзе дэбютавала на летніх Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра, дзе ў вагавай катэгорыі да 75 кг, саступіўшы толькі Лім Джон Сім з КНДР, заваявала сярэбраны медаль, які стаў першым медалём Беларусі на гэтых гульнях. Усе шэсць спроб Дар’я Навумава сталі ўдалымі: у рыўку яна па чарзе ўзяла 107, 112 і 116 кілаграмаў, а ў штуршку — 136, 139 і 145, сумарны вынік Дар’і Навумавай склаў 261 кілаграм[4][5].

Жыве ў Бабруйску.

Дасягненні правіць

Год Спаборніцтвы Месца правядзення Вагавая катэгорыя Рывок,
кг
Штуршок,
кг
Сума,
кг
Месца
2014 Чэмпіянат Еўропы па цяжкай атлетыцы   Тэль-Авіў, Ізраіль да 75 кг 108 133 241 4
2015 Чэмпіянат свету па цяжкай атлетыцы   Х’юстан, ЗША да 75 кг 115 142 257 5
2016 Летнія Алімпійскія гульні   Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія да 75 кг 116 142 258  

Зноскі

Спасылкі правіць