Дараўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці БССР

Да́раўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Дарава.

Дараўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Ляхавіцкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Дарава
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 16 ліпеня 1954

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Федзюкоўскага сельсавета[1].

Старшынёй Дараўскага сельсавета пэўны час працаваў Рыгор Фёдаравіч Нагорны (1925—1963), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.