Дарка Бодул

харвацкі футбаліст

Дарка Бодул (харв.: Darko Bodul; нар. 11 студзеня 1989, Сараева, Югаславія) — харвацкі футбаліст, нападнік баснійскага клуба «Ігман» з Коніца.

Футбол
Дарка Бодул
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 11 студзеня 1989(1989-01-11)[1][2] (35 гадоў)
Грамадзянства  Харватыя
 Аўстрыя
Рост 186 см
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Боснія і Герцагавіна Ігман
Нумар 32
Маладзёжныя клубы
Аўстрыя Фартуна (Вена)
0000 — 2004 Аўстрыя Фёрст (Вена)
2004—2008 Нідэрланды Херэнвен
2008—2009 Нідэрланды Аякс (Амстэрдам)
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2011 Нідэрланды Аякс (Амстэрдам) 1 (0)
2009—2010   Нідэрланды Спарта (Ротэрдам) 24 (1)
2011 Партугалія Насьянал (Фуншал) 4 (0)
2011—2013 Аўстрыя Штурм (Грац) 39 (11)
2013—2015 Данія Одэнсэ 49 (8)
2015 Аўстрыя Альтах 12 (1)
2015—2016 Шатландыя Данды Юнайтэд 11 (0)
2016—2018 Расія Амкар (Перм) 49 (6)
2018 Расія Енісей (Краснаярск) 10 (0)
2019—2020 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 42 (11)
2021 Турцыя Анкараспор 9 (1)
2021—2022 Боснія і Герцагавіна Сараева 23 (3)
2022— Боснія і Герцагавіна Ігман (Коніц) 12 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2007 Харватыя Харватыя (да 19) 8 (2)
2009 Харватыя Харватыя (да 21) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 кастрычніка 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 17 лютага 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Нарадзіўся ў Сараеве, аднак у малым узросце пераехаў з сям’ёй у Вену, дзе і пачаў займацца футболам у клубе «Фартуна», а пазней перабраўся ў «Фёрст». Ужо ў маладым узросце прыцягнуў увагу еўрапейскіх клубаў, і ва ўзросце 16 гадоў перайшоў у нідэрландскі «Херэнвен». Гуляў за юнацкую каманду «Херэнвена» і стаў адным з яе лідараў, а ў ліпені 2008 года ў якасці свабоднага агента далучыўся да амстэрдамскага «Аякса». 8 лютага 2009 года дэбютаваў у Эрэдывізі, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць «Вітэса» (1:4).

У жніўні 2009 года быў арандаваны ротэрдамскай «Спартай» на сезон 2009/10. Па заканчэнні сезона вярнуўся ў «Аякс», але не здолеў атрымаць месца ў складзе і ў студзені 2011 года перайшоў у партугальскі клуб «Насьянал», аднак пасля змены трэнера страціў месца ў складзе. У ліпені 2011 года, пакінуўшы «Насьянал» у якасці свабоднага агента, падпісаў аднагадовы кантракт з аўстрыйскім «Штурмам» з магчымасцю падаўжэння яшчэ на год. У першым сезоне забіў 11 галоў, аднак у наступным сезоне выніковасць зменшылася, і нападнік быў адпраўлены ў рэзервовую каманду.

У студзені 2013 года падпісаў двухгадовы кантракт з дацкім клубам «Одэнсэ». Да канца сезона 2012/13 паспеў забіць чатыры галы і дапамог камандзе захаваць месца ў Суперлізе. У далейшым стаў радзей з’яўляцца на полі, нярэдка заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2015 года па пагадненні бакоў пакінуў «Одэнсэ» і вярнуўся ў Аўстрыю, стаўшы іграком «Альтаха», дзе гуляў да канца сезона 2014/15. У ліпені 2015 года падпісаў двухгадовы кантракт з шатладнскім «Данды Юнайтэд», аднак не здолеў замацавацца ў складзе і ў студзені 2016 года быў выстаўлены на трансфер, а ў маі таго ж года разарваў кантракт з клубам.

У ліпені 2016 года стаў іграком расійскага клуба «Амкар», падпісаўшы двухгадовы кантракт. У ліпені 2018 года, пасля таго як «Амкар» быў расфарміраваны, папоўніў склад дэбютанта расійскай Прэм’ер-лігі краснаярскага «Енісея».

У лютым 2019 года падпісаў двухгадовы кантракт з беларускім клубам «Шахцёр» з Салігорска[3]. Спачатку выхадзіў у стартавым складзе, пасля стаў часцей з’яўляцца на замену. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў беларускі клуб[4].

У лютым 2021 года стаў іграком турэцкага «Анкараспора». Сезон 2021/22 правёў у баснійскім «Сараеве», а ў жніўні 2022 года далучыўся да «Ігмана».

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за юніёрскую зборную Харватыі. 11 лютага 2009 года згуляў у сваім адзіным матчы за моладзевую зборную супраць Македоніі.

Дасягненні правіць

Зноскі