Дарніцкі раён (Кіеў)

(Пасля перасылкі з Дарніцкі раён, Кіеў)

Дарніцкі раён (укр.: Да́рницький район) — раён горада Кіева, размешчаны на левым беразе Дняпра.

Дарніцкі раён
укр.: Дарницький район
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Украіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Кіеў
Дата ўтварэння 3 красавіка 1935
Кіраўнік Yaroslav Lahuta[d]
Насельніцтва 332 264[1]
Шчыльнасць 2480 чал./км²
Плошча 134 км²
Дарніцкі раён на карце
Паштовыя індэксы 02ххх
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У склад раёна ўваходзяць Асакаркі, Новая Дарніца, Пазнякі, Харкаўскі масіў, Сяло Шаўчэнкі, Рамбаза, Чырвоны хутар, Бортнічы.

Гісторыя правіць

Гістарычная мясцовасць абапал аднайменнай ракі Дарніцы. У шырокім сэнсе Дарніцай завуць усю левабярэжную частку Кіева. Рака Дарніца працякае ўздоўж чыгункі Кіеў — Чарнігаў і ўпадае ў возера Ніжні Тэльбін (каля Дняпра). Назва — ад старажытнарускага «дарнь» («у дар»). Па адной з версій, гэтая зямля ў часы Кіеўскай Русі была камусьці падорана.

На тэрыторыі Дарніцы знойдзены рэшткі стаянак IV—III тысячагоддзяў да н.э.

Адна з першых згадак пра Дарніцу датавана 1509 годам, як уладанняў Кіева-Пячэрскага і Нікольскага манастыроў. У 1765—1769 гадах згадваецца хутар Дарніцкі з млыном на рацэ Дарніцы. Інтэнсіўнае асваенне Дарніцы як жылога і гаспадарчага раёна пачата падчас будаўніцтва чыгункі Кіеў — Курск у 2-й палове XIX стагоддзя.

У 1860-х гадах узнік пасёлак Новая Дарніца, які апынулася ў межах Кіева з 1927 года. Тым часам пабудавана і Дарніцкае дэпо, на базе якога ў 1930-х гадах і ўладкаваны пасёлак ДВРЗ.

Падчас Другой сусветнай вайны Дарніцкі пасёлак і прадпрыемствы ўздоўж чыгункі цалкам разбураны. Інтэнсіўнае жыллёвае і прамысловае будаўніцтва ў Дарніцы разгорнута з канца 1940-х гадоў.

У Дарніцы ёсць возера Дарніцкае, Дарніцкі бульвар, вуліца Новадарніцкая. Найменне «Дарніцкіх» мае шэраг прадпрыемстваў, у тым ліку шаўковы і мясакамбінаты, «Дарніца» — хімфармаб’яднанне, станцыя метро, чыгуначная станцыя (так званы Дарніцкі вакзал), аўтастанцыя, гандлёвы цэнтр. Да 1973 года Дарніцкай шашой называлася сучасная вуліца Алматынская, да 1955 года Дарніцкай вуліцай — сучасная вуліца Івана Бойка.

У 1935 годзе створаны Дарніцкі раён горада Кіева, зацверджаны ў сучасных межах у 2002 годзе.

Насельніцтва правіць

 
Полаўзроставая піраміда насельніцтва Дарніцкага раёна ў 2001 г.

Колькасць насельніцтва раёна:[2]

  • 2001 год — 282 359
  • 2008 год — 302 560

Працаздольнае насельніцтва раёна складае 196,2 тыс. чалавек, або 69,8 % ад сталага насельніцтва агулам, што на 3,8 % больш за ўзровень Кіева агулам. З агульнай колькасці насельніцтва раёна занятае насельніцтва складае 44,9 %.

Эканоміка правіць

Прамысловасць правіць

У Дарніцкім раёне працуюць 35 прамысловых прадпрыемстваў. У тым ліку па галінах: 3 прадпрыемствы па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў; 16 прадпрыемстваў машынабудавання і металаапрацоўкі; 5 прадпрыемстваў хімічнай прамысловасці; 5 харчовай і 2 прадпрыемствы лёгкай прамысловасці. Чатыры прадпрыемствы іншых галін прамысловасці. Трыццаць будаўнічых арганізацый фармуюць.

Транспарт і сувязь правіць

У раёне функцыянуе 15 прадпрыемстваў аўтамабільнага транспарту; 7 прадпрыемстваў чыгуначнага транспарту; 8 трамвайных маршрутаў і 15 аўтобусных; 23 таксаматорныя маршруты. На тэрыторыі Дарніцкага раёна знаходзяцца 7 станцый Кіеўскага метрапалітэна (Славутыч, Асакаркі, Пазнякі, Харкаўская, Вырліца, Барыспальская, Чырвоны хутар). Чыгуначная станцыя «Дарніца», 31 гаражна-будаўнічы кааператыў, 28 стаянак аўтамабіляў. Ёмістасць тэлефонных станцый складае 98 000 абанентаў. На тэрыторыі раёна знаходзяцца 11 паштовых аддзяленняў Укрпошты.

Гандаль правіць

У Дарніцкім раёне горада Кіева працуе 157 харчовых крамы, 106 нехарчовых, 137 прадпрыемстваў грамадскага харчавання. Акрамя таго функцыянуе восем рынкаў і 2 гандлёвыя пляцоўкі. 213 прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання насельніцтва. 19 аўтазаправачных станцый і чатыры станцыі тэхнічнага абслугоўвання.

Зноскі правіць

Спасылкі правіць