Дарога Р6 — рэспубліканская аўтамабільная дарога агульнага карыстання ў Беларусі, якая злучае Івацэвічы, Пінск і Столін, а таксама магістраль М1 з магістралью М10. Працягласць — 157 км. Праходзіць па тэрыторыі Івацэвіцкага, Пінскага раёнаў Брэсцкай вобласці.

Аўтадарога
Івацэвічы - Пінск - Столін
Р6
Дарога Р6 каля вёскі Козікі
Дарога Р6 каля вёскі Козікі
Асноўная інфармацыя
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Статус рэспубліканская
Уладальнік дзяржаўная
Кіруецца Белаўтадор
Даўжыня 157 км
Пачатак Івацэвічы
Канец Столін (157 км)
Дарожнае пакрыццё асфальт

Р-6 з’яўляецца найважнейшым міжнародным транзітным і турыстычным шляхам, які сумесна з дарогамі Р42, Р44 (Гродзенская вобласць), і Р88 (Брэсцкая вобласць) злучае міжнародныя аўтадарожныя пункты пропуску «Прывалкі» (беларуска-літоўская мяжа) і «Верхні Церабяжоў» (беларуска-ўкраінская мяжа), а таксама сумесна з дарогай Р147 міждзяржаўны беларуска-ўкраінскі аўтадарожны пункт пропуску «Невель».

Ужо некалькі гадоў запар, Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (Мінтранс Беларусі), сваімі пастановамі ўводзяць часовыя абмежаванні нагрузак на восі транспартных сродкаў і самаходных машын у дачыненні да рэспубліканскіх аўтамабільных дарог агульнага карыстання, у т.л. і да дарогі Р-6, з даволі размытай ў фармуляванні і спрэчнай мэтай захавання дарог і дарожных збудаванняў, а таксама забеспячэння бяспекі руху. У 2016 г. Мінтранс Беларусі пастановай № 6 ад 5 сакавіка увёў абмежаванні ў вясновы (з 21 сакавіка да 22 красавіка) і летні (з 23 мая да 31 жніўня) перыяды. У вясновы перыяд быў забаронены рух транспартных сродкаў і самаходных машын з абмежаваннем нагрузкі на вось 8 т. па дарозе Р-6 з 1,5 км—86 і 95—157,09. У летні перыяд быў забаронены рух транспартных сродкаў і самаходных машын з максімальна дапушчальнай нагрузкай на адзіночную вось не больш за 6 т. з 11 гадзін 00 хвілін да 20 гадзін 00 хвілін уключна пры дзённай тэмпературы паветра вышэй за 25 °С[1].

Маршрут

правіць
Адлегласць
(прыкладна)
Назва Іншыя дарогі
0 км   Івацэвічы (вул. Віктара Клютко)
1,5   Івацэвічы М1 E30
4 км   в. Яглевічы
5 км   в. Ёлкі
6,5 км   в. Ёлків. Гічыцы
9,5 км   в. Уласаўцы, аграгар. Хадакі
16 км   аграгар. Вулька Аброўская
19 км   в. Козікі
28 км   аграгар. Аброва, аграгар. Моталь
29 км   в. Вялікая Гаць
31/32 км     аграгар. Святая Воля, пад’езд да в. Турная, аграгар. Амяльная
35 км   в. Доўгая
41 км   г.п. Целяханы (пад’езд да вул. Савецкая) Н222
44 км   г.п. Целяханы (пад’езд да вул. Набяражная)
35 км     в. Краглевічы, пад’езд да в. Коланск, аграгар. Амяльная
54 км   пад’езд да в. Азарычы, в. Сакалоўка, в. Клятная
59 км   пад’езд да аграгар. Валішча, в. Хваросна, в. Вулька Лаўская
62 км   в. Трасцянка
65 км   г.п. Лагішын
67 км   г.п. Лагішын, пад’езд да аграгар. Валішча, в. Хваросна, в. Вулька Лаўская Р105
69 км       Лагішын (АЗС «Беларуснафта» № 71)
72 км   пад’езд да в. Іванісаўка
76 км   Мост цераз р. Ясельда
77 км   пад’езд да в. Мерчыцы, аграгар. Моталь/в. Сінін Н213/Н221
78 км   в. Падбалоцце
80 км   в. Крыўчыцы
83 км   пад’езд да в. Наваселле, в. Чэнчыцы
84 км     в. Ставок, пад’езд да в. Красіева
84 км   пад’езд да в. Чэнчыцы, в. Наваселле
86   М10
87 км     в. Пасянічы, пад’езд да аграгар. Аснежыцы
88 км   в. Галева
90 км   в. Заполле (вул. Паркавая)—в. Галева (вул. Леніна)
91 км   Пінск
92 км   Вул. Цэнтральная — вул. Першамайская
93 км  
 
Вул. Цэнтральная
94 км   Вул. Завальная Р8
95 км   Мост цераз р. Піна
96 км   Пінск
100 км   в. Стытычава Р147
101 км   Мост цераз р. Прыпяць
102 км   Да вёсак в. Кнубава, в. Вяляцічы Н208
103 км   аграгар. Плешчыцы
104 км   пад’езд да в. Горнава (аграсядзіба «Салнечнік»)
107 км   пад’езд да в. Лосічы
108 км   пад’езд да в. Сернічкі
103 км   в. Марозавічы
112 км     в. Хлябы, да в. Лемяшэвічы Н226
114 км   пад’езд да в. Каўбы
115 км     аграгар. Лапаціна
116 км   Мост цераз р. Стыр
125 км     аграгар. Фядоры, да в. Ласіцк Н224
130 км   в. Калоднае
134 км   в. Радчыцк
138 км   в. Вялікі Лес
144 км   пад’езд да аграгар. Глінка — В. Зубкова, Гарадная Н592
151 км    
 
пад’езд да р.п. Рэчыца
155 км   да в. Відзібор, в. Першамайск Н595
156 км   Столін
157 км       Столін (АЗС «Беларуснафта» № 78)
157 км   Скрыжыванне Пінскай вуліцы і Камсамольскай плошчы г. Столін Р88

Гл. таксама

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць