Дарожна-транспартнае здарэнне ў Барысаўскім раёне (2020)

Дарожна-транспартнае здарэнне ў Барысаўскім раёне, якое адбылося 17 мая 2020 года. Паводле інфармацыі СК РБ каля 20:00 на 461-м кіламетры аўтадарогі М-1 «Брэст — Мінск — граніцы Расіі» кіроўца Renault 19 выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе і сутыкнуўся з аўтамабілем «Джылі Атлас». Ад удару Renault адкінула пад колы фуры DAF. Пры аварыі загінулі шэсць чалавек, якія ехалі ў Renault. Кіроўцы «Джылі» і DAF пры ДТЗ цялесных пашкоджанняў не атрымалі[1][2]. Пазней прадстаўнік Следчага Камітэта Юлія Ганчарова паведаміла СМІ, што, згодна слоў сведкаў, усе ахвяры гэтага ДТЗ (3 юнакі і 3 дзяўчаты) былі п’яныя[3].

Папярэдняе ДТЗ з падобным маштабам колькасці ахвяр адбылося ў 2011 г. у Маларыцкім раёне.

Зноскі