Дарожныя знакі Беларусі

Даро́жныя зна́кі Белару́сі — дарожныя знакі, упершыню ўстаноўленыя Дзяржаўным стандартам Рэспублікі Беларусь СТБ 1140-99[1] і якія ўваходзяць у правілы дарожнага руху Рэспублікі Беларусь. На 2019 год дзейнічаў абноўлены СТБ 1140—2013.

Дарожныя знакі падзяляюцца на тыпы паводле часу ўстаноўкі (пастаянныя, часовыя) і на некалькі групаў у залежнасці ад прызначэння. Кожны знак мае нумар, які складаецца з падзеленага кропкамі нумару групы, парадкавага нумару знаку і парадкавага нумару разнавіднасці знаку (калі неабходна). Знакі на жоўтым фоне належаць да часовых і прымяняюцца як асобна, так і ў спалучэнні з іншымі часовымі тэхнічнымі сродкамі арганізацыі дарожнага руху ў месцах правядзення рамонтных і іншых работ на дарозе, а таксама ў выпадках аператыўных змен у арганізацыі дарожнага руху, звязаных з забеспячэннем яго бяспекі або правядзеннем спецыяльных мерапрыемстваў. У выпадках, калі значэнні часовых і пастаянных знакаў супярэчаць адзін аднаму, удзельнікі дарожнага руху павінныя кіравацца часовымі знакамі.

Папераджальныя знакі правіць

Папераджальныя знакі інфармуюць кіроўцаў аб набліжэнні да небяспечнага ўчастку дарогі, рух па якім патрабуе прыняцця мераў, якія адпавядаюць дарожнай абстаноўцы. Большасць з іх маюць форму роўнабаковага трохвугольніка, белага колеру з чырвонай аблямоўкай.

Знакі 1.1, 1.2, 1.5-1.30, 1.32—1.36 устанаўліваюцца па-за населенымі пунктамі на адлегласці ад 150 да 300 метраў, а ў населеных пунктах — як правіла, на адлегласці ад 50 да 100 метраў да пачатку небяспечнага ўчастку дарогі (месца ўсталявання спецыяльных тэхнічных сродкаў). Пры неабходнасці (пачатак небяспечнага ўчастка дарогі схаваны ад кіроўцы крутым паваротам, пераломам падоўжнага профілю, будынкам і г. д.) названыя знакі могуць быць усталяваныя на іншай адлегласці, якая ў такім выпадку ўказваецца на таблічцы 7.1.1. Знакі 1.1, 1.2, 1.9, 1.10, 1.21, 1.23 паўтараюцца па-за населенымі пунктамі і ўстанаўліваюцца на адлегласці ад 20 да 50 метраў да пачатку небяспечнага ўчастку дарогі. Знак 1.23 паўтараецца таксама ў населеных пунктах і ўстанаўліваецца беспасярэдне ў пачатку ўчастку правядзення рамонтных і іншых прац. За пачатак участку трэба лічыць першую па ходзе руху прыладу, якая агароджвае або накіроўвае. Знакі 1.3.1, 1.3.2, 1.31.1—1.31.5 ставяцца ў межах небяспечнага ўчастку дарогі або беспасярэдне перад ім. Знакі 1.4.1—1.4.3 ставяцца на правым баку, а знакі 1.4.4—1.4.6 — на левым баку дарогі.

Нумар знаку Выява Назва Тлумачэнне Дублюецца
1.1   Чыгуначны пераезд з шлагбаўмам Набліжэнне да чыгуначнага пераезду, абсталяванага шлагбаўмам. Кіроўца абавязаны знізіць хуткасць, ацаніць сітуацыю. Па-за населеным пунктам, ад 20 да 50 м да пачатку небяспечнага ўчастку.
1.2   Чыгуначны пераезд без шлагбаўму Набліжэнне да чыгуначнага пераезду, не абсталяванага шлагбаўмам. Кіроўца абавязаны знізіць хуткасць, ацаніць сітуацыю. Па-за населеным пунктам, ад 20 да 50 м да пачатку небяспечнага ўчастку.
1.3.1   Аднакалейная чыгунка Усталёўваюцца беспасярэдне перад чыгуначнымі пераездамі без шлагбаўма. Папярэджваюць кіроўцаў аб наяўнасці не абсталяванага шлагбаўмам чыгуначнага пераезду з адным шляхам. Кіроўца абавязаны знізіць хуткасць, ацаніць сітуацыю.
1.3.2   Шматкалейная чыгунка Усталёўваюцца беспасярэдне перад чыгуначнымі пераездамі без шлагбаўма. Папярэджваюць кіроўцаў аб наяўнасці не абсталяванага шлагбаўмам чыгуначнага пераезду з некалькімі шляхамі. Кіроўца абавязаны знізіць хуткасць, ацаніць сітуацыю.
1.4.1   Набліжэнне да чыгуначнага пераезду Дадатковае папярэджанне аб набліжэнні да чыгуначнага пераезду па-за населенымі пунктамі. Гэты знак усталёўваецца на правым[2] баку дарогі за 150—300 метраў.
1.4.2   Дадатковае папярэджанне аб набліжэнні да чыгуначнага пераезду па-за населенымі пунктамі. Гэты знак усталёўваецца на правым[2] баку дарогі за 100—200 метраў.
1.4.3   Дадатковае папярэджанне аб набліжэнні да чыгуначнага пераезду па-за населенымі пунктамі. Гэты знак усталёўваецца на правым[2] баку дарогі за 50-100 метраў.
1.4.4   Дадатковае папярэджанне аб набліжэнні да чыгуначнага пераезду па-за населенымі пунктамі. Гэты знак усталёўваецца на левым[2] баку дарогі насупраць знаку 1.4.1.
1.4.5   Дадатковае папярэджанне аб набліжэнні да чыгуначнага пераезду па-за населенымі пунктамі. Гэты знак усталёўваецца на левым[2] баку дарогі насупраць знаку 1.4.2.
1.4.6   Дадатковае папярэджанне аб набліжэнні да чыгуначнага пераезду па-за населенымі пунктамі. Гэты знак усталёўваецца на левым[2] баку дарогі насупраць знаку 1.4.3.
1.5   Перасячэнне з трамвайнай лініяй Папярэджвае пра набліжэнне да перасячэння з трамвайнымі шляхамі па-за скрыжаваннем ці перад скрыжаваннем пры абмежаванай бачнасці трамвайных шляхоў (менш за 50 м). Набліжаючыся да такога скрыжавання, кіроўца павінен быць асабліва ўважлівым, бо ў большасьці выпадкаў трамвай мае пераважнае права на рух, гэта значыць кіроўца павінен саступіць дарогу трамваю. Кіроўца абавязаны знізіць хуткасць, ацаніць сітуацыю.
1.6   Канец дарогі з удасканаленым пакрыццём Папярэджвае пра набліжэнне да пераходу дарогі з удасканаленым пакрыццём[A][3] у жвіровую або грунтавую дарогу. Кіроўца абавязаны знізіць хуткасць, ацаніць сітуацыю.
1.7   Перасячэнне з кругавым рухам Папярэджвае пра набліжэнне да кругавога скрыжавання. Рух у кольцы ідзе супраць гадзіннікавай стрэлкі. Кіроўца абавязаны знізіць хуткасць, ацаніць сітуацыю.
1.8   Святлафорнае рэгуляванне Папярэджвае аб скрыжаванні, пешаходным пераходзе або ўчастку дарогі, рух на якіх рэгулюецца святлафорам. Кіроўца абавязаны знізіць хуткасць, ацаніць сітуацыю.
1.9   Развадны мост або паромная пераправа Развадны мост або паромная пераправа. Пры ўездзе на паром неабходна кіравацца ўказаннямі дзяжурнага па паромнай пераправе, прапускаючы транспартныя сродкі, якія з’язджаюць з парома. Кіроўца абавязаны знізіць хуткасць, ацаніць сітуацыю. Па-за населеным пунктам, ад 20 да 50 м да пачатку небяспечнага ўчастку.
1.10   Выезд на набярэжную Выезд на набярэжную або бераг вадаёму. Папярэджваюць кіроўцаў пра выезд на набярэжную, бераг ракі, возера, дзе маецца небяспека з’езду транспартнага сродку ў ваду. Кіроўца абавязаны знізіць хуткасць, ацаніць сітуацыю. Па-за населеным пунктам, ад 20 да 50 м да пачатку небяспечнага ўчастку.
1.11.1   Небяспечны паварот Закругленне дарогі малога радыусу або з абмежаванай агляднасцю направа. Кіроўца павінен памятаць, што на такіх участках забароненыя такія манеўры як абгон, разварот і рух заднім ходам. Кіроўца абавязаны знізіць хуткасць, ацаніць сітуацыю.
1.11.2   Закругленне дарогі малога радыусу або з абмежаванай агляднасцю налева. Кіроўца павінен памятаць, што на такіх участках забароненыя такія манеўры як абгон, разварот і рух заднім ходам. Кіроўца абавязаны знізіць хуткасць, ацаніць сітуацыю.
1.12.1   Небяспечныя павароты Папярэджвае аб набліжэнні да ўчастку дарогі з двума і болей небяспечнымі паваротамі, размешчанымі адзін за другім, першы паварот направа. Пры трох і болей паваротах знак прымяняецца з таблічкай 7.7, а таксама можа прымяняцца з таблічкай 7.2.1.

Кіроўца павінен памятаць, што на такіх участках забароненыя такія манеўры як абгон, разварот і рух заднім ходам. Кіроўца абавязаны знізіць хуткасць, ацаніць сітуацыю.

1.12.2   Папярэджвае аб набліжэнні да ўчастку дарогі з двума і болей небяспечнымі паваротамі, размешчанымі адзін за другім, першы паварот налева. Пры трох і болей паваротах знак прымяняецца з таблічкай 7.7, а таксама можа прымяняцца з таблічкай 7.2.1.

Кіроўца павінен памятаць, што на такіх участках забароненыя такія манеўры як абгон, разварот і рух заднім ходам. Кіроўца абавязаны знізіць хуткасць, ацаніць сітуацыю.

1.13   Круты спуск Лічбамі паказваецца ўхіл у адсотках.

Пры наяўнасці перашкоды для дарожнага руху кіроўца, які рухаецца на спуск, павінен саступіць дарогу[4].

1.14   Круты пад’ём Лічбамі паказваецца ўхіл у адсотках.

Пры наяўнасці перашкоды для дарожнага руху кіроўца, які рухаецца на спуск, павінен саступіць дарогу[4].

1.15   Слізкая дарога Участак дарогі з падвышанай слізкасцю праезнай часткі.
1.16.1   Штучная няроўнасць Папярэджвае аб штучнай няроўнасці на праезнай частцы дарогі.
1.16.2   Няроўная дарога Участак дарогі з няроўнасцямі на праезнай частцы (хвалі, наплывы, грэбень і г. д.).
1.16.3   Участак дарогі, які мае няплаўныя спалучэнні з пакрыццём дарогі ў выглядзе наплыву (пагорка).
1.16.4   Участак дарогі, які мае пашкоджанні пакрыцця ў выглядзе асобных выбоінаў, прасадак.
1.17   Выкід шчэбню Участак дарогі з удасканаленым пакрыццём, на якім магчымы выкід друзу з-пад колаў транспартных сродкаў.
1.18.1   Звужэнне дарогі З абодвух бакоў
1.18.2   З правага боку
1.18.3   З левага боку
1.18.4   З абодвух бакоў
1.18.5   З правага боку
1.18.6   З левага боку
1.19.1   Двухбаковы рух Пачатак участку дарогі (праезнай часткі дарогі) з сустрэчным рухам пасля ўчастку дарогі з аднабаковым рухам.
1.20   Наперадзе пешаходны пераход Набліжэнне да нерэгуляванага пешаходнага пераходу, пазначанага знакамі 5.16.1, 5.16.2 і (або) гарызантальнай дарожнай разметкай 1.14.1, 1.14.2. Кіроўца павінен знізіць хуткасць і быць гатовым саступіць дарогу пешаходам, які пераходзіць дарогу па пераходзе.
1.21   Дзеці Участак дарогі, на якім магчыма з’яўленне дзяцей з тэрыторыі дзіцячай або іншай установы (школы, аздараўленчага летніка, бальніцы і г. д.), прылеглай беспасярэдне да дарогі.

Кіроўца павінен знізіць хуткасць і павысіць увагу.

Па-за населеным пунктам, ад 20 да 50 м да пачатку небяспечнага ўчастку.
1.22   Перасячэнне з веласіпеднай дарожкай Месца перасячэння веласіпеднай дарожкі з дарогай па-за скрыжаваннем.
1.23   Дарожныя работы Участак дарогі, на якім у вызначаным парадку выконваюцца рамонтныя і іншыя працы.

Кіроўца павінен знізіць хуткасць і павысіць увагу.

Па-за населеным пунктам, ад 20 да 50 м да пачатку небяспечнага ўчастку, у населеных пунктах беспасярэдне ў пачатку небяспечнага ўчастку. За пачатак участку трэба лічыць першае прыстасаванне па ходзе руху для агароджвання або накіравальня.
1.24   Перагон жывёлы Участак дарогі, на якім магчымае з’яўленне жывёлы.
1.25   Дзікія жывёлы Участак дарогі, які праходзіць па тэрыторыі запаведнікаў (паляўнічых гаспадарак, лясных масіваў і г. д.), на якім магчымае з’яўленне дзікіх жывёл.
1.26   Падзенне камянёў Участак дарогі, на якім магчымыя абвалы, апоўзні, падзенне камянёў.
1.27   Бакавы вецер Участак дарогі, на якім магчымыя моцны бакавы вецер або яго раптоўныя парывы.

Неабходна знізіць хуткасць і трымацца як мага бліжэй да цэнтра займанай паласы, каб у выпадку парыву не апынуцца на ўзбочыне або на сустрэчнай паласе.

1.28   Нізка ляцяць самалёты Участак дарогі недалёка ад аэрадромаў або над якім пралятаюць самалёты ці верталёты на невялікай вышыні.
1.29   Аварыйна-небяспечны ўчастак Участак дарогі, на якім часта адбываюцца дарожна-транспартныя здарэнні. Суправаджаецца адной з таблічак 7.22.1-7.22.4, якая ўказвае на від небяспекі. Рэкамендуецца знізіць хуткасць і павысіць увагу.
1.30   Іншыя небяспекі Небяспечны ўчастак дарогі, які немагчыма пазначыць іншымі папераджальнымі знакамі.
1.31.1   Напрамак павароту Напрамак руху на павароце дарогі малога радыусу з абмежаванай агляднасцю.
Напрамак аб’езду перашкоды для дарожнага руху на ўчастку дарогі, які рамантуецца.
Напрамак аб’езду цэнтральнага астраўка на скрыжаванні з кругавым рухам.
Напрамак руху на Т-падобным скрыжаванні, разгалінаванні дарог.
Напрамак аб’езду ўчастка дарогі, які рамантуецца.
1.31.2  
1.31.3  
1.31.4  
1.31.5  
1.32   Небяспечная ўзбочына Участак дарогі з заніжанай або зруйнаванай узбочынай або на якім вядуцца працы па рамонце ўзбочынаў.
1.33   Галалёдзіца Участак дарогі, на якім магчымыя снежныя заносы або ледзяныя ці снежна-ледзяныя ўтварэнні.

Рэкамендуецца знізіць хуткасць і павысіць увагу.

1.34   Затор на дарозе Участак дарогі, на якім утварыўся затор.
1.35   Сэзонныя міграцыі земнаводных Участак дарогі, на якім магчымыя масавыя з’яўленні земнаводных на праезнай частцы. Рэкамендуецца значна знізіць хуткасць вясной і восенню і павысіць увагу.
1.36   Кантроль рэжыму руху Рэкамендацыйны[5]. Папярэджвае, што рух на ўчастку дарогі кантралюе камера з фотафіксацыяй[6]. Дублюецца на раздзяляльнай паласе[6].

Знакі прыярытэту правіць

Знакі прыярытэту ўстанаўліваюць чарговасць праезду скрыжаванняў, перасячэнняў асобных праезных частак дарог, вузкіх участкаў дарог, рух на якіх не рэгулюецца сігналамі рэгулявальніка або святлафора. Асноўныя знакі прыярытэту («Галоўная дарога», «Саступіць дарогу» і «Рух без спынення забаронены») маюць асаблівыя формы. Гэта зроблена для таго, каб у любую пару году кожны з іх у любым стане можна было пазнаць паводле формы.

Знак 2.1 ставіцца беспасярэдне перад скрыжаваннем, у тым ліку з таблічкай 7.13 — перад скрыжаваннем з складанай планіроўкай або на якім галоўная дарога змяняе напрамак. Пагатоў па-за населенымі пунктамі перад скрыжаваннем, на якім галоўная дарога змяняе напрамак, знак 2.1 паўтараецца: першы знак 2.1 з таблічкамі 7.1.1 і 7.13 ставіцца на адлегласці ад 100 да 150 метраў да скрыжавання, другі знак 2.1 з таблічкай 7.13 — беспасярэдне перад скрыжаваннем. Знак 2.1, усталяваны з знакам 5.22.1 або 5.22.2, дае перавагу пры праездзе ўсіх скрыжаванняў населенага пункта, размешчаных на дадзенай дарозе. Усталяваныя на рэгуляваных скрыжаваннях знакі 2.1, 2.4, 2.5 не вызначаюць чарговасць праезду скрыжаванняў і асобных праезных частак дарогі, а інфармуюць кіроўцаў, што скрыжаванні з’яўляюцца пазначанымі. Знакі 2.3.1-2.3.3 прымяняюцца па-за населенымі пунктамі для пазначэння дарог, на якіх даецца перавага пры праездзе скрыжаванняў, і ставяцца на адлегласці ад 150 да 300 метраў да скрыжавання. Знак 2.3.4 ставіцца па-за населенымі пунктамі на адлегласці ад 150 да 300 метраў, а ў населеных пунктах — як правіла, на адлегласці ад 50 да 100 метраў да скрыжавання. Знак 2.4 ставіцца беспасярэдне перад скрыжаваннем, а пры наяўнасці паласы разгону — перад пачаткам гэтай паласы. Перад скрыжаваннем, на якім галоўная дарога змяняе напрамак, знак 2.4 ставіцца з таблічкай 7.13. Па-за населенымі пунктамі на дарогах з удасканаленым пакрыццём знак 2.4 з таблічкай 7.1.1 або 7.1.2 ставіцца на адлегласці ад 150 да 300 метраў да скрыжавання. У населеных пунктах знак 2.4 з таблічкай 7.1.1 або 7.1.2 можа ставіцца на адлегласці ад 50 да 100 метраў да скрыжавання.

Нумар знаку Выява Назва Тлумачэнне
2.1   Галоўная дарога Даецца права пераважнага праезду скрыжавання (перасячэння праезных частак дарог).
Адмяняецца знакам 2.2.
2.2   Канец галоўнай дарогі Адмяняецца права пераважнага праезду скрыжавання (перасячэння праезных частак дарог) (знак 2.1).
2.3.1   Перасячэнне з другараднай дарогай Папярэджвае аб блізкасці перасячэння з другараднымі дарогамі адначасова справа і злева.
2.3.2   Прымыканне другараднай дарогі Папярэджвае аб блізкасці прымыкання другараднай дарогі справа.
2.3.3   Прымыканне другараднай дарогі Папярэджвае аб блізкасці прымыкання другараднай дарогі злева.
2.3.4   Перасячэнне раўназначных дарог Набліжэнне да скрыжавання роўных па значэнні дарог, на якім дзейнічаюць патрабаванні пункту 110 ПДР (неабходна саступаць дарогу любым транспартным сродкам, якія набліжаюцца справа, пешаходам і трамваям)[7]. Кіроўца абавязаны знізіць хуткасць, ацаніць сітуацыю.
2.4   Саступіць дарогу Трэба саступіць дарогу транспартным сродкам, якія рухаюцца па дарозе, што перасякаецца, а пры наяўнасці таблічкі 7.13   — транспартным сродкам, якія рухаюцца па галоўнай дарозе, а таксама справа па раўназначнай дарозе. Знак, усталяваны на галоўнай дарозе, абазначае таксама канец галоўнай дарогі.
2.5   Рух без спынення забаронены Забараняецца рух без спынення перад «стоп-лініяй» (гарызантальнай дарожнай разметкай 1.12), а пры яе адсутнасці — перад краем праезнай часткі, дарогі, што перасякаецца. Трэба саступіць дарогу транспартным сродкам, якія рухаюцца па дарозе, што перасякаецца, а пры наяўнасці таблічкі 7.13 — транспартным сродкам, якія рухаюцца па галоўнай дарозе, а таксама справа па раўназначнай дарозе.
Знак 2.5 можа быць усталяваны перад чыгуначным пераездам ці карантынным пастом. У гэтых выпадках кіроўца павінен спыніцца перад стоп-лініяй, а пры яе адсутнасці — перад знакам.
2.6.1   Перавага сустрэчнага руху Забараняецца ўезд на ўчастак дарогі, калі гэта можа абцяжарыць сустрэчны рух. Трэба саступіць дарогу транспартным сродкам, якія знаходзяцца на дадзеным участку дарогі або на процілеглым пад’ездзе да яго.
2.6.2  
2.7   Перавага перад сустрэчным рухам Участак дарогі, пры руху па якім кіроўца карыстаецца перавагай у дачыненні да сустрэчных транспартных сродкаў.

Забараняльныя знакі правіць

Забараняльныя і абмежавальныя знакі ўводзяць або адмяняюць пэўныя абмежаванні дарожнага руху. Знакі маюць круглую форму, большасць з іх белыя з чырвонай аблямоўкай.

Дзеянне не распаўсюджваецца:[8]:

  • знакаў 3.1-3.3, 3.18.1-3.19, 3.27 — на маршрутныя транспартныя сродкі, якія рухаюцца па вызначаных маршрутах;
  • знакаў 3.2-3.8 — на транспартныя сродкі дарожна-эксплуатацыйнай і камунальнай службаў, аўтамабілі з нахіленай белай паласой на бартах і на іншыя транспартныя сродкі, якія абслугоўваюць гандлёвыя і іншыя арганізацыі, размешчаныя ў пазначанай зоне (грамадзян, якія пражываюць або працуюць у дадзенай зоне), а таксама на транспартныя сродкі, якія належаць грамадзянам, якія пражываюць або працуюць у гэтай зоне, пры адсутнасці іншых магчымасьцей іх пад’езду. Такія транспартныя сродкі павінныя ўяжджаць у пазначаную зону і выяжджаць з яе на найбліжэйшым да месца прызначэння скрыжаванні;
  • знакаў 3.2, 3.3, 3.28-3.30 — на транспартныя сродкі, якія кіруюцца інвалідамі І або ІІ групы, ІІІ групы з парушэннямі апорна-рухальнага апарату або транспартныя сродкі, якія перавозяць інвалідаў гэтых групаў;
  • знаку 3.4 — на грузавыя аўтамабілі, прызначаныя для перавозкі пасажыраў;
  • знакаў 3.27-3.30 — на месцы, пазначаныя знакам 5.15;
  • знакаў 3.28-3.30 — на таксі з уключаным таксометрам.

Дзеянне распаўсюджваецца:[9]:

  • знакаў 3.10, 3.27-3.30 — толькі на той бок дарогі, у якім (над якім) яны ўсталяваны. Дзеянне знакаў 3.27-3.30, усталяваных на тэрыторыі, прылеглай да дарогі, распаўсюджваецца на гэтую тэрыторыю з улікам патрабаванняў таблічак, усталяваных з такімі знакамі;
  • знакаў 3.16, 3.20.1, 3.20.3, 3.22, 3.24.1, 3.24.2, 3.26-3.30 — ад месца ўстаноўкі знаку да бліжэйшага пазначанага скрыжавання, пры гэтым у населеным пункце без пазначанага скрыжавання — да канца населенага пункта;
  • знакаў 3.18.1 і 3.18.2 — на скрыжаванне, перад якім усталяваны знак, а таксама на бліжэйшае перасячэнне праезных частак дарог на скрыжаванні, калі дарога, на якую ажыццяўляецца паварот, утрымлівае раздзяляльную паласу (раздзяляльную зону);
  • знакаў 3.24.1, 3.24.2, усталяваных перад населеным пунктам, пазначаным знакам 5.22.1 або 5.22.2, — да гэтага знака.

Зона дзеяння можа быць зменшаная для:[10] для:

  • знакаў 3.16, 3.26 — прымяненнем таблічкі 7.2.1;
  • знакаў 3.20.1-3.20.3, 3.22, 3.24.1, 3.24.2 — усталяваннем у канцы зоны іх дзеянне адпаведна знакаў 3.21.1, 3.21.2, 3.23, 3.25.1, 3.25.2 або прымяненнем таблічкі 7.2.1;
  • знакаў 3.24.1, 3.24.2 — усталяваннем гэтых знакаў з іншым значэннем максімальнай хуткасці руху;
  • знакаў 3.27-3.30 — прымяненнем таблічак 7.2.1, 7.2.2 або ўсталяваннем у канцы зоны іх дзеяння паўторных знакаў 3.27-3.30 з таблічкай 7.2.3.
Нумар знаку Выява Назва Тлумачэнне
3.1   Уезд забаронены Забараняецца ўезд транспартных сродкаў у дадзеным кірунку.
Паўсядзённая назва знаку — «цэгла».
3.2   Рух забаронены Забараняецца рух транспартных сродкаў.
3.3   Рух механічных транспартных сродкаў забаронены Забараняецца рух механічных транспартных сродкаў.
3.4   Рух грузавых аўтамабіляў забаронены Забараняецца рух грузавых аўтамабіляў (аўтацягнікоў) з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай болей за 3,5 тоны (калі на знаку не пазначаная маса) або з фактычнай масай, якая перавышае названую на знаку, а таксама колавых трактароў і самаходных машын.
3.5   Рух матацыклаў забаронены Забараняецца рух матацыклаў і мапедаў.
3.6   Рух трактароў забаронены Забараняецца рух колавых трактароў і самаходных машын.
3.7   Рух з прычэпам забаронены Забараняюцца рух грузавых аўтамабіляў, колавых трактароў і самаходных машын з прычэпамі, а таксама буксаванне механічных транспартных сродкаў.
3.8   Рух гужавых транспартных сродкаў забаронены Забараняюцца рух гужавых транспартных сродкаў, жывёл пад сядлом або ўюком, а таксама прагон жывёлы.
3.9   Рух веласіпедаў забаронены Забараняецца рух на веласіпедах.
3.10   Рух пешаходаў забаронены Забараняецца рух пешаходаў.
3.11.1   Абмежаванне масы Забараняецца рух транспартных сродкаў, у тым ліку аўтацягнікоў, агульная фактычная маса якіх большая за названую на знаку.
3.11.2  
3.12.1   Абмежаванне нагрузкі на вось Забараняецца рух транспартных сродкаў, у якіх фактычная нагрузка на любую вось большая за названую на знаку.
Дзейнічае да першага скрыжавання. Для двухвосевага транспартнага сродку на пярэднюю вось прыходзіцца 1/3 масы, на заднюю — 2/3. Калі больш за 2 восяў, то маса размяркоўваецца па іх раўнамерна.
3.12.2  
3.13   Абмежаванне вышыні Забараняецца рух транспартных сродкаў, габарытная вышыня якіх (з грузам або без груза) большая за названую на знаку.
3.14   Абмежаванне шырыні Забараняецца рух транспартных сродкаў, габарытная шырыня якіх (з грузам або без груза) большая за названую на знаку.
3.15.1   Абмежаванне даўжыні Забараняецца рух транспартных сродкаў (аўтацягнікоў), габарытная даўжыня якіх (з грузам або без груза) большая за названую на знаку.
3.15.2  
3.16   Абмежаванне мінімальнай дыстанцыі Забараняецца рух транспартных сродкаў з дыстанцыяй паміж імі меншай за названую на знаку.
3.17.1   Мытня Забараняецца праезд без спынення каля мытні (кантрольнага пункту). Дазвол на далейшы рух дае супрацоўнік мытні (кантрольнага пункту).
3.17.2   Небяспека Забараняецца рух усіх без выключэння транспартных сродкаў у сувязі з дарожна-транспартным здарэннем, аварыяй, стыхійным бедзтвам або іншай небяспекай для руху.
3.18.1   Паварот направа забаронены Паварот направа забаронены.
3.18.2   Паварот налева забаронены Паварот налева забаронены, пры гэтым разварот дазваляецца.
3.19   Разварот забаронены Разварот забаронены, пры гэтым паварот налева дазваляецца.
3.20.1   Абгон забаронены Забараняецца абгон транспартных сродкаў, акрамя адзінкавых, якія рухаюцца з хуткасцю меншай за 30 км/г.
3.20.2  
3.20.3   Забараняецца абгон транспартных сродкаў, хуткасць руху якіх большая за названую на знаку.
3.21.1   Канец зоны забароны абгону Адмяняе дзеянне знакаў 3.20.1-3.20.3.
3.21.2  
3.22   Абгон грузавым аўтамабілям забаронены Грузавым аўтамабілям з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай болей за 3,5 тоны забараняецца абгон транспартных сродкаў, акрамя адзінкавых, якія рухаюцца з хуткасцю меншай за 30 км/г.
Колавым трактарам і самаходным машынам забараняецца абгон транспартных сродкаў, акрамя адзінкавых веласіпедаў, гужавых транспартных сродкаў.
3.23   Канец зоны забароны абгону грузавым аўтамабілям. Адмяняе дзеянне знаку 3.22
3.24.1   Абмежаванне максімальнай хуткасці Забараняецца рух з хуткасцю (км/г), якая перавышае названую на знаку.
3.24.2  
3.25.1 Канец зоны абмежаванне максімальнай хуткасці. Адмяняе дзеянне знакаў 3.24.1, 3.24.2.
3.25.2  
3.26   Падача гукавога сігналу забароненая Забараняецца карыстацца гукавым сігналам, акрамя выпадку падачы яго для прадухілення дарожна-транспартнага здарэння.
3.27   Прыпынак забаронены. Забараняюцца прыпынак і стаянка транспартных сродкаў.
3.28   Стаянка забароненая. Забараняецца стаянка ўсіх транспартных сродкаў.
3.29   Стаянка забароненая ў няцотныя дні месяца. Стаянка забароненая ў няцотныя дні месяца.
3.30   Стаянка забароненая ў цотныя дні месяца. Стаянка забароненая ў цотныя дні месяца.
Пры адначасовым прымяненні знакаў 3.29 і 3.30 на процілеглых баках дарогі транспартныя сродкі павінныя быць перастаўленыя з аднаго яе боку на іншы ў перыяд з 19 да 24 гадзін.
3.31   Канец зоны ўсіх абмежаванняў Пазначэнне канца зоны дзеяння наступных знакаў: 3.16, 3.20.1-3.20.3, 3.22, 3.24.1, 3.24.2, 3.26-3.30.
3.32   Рух транспартных сродкаў з небяспечнымі грузамі забаронены Забараняецца рух транспартных сродкаў з апазнавальнымі знакамі «Небяспечны груз».
3.33 Зона з абмежаваннем максімальнай хуткасці руху
3.34 Канец зоны з абмежаваннем максімальнай хуткасці руху

Прадпісальныя знакі правіць

Прадпісальныя знакі прымяняюцца для пазначэння неабходных напрамкаў, умоў і рэжымаў руху.
Дзеянне знакаў 4.1.1-4.1.6, усталяваных перад скрыжаваннем, распаўсюджваецца на ўсё скрыжаванне, калі знакі 4.1.1-4.1.6 або 5.8.1, 5.8.2, усталяваныя на ім, не даюць іншых прадпісанняў (указанняў).
Дзеянне знакаў 4.1.1-4.1.6 не распаўсюджваецца на маршрутныя транспартныя сродкі, якія рухаюцца па вызначаных маршрутах.
Дзеянне знаку 4.1.1, усталяванага за скрыжаваннем, распаўсюджваецца да наступнага пазначанага скрыжавання. Зона дзеяння дадзенага знаку можа быць паменшаная прымяненнем таблічкі 7.2.1.
Знакі 4.2.1 і 4.2.2 могуць прымяняцца групамі (не менш за тры знакі) для пазначэння лініі адхілення траекторыі руху транспартных сродкаў ад перашкоды для дарожнага руху.
Дзеянне знакаў 4.4, 4.7, усталяваных з таблічкай 7.14 і размешчаных над паласой руху, распаўсюджваецца толькі на дадзеную паласу. Пры адсутнасці таблічкі 7.14 дзеянне гэтых знакаў распаўсюджваецца на ўсе палосы праезнай часткі дарогі дадзенага напрамку. Дзеянне знакаў 4.4, 4.7, выявы якіх нанесеныя на поле знакаў 5.8.1, 5.8.2, 5.8.7, 5.8.8, распаўсюджваецца на адпаведныя палосы руху.
Дзеянне знакаў 4.9.1-4.9.3 распаўсюджваецца на бліжэйшае скрыжаванне.

Нумар знаку Выява Назва Тлумачэнне
4.1.1   Рух прама Рух дазволены толькі прама. Таксама дазволены паварот направа на прылеглую тэрыторыю.
4.1.2   Рух направа Рух дазволены толькі направа.
4.1.3   Рух налева Рух дазволены толькі налева або з крайняй левай паласы руху на разварот, калі разметка або іншыя дарожныя знакі не прадпісваюць іншае.
4.1.4   Рух прама або направа Рух дазволены толькі прама або направа.
4.1.5   Рух прама або налева Рух дазволены толькі прама, налева, а таксама дазволены разварот з крайняй левай паласы руху, калі разметка або іншыя дарожныя знакі не прадпісваюць іншае.
4.1.6   Рух направа або налева Рух дазволены толькі налева або направа, а таксама дазволены разварот з крайняй левай паласы руху, калі разметка або іншыя дарожныя знакі не прадпісваюць іншае.
4.2.1   Аб’езд перашкоды справа Аб’езд астраўкоў бяспекі і рознага роду перашкодаў для дарожнага руху, якія знаходзяцца на праезнай частцы дарогі, дазваляецца толькі з боку, паказанага стрэлкай.
4.2.2   Аб’езд перашкоды злева
4.2.3   Аб’езд перашкоды справа або злева Аб’езд астраўкоў бяспекі і рознага роду перашкодаў для дарожнага руху, якія знаходзяцца на праезнай частцы дарогі, дазваляецца з любога боку.
4.3   Кругавы рух Дазваляецца аб’езд цэнтральнага астраўка на скрыжаванні (плошчы) з кругавым рухам толькі ў напрамку, паказаным стрэлкамі.
4.4   Рух легкавых аўтамабіляў Дазваляецца рух толькі легкавых аўтамабіляў і матацыклаў.
4.5.1   Веласіпедная дарожка Дазваляецца рух толькі на веласіпедах, а пры адсутнасці тратуара або пешаходнай дарожкі — і рух пешаходаў, пры гэтым пешаходы не павінныя ствараць перашкодаў для руху раварыстаў. На знак можа быць дадаткова нанесены сылюэт пешахода.
4.5.2   Канец веласіпеднай дарожкі Канец зоны дзеяння знаку 4.5.1. На знак можа быць дадаткова нанесены сылюэт пешахода.
4.5.3   Пачатак веласіпеднай дарожкі з дазволеным рухам пешаходаў Рэкамендацыйны[5].
4.5.4   Канец веласіпеднай дарожкі з дазволеным рухам пешаходаў Рэкамендацыйны[5].
4.6.1   Пешаходная дарожка Дазваляецца рух толькі пешаходам, а пры адсутнасці веласіпеднай дарожкі — і на веласіпедах, пры гэтым раварысты не павінныя ствараць перашкодаў для руху пешаходаў. На знак можа быць дадаткова нанесены сылюэт раварыста.
4.6.2   Канец пешаходнай дарожкі Канец зоны дзеяння знаку 4.6.1. На знак можа быць дадаткова нанесены сылюэт раварыста.
4.6.3   Пачатак пешаходнай дарожкі з дазволеным рухам раварыстаў Рэкамендацыйны[5].
4.6.4   Канец пешаходнай дарожкі з дазволеным рухам раварыстаў Рэкамендацыйны[5].
4.7   Абмежаванне мінімальнай хуткасці Дазваляецца рух толькі з названай або з большай хуткасцю, але не болей за прадугледжаную пунктамі 88 і 89 Правіл.
4.8   Канец зоны абмежаванне мінімальнай хуткасці Канец зоны дзеяння знаку 4.7.
4.9.1   Напрамак руху транспартных сродкаў з небяспечнымі грузамі Рух транспартных сродкаў з апазнавальнымі знакамі «Небяспечны груз» дазваляецца толькі ў напрамку, паказаным на знаку: 4.9.1 — налева, 4.9.2 — прама, 4.9.3 — направа.
4.9.2  
4.9.3  
4.10.1   Дарожка для коннікаў Дазваляецца рух толькі коннікам.
4.10.2   Канец дарожкі для коннікаў Канец зоны дзеяння знаку 4.10.1.
4.11.1   Пачатак пешаходнай і веласіпеднай дарожкі Рэкамендацыйны[5].
4.11.2  
4.11.3   Канец пешаходнай і веласіпеднай дарожкі Рэкамендацыйны[5].
4.11.4  

Інфармацыйна-ўказальныя знакі правіць

Інфармацыйна-ўказальнымі знакамі ўводзяцца або адмяняюцца пэўныя рэжымы руху, а таксама інфармуюцца ўдзельнікі дарожнага руху аб размяшчэнні населеных пунктаў і іншых аб’ектаў.
Зялёны або сіні фон знакаў 5.20.1-5.21.2, усталяваных па-за населеным пунктам (уставак на знаках 5.20.1, 5.20.2, асобных палёў знаку 5.21.2), інфармуе аб тым, што рух да названага населенага пункта або да іншага аб’екта будзе ажыццяўляцца адпаведна па аўтамагістралі або па іншай дарозе. Зялёны або сіні фон усталяваных у населеным пункце знакаў 5.20.1-5.21.2 інфармуе аб тым, што пасля выезду з дадзенага населенага пункта рух да названага на знаку населенага пункта або да іншага аб’екта будзе ажыццяўляцца адпаведна па аўтамагістралі або па іншай дарозе, белы фон — аб тым, што названы аб’ект знаходзіцца ў дадзеным населеным пункце.
Фон знакаў 5.24-5.26.1, 5.27, 5.28, усталяваных на аўтамагістралі, — зялёны.

Нумар знаку Выява Назва Тлумачэнне
5.1   Аўтамагістраль Знак інфармуе аб пачатку і канцы дарогі, на якой дзейнічаюць адмысловыя патрабаванні Правіл, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху на аўтамагістралі[11].
5.2   Канец аўтамагістралі
5.3   Дарога для аўтамабіляў Дарога, прызначаная для руху толькі аўтамабіляў, аўтобусаў і матацыклаў.
5.4   Канец дарогі для аўтамабіляў Адмяняе дзеянне знаку 5.3.
5.5   Дарога з аднабаковым рухам Дарога або канструктыўна аддзеленая праезная частка дарогі, па якой рух транспартных сродкаў па ўсёй шырыні ажыццяўляецца ў адным напрамку.
5.6   Канец дарогі з аднабаковым рухам Адмяняе дзеянне знаку 5.5.
5.7.1   Выезд на дарогу з аднабаковым рухам Выезд на дарогу, па якой рух транспартных сродкаў дазволены толькі ў напрамку, паказаным на знаку.
5.7.2  
5.8.1   Напрамкі руху па палосах Колькасць палосаў руху на скрыжаванні і дазволеныя напрамкі руху па кожнай з іх.
5.8.2  
 
 
 
Напрамак руху па паласе Дазволены напрамак (напрамкі) руху па паласе.
На знаках 5.8.1, 5.8.2 можа быць адлюстраваная інфармацыя аб абмежаваннях дарожнага руху на скрыжаванні (нанесены выявы забараняльных або прадпісальных знакаў). Знакі 5.8.1, 5.8.2, якія дазваляюць паварот налева з крайняй левай паласы руху, дазваляюць і разварот з гэтай паласы. Канфігурацыя стрэлак можа быць змененая ў адпаведнасці з канфігурацыяй канкрэтнага скрыжавання.
Дзеянне знакаў 5.8.1, 5.8.2, усталяваных перад скрыжаваннем, распаўсюджваецца на ўсё скрыжаванне, калі знакі 5.8.1, 5.8.2 або 4.1.1-4.1.6, усталяваныя на скрыжаванні, не даюць іншых указанняў.
5.8.3  
 
Пачатак паласы Пачатак дадатковай паласы руху на пад’ёме або паласы тармажэння.
Калі на знаку, усталяваным перад дадатковай паласой руху, нанесеная выява знаку 4.4 або 4.7, то кіроўца транспартнага сродку, які не можа працягнуць рух па асноўнай паласе з улікам патрабаванняў названых знакаў, павінен перастроіцца на дадатковую паласу руху.
5.8.4  
 
Пачатак участку сярэдняй паласы трохпалоснай дарогі, прызначанага для руху ў дадзеным напрамку, або пачатак паласы тармажэння для павароту налева або развароту.
Калі на знаку 5.8.4 намаляваны знак, які забараняе рух якім-небудзь транспартным сродкам, то рух гэтых транспартных сродкаў па адпаведнай паласе забараняецца.
5.8.5   Канец паласы Канец дадатковай паласы руху на пад’ёме або паласы разгону.
5.8.6   Канец паласы, прызначанай для руху ў дадзеным напрамку.
5.8.7 (часова адсутнічае)
 
Напрамак руху па палосах Калі на знаку 5.8.7 нанесеная выява забараняльнага або прадпісальнага знака, то названыя абмежаванні, умовы або рэжымы руху ўводзяцца на адпаведнай паласе руху.
Часткі знакаў 5.8.7, 5.8.8, якія абазначаюць колькасць палосаў для сустрэчных напрамкаў руху, могуць быць выкананыя ў выглядзе асобных знакаў, усталяваных на невялікай адлегласці адзін ад аднаго.
5.8.8  
5.9.1   Паласа для маршрутных транспартных сродкаў Паласа, прызначаная для руху толькі маршрутных транспартных сродкаў, якія рухаюцца адначасна агульнаму патоку транспартных сродкаў.
Дзеянне знаку распаўсюджваецца на паласу, над якой ён размешчаны.
Дзеянне знаку, усталяванага справа ад дарогі, распаўсюджваецца на крайнюю правую паласу.
5.9.2   Канец паласы для маршрутных транспартных сродкаў Канец зоны дзеяння знаку 5.9.1.
5.10.1   Дарога з паласой для маршрутных транспартных сродкаў Дарога, па якой рух маршрутных транспартных сродкаў ажыццяўляецца па адмыслова вылучанай паласе насустрач агульнаму патоку транспартных сродкаў.
5.10.2   Выезд на дарогу з паласой для маршрутных транспартных сродкаў Выезд на дарогу, па якой рух маршрутных транспартных сродкаў ажыццяўляецца па адмыслова вылучанай паласе насустрач патоку транспартных сродкаў.
5.10.3  
5.10.4   Канец дарогі з паласой для маршрутных транспартных сродкаў Адмяняе дзеянне знаку 5.10.1.
5.11.1   Месца для развароту Пазначае разрыў у падзяляльнай зоне, раздзяляльнай паласе альбо частку скрыжавання, дзе дазволены разварот.
5.11.2   Зона для развароту Пачатак зоны для развароту транспартных сродкаў і яе даўжыня.
5.12.1   Пункт прыпынку аўтобуса і (або) тралейбуса Знак пазначае пачатак пасадачнай пляцоўкі пункта прыпынку аўтобуса і (або) тралейбуса. Па-за населенымі пунктамі знак можа быць усталяваны на павільёне з боку прыбыцця маршрутных транспартных сродкаў.
У ніжняй частцы знаку можа быць нанесеная выява таблічкі 7.2.1 з пазначэннем адлегласці, роўнай працягласці пасадачнай пляцоўкі.
5.12.2  
 
Месца прыпынку аўтобуса і (або) тралейбуса Знак можа ставіцца ў канцы пасадачнай пляцоўкі пункта прыпынку аўтобуса і (або) тралейбуса. Пад знакам размяшчаецца таблічка (таблічкі) з інфармацыяй аб разнавіднасці транспарту агульнага карыстання (аўтобус — літарны індэкс «А», тралейбус — «Т») і аб рэжыме яго руху (расклад).
5.13.1   Пункт прыпынку трамвая Знак пазначае пачатак зоны пункта прыпынку трамвая. У ніжняй частцы знаку можа быць нанесеная выява таблічкі 7.2.1 з пазначэннем адлегласці, роўнай працягласці зоны пункта прыпынку трамвая.
5.13.2  
 
Месца прыпынку трамвая Знак можа ставіцца ў канцы зоны пункта прыпынку трамвая. Пад знакам размяшчаецца таблічка з інфармацыяй аб маршрутах і рэжыме руху трамваяў (расклад).
5.14.1   Пункт прыпынку экспрэс-маршрута Знак пазначае пачатак пасадачнай пляцоўкі пункта прыпынку транспартнага сродку, які ажыццяўляе рух у рэгулярным экспрэсным спалучэнні.
Дадзены пункт прыпынку можа быць адзначаны двума знакамі 5.14.1, усталяванымі ў пачатку і ў канцы пасадачнай пляцоўкі. У гэтым выпадку ў ніжняй частцы першага па ходзе руху знаку можа быць нанесеная выява таблічкі 7.2.1 з пазначэннем працягласці пасадачнай пляцоўкі, а таксама інфармацыя аб колькасці транспартных сродкаў, якім дазволена адначасова знаходзіцца на пункце прыпынку.
5.14.2   Месца стаянкі таксі Знак пазначае зону на праезнай частцы дарогі або спецыяльную пляцоўку, прызначаную толькі для стаянкі таксі. На знаку можа быць названа колькасць таксі, якім дазволена адначасова знаходзіцца на стаянцы.
У населеных пунктах зона стаянкі таксі можа быць пазначаная двума знакамі 5.14.2, адзін з якіх ставіцца ў пачатку зоны з таблічкай 7.2.1, другі — у канцы зоны стаянкі.
5.15   Месца стаянкі Знак пазначае адмысловую пляцоўку, зону на праезнай частцы дарогі або на тратуары, якія адведзеныя для стаянкі транспартных сродкаў. Для ўдакладнення напрамку руху, адлегласці да адмысловай пляцоўкі і дазволеных на ёй умоў стаянкі з знакам 5.15 могуць прымяняцца таблічкі.
5.16.1   Пешаходны пераход Знакі пазначаюць зону для перахода пешаходамі праезнай часткі дарогі. На пешаходных пераходах шырынёй болей за 10 метраў з знакам 5.16.2 можа быць усталяваная таблічка 7.2.1 або 7.2.2, на якой пазначаецца шырыня зоны пешаходнага перахода.
5.16.2  
5.17.1   Падземны пешаходны пераход Паказвае месца, дзе пешаходы могуць бяспечна перайсці дарогу пры дапамозе падземнага пешаходнага пераходу.
5.17.2  
5.17.3   Надземны пешаходны пераход Паказвае месца, дзе пешаходы могуць бяспечна перайсці дарогу пры дапамозе надземнага пешаходнага пераходу.
5.17.4  
5.18.1   Рэкамендаваная хуткасць Хуткасць, з якой рэкамендуецца рух на гэтым участку дарогі. Зона дзеяння знаку распаўсюджваецца да знаку 5.18.2 або да знаку 5.18.1 з іншым значэннем рэкамендаванай хуткасці або да найбліжэйшага пазначанага скрыжавання, а пры прымяненні знаку 5.18.1 з папераджальным знакам вызначаецца працягласцю небяспечнага ўчастку дарогі.
5.18.2   Канец дзеяння знаку «Рэкамендаваная хуткасць» Канец зоны дзеяння знаку «Рэкамендаваная хуткасць».
5.19.1   Тупік Пазначае ўчастак дарогі, дзе немагчымы скразны рух, не забараняючы пры гэтым рух у кірунку тупіка.
5.19.2  
5.19.3  
5.20.1  
 
 
 
Папярэдні паказальнік напрамкаў Указвае напрамкі руху да населеных пунктаў або іншых аб’ектаў. На знаках могуць быць нанесеныя сімвалы аўтамагістралі, аэрапорта, выявы знакаў 5.29.1, 5.29.2, а таксама іншых сімвалаў і знакаў, якія інфармуюць аб асаблівасцях дарожнага руху.
У ніжняй частцы знаку 5.20.1 пазначаецца адлегласць ад месца яго ўстаноўкі да скрыжаванне або пачатку паласы тармажэння.
Знак 5.20.1 прымяняецца таксама для паказання схемы маршрута аб’езду ўчасткаў дарог, на якіх усталяваны адзін з забараняльных знакаў 3.4, 3.6, 3.11.1, 3.12.1, 3.13-3.15.1. У гэтым выпадку на знаку павінныя быць нанесеныя схема маршрута аб’езду і выява адпаведнага забараняльнага знаку.
5.20.2  
5.20.3   Схема руху Маршрут руху на скрыжаванні ў выпадку забароны асобных манеўраў, паказванне дазволеных напрамкаў руху на скрыжаванні з складанай планіроўкай.
5.20.4   Схема руху да пункта абслугоўвання электроннага збору платы за праезд Рэкамендацыйны[5].
5.21.1  
 
 
Паказальнік напрамку Паказвае напрамак руху да населеных пунктаў або іншых аб’ектаў. На знаку могуць быць нанесеныя адлегласці да названых на іх аб’ектаў, сімвалы аўтамагістралі, аэрапорту, выявы знакаў 5.29.1, 5.29.2, а таксама іншых сімвалаў і знакаў, якія інфармуюць аб асаблівасцях дарожнага руху
5.21.2   Паказальнік напрамкаў
5.22.1   Пачатак населенага пункта Пачатак населенага пункта, у якім дзейнічаюць адмысловыя патрабаванні Правіл, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў населеных пунктах.
5.22.2  
5.23.1   Канец населенага пункта Месца дарогі, з якога губляюць сілу спецыяльныя патрабаванні Правіл, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў населеных пунктах.
5.23.2  
5.24   Пачатак мяжы населенага пункта Пачатак мяжы населенага пункта, пры руху па якім на дадзенай дарозе не дзейнічаюць адмысловыя патрабаванні Правіл, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў населеных пунктах.
5.25   Канец мяжы населенага пункта Канец мяжы населенага пункта, пазначанага знакам 5.24.
5.26.1   Найменне аб’екта Найменне аб’екта, які не з’яўляецца населеным пунктам (рака, возера, славутасці і г. д.), а таксама знак між адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі і тэрытарыяльнымі адзінкамі.
5.26.2   Найменне аб’екта ў населеным пункце (назва вуліцы, тэатра, музея і г. д.).
5.27   Паказальнік адлегласцей Адлегласць да населеных пунктаў або іншых аб’ектаў (км).
5.28   Кіламетровы знак Адлегласць ад пачатку дарогі (км).
5.29.1  
 
 
Нумар дарогі Нумар дарогі, на якой усталяваны дадзены знак.
На знаках 5.29.1, 5.29.3 з зялёным фонам называецца нумар дарогі, уключанай у Еўрапейскую сістэму аўтамабільных магістраляў, з чырвоным фонам — нумар магістральнай або рэспубліканскай дарогі, з белым фонам — нумар мясцовай дарогі.
5.29.2   Нумар дарогі, у напрамку да якой ажыццяўляецца рух.
5.29.3   Нумар і напрамак дарогі Указвае напрамак дарогі (сіні фон — кірунак у бок дарогі) з адпаведным нумарам.
5.30.1
5.30.2
5.30.3
 
 
 
Напрамак руху грузавых аўтамабіляў Напрамак, які рэкамендуецца для руху грузавых аўтамабіляў, колавых трактароў і самаходных машын, калі іх рух на скрыжаванні ў адным або некалькіх напрамках забаронены.
5.31   Схема аб’езду Маршрут аб’езду ўчастка дарогі, часова зачыненага для руху.
5.32.1
5.32.2
5.32.3
 
 
 
Напрамак аб’езду Напрамак аб’езду ўчастку дарогі, часова зачыненага для руху.
5.33   Стоп-лінія Месца прыпынку транспартных сродкаў пры забараняльным сігнале рэгулявальніка, святлафора.
5.34.1   Папярэдні паказальнік перастраення на іншую праезную частку Адпаведна напрамак аб’езду ўчастка праезнай часткі дарогі з раздзяляльнай паласой, часова зачыненага для руху.
5.34.2   Напрамак руху для вяртання на правую праезную частку дарогі.
5.35   Рэверсіўны рух Пачатак участка дарогі, на адной або некалькіх палосах якога напрамак руху можа мяняцца на процілеглы.
5.36   Канец рэвэрсіўнага руху Пачатак участку дарогі, пазначанага знакам 5.35.
5.37   Выезд на дарогу з рэвэрсіўным рухам Выезд на ўчастак дарогі, на якім на адной або некалькіх палосах кірунак руху можа змяняцца на супрацьлеглы.
5.38   Жылая зона Знак інфармуе аб пачатку тэрыторыі, на якой дзейнічаюць адмысловыя патрабаванні Правіл, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў жылых зонах[12].
5.39   Канец жылой зоны Знак інфармуе аб канцы тэрыторыі, на якой дзейнічаюць адмысловыя патрабаванні Правіл, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў жылых зонах.
5.40   Пешаходная зона Знак інфармуе аб пачатку тэрыторыі, на якой дзейнічаюць адмысловыя патрабаванні Правіл, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў пешаходных зонах[12].
5.41   Канец пешаходнай зоны Знак інфармуе аб канцы тэрыторыі, на якой дзейнічаюць адмысловыя патрабаванні Правіл, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў пешаходных зонах.
5.42   Платная аўтамабільная дарога Знак інфармуюе аб пачатку ўчастку дарогі, на якім выкарыстоўваецца сістэма электроннага збору платы ў рэжыме свабоднага шматпалоснага руху за праезд транспартных сродкаў.
5.43   Канец платнай аўтамабільнай дарогі Знак інфармуе аб канцы ўчастка дарогі, на якім выкарыстоўваецца сістэма электроннага збору платы ў рэжыме свабоднага шматпалоснага руху за праезд транспартных сродкаў.
5.44   Паказальнік напрамку да пункта абслугоўвання электроннага збору платы за праезд Рэкамендацыйны[5].

Знакі сэрвісу правіць

Знакі сэрвісу інфармуюць аб размяшчэнні адпаведных аб’ектаў.
У ніжняй частцы знаку могуць наносіцца выявы знакаў 7.1.1, 7.1.3, 7.1.4 «Адлегласць да аб’екта» белага колеру.

Нумар знаку Выява Назва Тлумачэнне
6.1   Пункт першай медыцынскай дапамогі
6.2   Бальніца
6.3.1   Аўтазаправачная станцыя Аўтазаправачная станцыя (толькі вадкае паліва).
6.3.2   Газавая аўтазаправачная станцыя (толькі газ).
6.3.3   Сумесная аўтазаправачная станцыя (вадкае паліва і газ).
6.3.4   Зарадная станцыя Рэкамендацыйны[5].
6.3.5   Аўтазаправачная станцыя, сумешчаная з станцыяй для зарадкі Рэкамендацыйны[5]. Вадкае паліва і электразарадка.
6.3.6   Рэкамендацыйны[5]. Газ і электразарадка.
6.3.7   Рэкамендацыйны[5]. Вадкае паліва, газ і электразарадка.
6.4   Тэхнічнае абслугоўванне аўтамабіляў
6.5   Мыйка аўтамабіляў
6.6   Тэлефон
6.7   Пункт харчавання
6.8   Пітная вада
6.9   Гасцініца або матэль
6.10   Кемпінг
6.11   Месца адпачынку
6.12.1   Міліцыя
6.12.2   ДАІ
6.13   Туалет
6.14   Пункт кантролю аўтамабільных перавозак
6.15   Славутасць

Знакі дадатковай інфармацыі (таблічкі) правіць

Знакі дадатковай інфармацыі (таблічкі) удакладняюць або абмяжоўваюць дзеянне іншых дарожных знакаў.
Таблічкі размяшчаюцца беспасярэдне пад знакам, з якім яны выкарыстаныя. Таблічкі 7.2.2 — 7.2.4, 7.13 пры размяшчэнні знакаў над праезнай часткай, узбочынай або тратуарам размяшчаюцца збоку ад знаку.

Нумар знаку Выява Назва Тлумачэнне
7.1.1   Адлегласць да аб’екта Пазначае адлегласць ад знаку да пачатку небяспечнага ўчастка дарогі або да месца, з якога пачынае дзейнічаць абмежаванне дарожнага руху, або да пэўнага аб’екта (месца), размешчанага па ходзе руху.
7.1.2   Пазначае адлегласць ад знаку 2.4 да скрыжавання, калі беспасярэдне перад скрыжаваннем усталяваны знак 2.5.
7.1.3   Пазначае адлегласць да аб’екта, размешчанага ўзбоч ад дарогі.
7.1.4  
7.2.1   Зона дзеяння Указвае працягласць небяспечнага ўчастку дарогі, пазначанага папераджальнымі знакамі, або зону дзеяння забараняльных, прадпісальных або інфармацыйна-ўказальных знакаў.
7.2.2   Паказвае зону дзеяння знакаў 3.27-3.30, калі яна не распаўсюджваецца да бліжэйшага пазначанага скрыжавання, а таксама шырыню зоны пешаходнага пераходу, пазначанага знакамі 5.16.1, 5.16.2.
7.2.3   Пазначае канец зоны дзеяння знакаў 3.27-3.30.
7.2.4   Інфармуе кіроўцаў аб знаходжанні транспартных сродкаў у зоне дзеяння знакаў 3.27-3.3.
7.2.5   Паказваюць напрамак і зону дзеяння знакаў 3.27-3.30 справа і (або) злева ад іх.
7.2.6  
7.3.1   Напрамак дзеяння Паказваюць напрамак дзеяння знакаў, усталяваных перад скрыжаваннем, або напрамак руху да пазначаных аб’ектаў, якія знаходзяцца беспасярэдне каля дарогі.
7.3.2  
7.3.3  
7.4.1   Від транспартнага сродку Паказваюць від транспартнага сродку, на які распаўсюджваецца дзеянне знаку.
Таблічка 7.4.1 распаўсюджвае дзеянне знаку на грузавыя аўтамабілі (у тым ліку з прычэпам) з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай большай за 3,5 тоны.
Таблічка 7.4.3 — на легкавыя аўтамабілі, а таксама на грузавыя аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тон уключна.
Таблічка7.4.8 — на транспартныя сродкі, абсталяваныя апазнавальнымі знакамі «Небяспечны груз».
7.4.2  
7.4.3  
7.4.4  
7.4.5  
7.4.6  
7.4.7  
7.4.8  
7.4.9   Транспартны сродак, што прыводзіцца ў рух электрарухавіком Рэкамендацыйны[5]. Электрамабіль
7.5.1   Суботнія, нядзельныя і святочныя дні Паказваюць дні тыдня, на працягу якіх дзейнічае знак.
7.5.2   Працоўныя дні
7.5.3   Дні тыдня
7.5.4   Час дзеяння Пазначае час сутак, на працягу якога дзейнічае знак.
7.5.5   Пазначаюць дні тыдня і час сутак, на працягу якіх дзейнічае знак.
7.5.6  
7.5.7  
7.6.1 (7.6.10)   Спосаб пастаноўкі транспартнага сродку на стаянку Пазначае, што ўсе транспартныя сродкі павінныя быць пастаўленыя на стаянку на праезнай частцы дарогі ўздоўж тратуара адпаведна злева або справа ад яго.
7.6.2   Паказваюць спосабы пастаноўкі легкавых аўтамабіляў і матацыклаў на стаянку. Прыпынак і стаянка іншых транспартных сродкаў забараняюцца.
7.6.3  
7.6.4  
7.6.5  
7.6.6  
7.6.7  
7.6.8  
7.6.9  
7.7   Колькасць небяспечных паваротаў Ставіцца з знакамі 1.12.1, 1.12.2 і інфармуе аб колькасці небяспечных паваротаў, размешчаных адзін за адным.
7.8   Платныя паслугі Пазначае, што падаюцца платныя паслугі.
7.9   Абмежаванне працягласці стаянкі Паказвае максімальную працягласць знаходжання транспартнага сродку на стаянцы, пазначанай знакам 5.15.
7.10   Месца для агляду аўтамабіляў Паказвае, што на пляцоўцы, пазначанай знакам 5.15 або 6.11, ёсць аглядная канава для агляду транспартных сродкаў.
7.11   Абмежаванне максімальнай масы Паказвае, што дзеянне знаку распаўсюджваецца толькі на транспартныя сродкі з фактычнай масай болей за пазначаную на таблічцы.
7.12   Нанясенне разметкі Ставіцца з знакам 1.23 і інфармуе аб правядзенні прац па нанясенні дарожнай разметкі.
7.13   Напрамак галоўнай дарогі Ставіцца з знакамі 2.1, 2.4, 2.5 і паказвае напрамак галоўнай дарогі на скрыжаванні.
7.14   Паласа руху Паказвае паласу руху, на якую распаўсюджваецца дзеянне святлафору або знаку.
7.15   Пешаходы — інваліды па зроку Паказвае, што пешаходным пераходам часта карыстаюцца інваліды па зроку.
7.16   Вільготнае пакрыццё Паказвае, што дзеянне знаку распаўсюджваецца толькі на перыяд часу, калі пакрыццё праезнай часткі дарогі з’яўляецца вільготным.
7.17   Інваліды Выкарыстоўваецца з дарожным знакам 5.15 і інфармуе, што стаяначная пляцоўка або яе частка адведзена для стаянкі транспартных сродкаў з апазнавальным знакам «Інвалід».
7.18   Акрамя інвалідаў Паказвае, што дзеянне знаку не распаўсюджваецца на транспартныя сродкі з апазнавальным знакам «Інвалід».
7.19   Клас небяспечнага грузу Ставіцца з знакам 3.32 і ўказвае нумар класа небяспечнага грузу, з якім рух транспартных сродкаў забаронены.
7.20   Эвакуатар Ставіцца з знакамі 3.27-3.30 і інфармуе аб магчымай эвакуацыі (блакаванні колаў) транспартнага сродку пры адсутнасці кіроўцы ў транспартным сродку або ў беспасярэдняй блізкасці ад яго.
7.21   Слізкая паласа накату Ставіцца з знакам 1.23 і інфармуе аб магчымым змяненні каэфіцыента счаплення па шырыні праезнай часткі дарогі.
7.22.1   Від небяспекі Ставіцца з знакам 1.29 і інфармуе аб магчымым відзе дарожна-транспартнага здарэння.
7.22.2  
7.22.3  
7.22.4  
7.23   Экстраная дапамога Інфармуе аб наяўнасці экстранай сувязі на дарозе.
7.24   Служыце прыкладам свайму дзіцяці Рэкамендацыйны[5]. Размяшчаецца на пешаходным пераходзе побач з школай, дзіцячай дашкольнай установай і ўстановай аховы здароўя, пярэднім бокам да пешаходаў.
7.25   Колькасць дазволеных месцаў для стаянкі Рэкамендацыйны[5].

Гісторыя правіць

17 снежня 1992 года Камітэт па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь зацвердзіў Пастанову № 3 «Аб наданні дзяржаўным стандартам былога СССР статусу міждзяржаўных і аб зняцці абмежавання тэрміну іх дзеяння»[13]. Паводле гэтай Пастановы, у Беларусі працягнуў дзейнічаць ГОСТ 10807-78 «Знакі дарожныя. Агульныя тэхнічныя ўмовы», які набыў моц 1 студзеня 1980 года замест ГОСТ 10807-71[14].

26 лютага 1999 года Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі Рэспублікі Беларусь ухваліў Пастанову № 2 «Аб зацвярджэнні, увядзенні ў дзеянне і змяненні дзяржаўных стандартаў». Паводле Пастановы, зацвердзілі «СТБ 1140-99 „Знакі дарожныя. Агульныя тэхнічныя ўмовы“» з 1 кастрычніка 1999 года замест ГОСТ 10807-78[15]. У выніку ў Беларусі з’явіліся ўласныя дарожныя знакі, якія сталі адпавядаць Венскаму пагадненню 1968 года «Аб дарожных знаках і сігналах» і Жэнеўскаму еўрапейскаму пагадненню 1971 года, што дапаўняла Венскае. Распрацоўшчыкам СТБ 1140-99 выступіла НВА «Белаўтадарпрагрэс»[16].

31 кастрычніка 2013 года Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь (ДКС Беларусі) ухваліў Пастанову № 56 «Аб зацвярджэнні, увядзенні ў дзеянне, адмене і змяненні тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нармавання і стандартызацыі…». Паводле Пастановы, з 1 ліпеня 2014 года ўвялі ў дзеянне СТБ 1140—2013 «Тэхнічныя сродкі арганізацыі дарожнага руху. Знакі дарожныя. Агульныя тэхнічныя ўмовы» замест СТБ 1140-99[17]. Распрацоўшчыкам СТБ 1140—2013 было УП «Беларускі дарожны навукова-даследчы інстытут» («БелдарНДІ»)[18]. 7 жніўня 2018 года ДКС Беларусі ўхваліў Пастанову № 42, паводле якой зацвердзіў Змяненне № 1 у СТБ 1140—2013 ад 1 сакавіка 2019 года[19]. Згодна з Пастановай дадалі 18 дарожных знакаў: 1 папераджальны знак пра камеру з фотафіксацыяй (1.36), 8 прадпісальных знакаў для ўпарадкавання руху на пешаходна-веласіпедных дарожках (4.5.3-4, 4.6.3-4 і 4.11.1-4), 2 інфармацыйна-ўказальныя знакі з схемай руху і паказальнікам напрамку да пункта дарожнай аплаты «BelToll» (5.20.4 і 5.44), 4 знакі сэрвісу пра станцыі зарадкі і сумешчаныя з імі АЗС (6.3.4-7), а таксама 3 адпаведныя таблічкі (7.4.9 і 7.24-25)[6]. Новыя знакі былі рэкамендацыйнымі, таму засталіся па-за Правіламі дарожнага руху[5].

Заўвагі правіць

  1. удасканаленае пакрыццё — пакрыццё дарогі з асфальтабетонных або цэментабетонных сумесяў, з друзавых, гравійных, шлакавых або іншых мінеральных матэрыялаў, апрацаваных арганічнымі або мінеральнымі вяжучымі матэрыяламі, а таксама з штучных матэрыялаў: брукаванкі, каменю, клінкеру, мазаікі і да т. п.

Зноскі

  1. СТБ 1140-99, с. 1
  2. а б в г д е ПДР, Дадатак 2, п. 10
  3. ПДР, Раздзел 1, п. 2.75
  4. а б ПДР, Раздзел 12, п. 99
  5. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р "Новыя дарожныя знакі: чаму іх няма ў ПДР і дзе іх будуць усталёўваць". «Хартыя’97». 11 студзеня 2019. Праверана 14 снежня 2019.
  6. а б в "У Беларусі з'явяцца новыя дарожныя знакі". Беларускае тэлеграфнае агенцтва. 4 студзеня 2019. Праверана 14 снежня 2019. Архівавана 14 лістапада 2021.
  7. ПДР, Раздзел 13, п. 110
  8. ПДР, Дадатак 2, п. 19.
  9. ПДР, Дадатак 2, п. 20.
  10. ПДР, Дадатак 2, п. 21.
  11. ПДР, Раздзел 17
  12. а б ПДР, Раздзел 18
  13. Валерый Карашкоў (2012). "Пастанова Камітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 1992 г. № 3 «Аб наданні дзяржаўным стандартам былога СССР статусу міждзяржаўных і аб зняцці абмежавання тэрміну іх дзеяння»" [руская]. Нацыянальны фонд тэхнічных нарматыўных прававых актаў. Праверана 14 снежня 2019. Архівавана 25 жніўня 2019.
  14. "ГОСТ 10807-78" [руская]. Нацыянальны фонд тэхнічных нарматыўных прававых актаў. 2012. Праверана 14 снежня 2019. Архівавана 25 жніўня 2019.
  15. Валерый Карашкоў (2012). "Пастанова Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі Рэспублікі Беларусь ад 26 лютага 1999 г. № 2 «Аб зацвярджэнні, увядзенні ў дзеянне і змяненні дзяржаўных стандартаў»" [руская]. Нацыянальны фонд тэхнічных нарматыўных прававых актаў. Праверана 14 снежня 2019. Архівавана 25 жніўня 2019.
  16. "СТБ 1140-99" [руская]. Нацыянальны фонд тэхнічных нарматыўных прававых актаў. 1 ліпеня 2014. Праверана 14 снежня 2019. Архівавана 25 жніўня 2019.
  17. Віктар Назаранка (2012). "Пастанова Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2013 г. № 56 «Аб зацвярджэнні, увядзенні ў дзеянне, адмене і змяненні тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нармавання і стандартызацыі...»" [руская]. Нацыянальны фонд тэхнічных нарматыўных прававых актаў. Праверана 14 снежня 2019. Архівавана 25 жніўня 2019.
  18. "СТБ 1140-2013" [руская]. Нацыянальны фонд тэхнічных нарматыўных прававых актаў. 1 сакавіка 2019. Праверана 14 снежня 2019. Архівавана 25 жніўня 2019.
  19. Валянцін Татарыцкі (7 жніўня 2018). "Пастанова Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2918 г. № 42 «Аб зацвярджэнні, увядзенні ў дзеянне, адмене ТНПА і ўнясенні змяненняў у некаторыя ТНПА»" [руская]. Нацыянальны фонд тэхнічных нарматыўных прававых актаў (ТНПА). Праверана 14 снежня 2019. Архівавана 25 жніўня 2019.

Спасылкі правіць