Кадзінскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Дарскі сельсавет)

Ка́дзінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Кадзіна.

Кадзінскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Магілёўскі раён
Уключае 18 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Кадзіна
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954,
15 студзеня 1965
Дата скасавання 22 ліпеня 1960
Старшыня сельсавета Новікава Ганна Віталеўна
Кіраўнік спраў Храпавіцкая Ірына Леанідаўна
Насельніцтва (2019) 5 143
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 212
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Гісторыя

правіць

Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Дарскі сельсавет у складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Таранаўскага і Шчэжарскага сельсаветаў, цэнтр — вёска Дары I[1]. 22 ліпеня 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Вяйнянскага сельсавета[2].

15 студзеня 1965 года Дарскі сельсавет утвораны зноў з часткі Вяйнянскага сельсавета, у яго склад увайшлі 18 населеных пунктаў (Вялікая Бароўка, Гародня, Грышанава, Дары I, Дары II, Зімніца, Кадзіна, Латрошча, Любуж, Малая Бароўка, Мядзвёдаўка, Падбелле, Падгор’е, Раманавічы, Сідараўка, Таранава, Шчэжар I і Шчэжар II)[3]. 21 чэрвеня 1983 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Дары I у вёску Кадзіна, сельсавет перайменаваны ў Кадзінскі[4]. 26 сакавіка 1987 года ў склад Нядашаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Дары I, Зімніца, Падгор’е і Сідараўка)[5]. 23 снежня 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Брылеўскага сельсавета (6 населеных пунктаў: Брылі, Зылі, Каменка, Канстанцінаўка, Качурына, Малееўка)[6].

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (12 населеных пунктаў) — 4710 чалавек[7], з іх 92,6 % — беларусы, 5,3 % — рускія, 0,9 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (18 населеных пунктаў) — 5143 чалавекі[9].

Па стану на 2009 год у склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў, пасля рэарганізацыі — 18 населеных пунктаў (23.12.2009 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва, 2007 Гаспадаркі, 2007 Насельніцтва, 2009[7]
Брылі вёска 384* 151* 353*
Вялікая Бароўка вёска 213 100 198
Гародня вёска 54 31 48
Зылі вёска 22* 16* 17*
Кадзіна аграгарадок 1753 626 1781
Каменка вёска 23* 13* 19*
Канстанцінаўка вёска 32* 21* 29*
Качурына вёска 65* 30* 50*
Латрошча вёска 10 7 4
Любуж вёска 101 46 121
Малееўка вёска 15* 12* 13*
Мядзвёдаўка вёска 129 59 110
Падбелле вёска 76 38 67
Раманавічы аграгарадок 1330 491 1306
Таранава вёска 230 95 276
Чаромушкі вёска 397 155 428
Шчэжар 1 вёска 337 137 341
Шчэжар 2 вёска 36 22 30
* – да 23.12.2009 г. у Брылеўскім сельсавеце

На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 17 населеных пунктаў[10].

Арганізацыі і прадпрыемствы

правіць
  • ААТ «Фірма «Кадзіна»
  • ААТ «Агракамбінат «Прыдняпроўскі»
  • РУСПП «Магілёўскае Дзяржплемпрадпрыемства»
  • ТАА «Фіеста»

Гандаль і сфера паслуг

правіць
  • комплексна-прыёмныя пункты у аграгарадках Кадзіна і Раманавічы
  • аддзяленне філіяла ААТ «АСБ Беларусбанк» у аграгарадку Кадзіна
  • аддзяленні паштовай сувязі ў аграгарадках Кадзіна і Раманавічы
  • лазнева-пральны камбінат у аграгарадку Раманавічы
  • крамы ў аграгарадках Кадзіна і Раманавічы
  • кафэ «Кадзіна» і «Чабурашка» у аграгарадку Кадзіна
  • кафэ ў аграгарадку Раманавічы

Установы адукацыі

правіць
  • ДУА «Кадзінская сярэдняя агульнаадукацыйная школа»
  • ДУА «Раманавіцкая сярэдняя агульнаадукацыйная школа»
  • ДУА «Яслі-сад аграгарадка Кадзіна»
  • ДУА «Яслі-сад аграгарадка Раманавічы»

Установы аховы здароўя

правіць
  • Уселюбская ўрачэбная амбулаторыя
  • ФАП у аграгарадках Кадзіна і Раманавічы

Культура

правіць
  • Кадзінскі сельскі Дом культуры
  • Раманавіцкі сельскі Дом культуры
  • сельскія бібліятэкі ў аграгарадках Кадзіна і Раманавічы
  • Кадзінская дзіцячая школа мастацтваў
  • Раманавіцкая дзіцячая школа мастацтваў

Культавыя збудаванні

правіць
  • Царква святога вялікапакутніка і лекара Панцеляймона ў аграгарадку Кадзіна
  • Царква ў гонар святых Веры, Надзеі, Любові і іх маці Сафіі ў аграгарадку Раманавічы

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  4. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 чэрвеня 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 21 (1755).
  5. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  6. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  7. а б Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  10. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 182. — 248 с. — 10 000 экз.

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.6. Кн.2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 592 с.: іл. ISBN 978-985-11-0440-2.