Дарфурскі канфлікт — ваенны канфлікт у рэгіёне Дарфур на захадзнСудане, які пачаўся ў лютым 2003 года, калі паўстанцкія групы пачалі барацьбу з урадам Судана, які яны абвінавацілі ва ўціску неарабскага насельніцтва Дарфура.[16][17] Урад адказаў на атакі шляхам правядзення кампаніі этнічнай чысткі супраць Дарфурскіх неарабаў. Гэта прывяло да гібелі сотняў тысяч мірных жыхароў і абвінавачванні прэзідэнта Судана Амара аль-Башыра ў генацыдзе, ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці ў Міжнародным крымінальным судзе.[18]

Дарфурскі канфлікт
Асноўны канфлікт: Суданскія грамадзянскія войны

Sudanese Internal Conflict.svgВаеннае становішча ў Судане 6 чэрвеня 2016 года (Дарфур злева).
     Пад кантролем суданскага ўрада і саюзнікаў      Пад кантролем Рэвалюцыйнага Фронта Судана і саюзнікаў

     Пад кантролем Суданскага Рэвалюцыйнага Савета Абуджэння
Дата 26 лютага 2003 — цяперашні час
Месца Дарфур, Судан
Праціўнікі
Flag of Sudan.svg Судан
Судан Джанджавід
Пры падтрымцы:

Flag of the People's Republic of China.svg Кітай
Flag of Iran.svg Іран
Flag of Russia.svg Расія
Flag of Belarus.svg Беларусь


Арганізацыя Аб'яднаных Нацый ЮНАМІД2007)

Суданскі рэвалюцыйны фронт
Рух за справядлівасць і роўнасць
Суданскі вызваленчы рух
Рух вызвалення і справядлівасці2010)
Суданскі рэвалюцыйны савет абуджэння2014)
Суданскі саюз вызваленчых сіл2017)[1]
Пры падтрымцы:

Flag of South Sudan.svg Паўднёвы Судан (з 2011)[2]
Flag of Chad.svg Чад (2005—2010)
Flag of France.svg Францыя (2008—2010)[3]
Flag of Eritrea.svg Эрытрэя (да 2008)[4]
Лівія Лівія (да 2011)[5]
Flag of Uganda.svg Уганда (да 2015)[6]

Камандуючыя
Судан Амар аль-Башыр

Судан Муса Хілал
Судан Хамід Даваі
Судан Алі Кушайб
Судан Ахмед Харун[7]


Арганізацыя Аб'яднаных Нацый Марцін Іхаегхіан Ухамаібхі[8]
Арганізацыя Аб'яднаных Нацый Франк Муш’ё Каманзі[9]

Ахмед Дзіраіж

Халіл Ібрахім
Гібрыл Ібрахім
Абдул Вахід аль Нур
Міні Мінаві

Сілы бакоў
УСС: 109 300

Джанджавід: <25 000


ЮНАМІД:
15 845 салдат і 3 403 паліцэйскіх[11]

РФС: 60 000
Страты
Невядома

235 забіта[13]

Невядома
Агульныя страты
Усяго загінула:

300 000 (ацэнка ААН)
178 258—461 520 (іншыя падлікі)[14]
Усяго перамяшчаны:
2 850 000—3 000 000[15] (ацэнка ААН)
450 000 (ацэнка ўраду Судана)

Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Адзін з бакоў канфлікту складаецца ў асноўным з узброеных сіл Судана, паліцыі і «Джанджавід», груп суданскага апалчэння, якія набіраюцца ў асноўным сярод арабізаваных карэнных афрыканцаў і невялікац колькасці бедуінаў паўночнага племя рызейгат; большасць іншых арабскіх груп у Дарфуры застаецца неўцягнутымі.[19] Іншы бок складаецца з паўстанцкіх груп, у прыватнасці ВРС і РСР, набраных у асноўным з неарабскіх мусульманскіх этнічных груп фур, загава, і масаліт. Афрыканскі Саюз і Арганізацыя Аб’яднаных Нацый таксама далучыліся да сумеснай місіі па падтрыманні міру ў рэгіёне, названай ЮНАМІД. Хоць урад Судана публічна адмаўляе, што падтрымлівае «Джанджавід», дадзеныя пацвярджаюць сцвярджэнні, што ён забяспечыў фінансавую дапамогу і зброю, а таксама скаардынаваў сумесныя атакі[20][21].

Асаблівасці ДарфураПравіць

Найбольш буйной народнасцю рэгіёну з’яўляюцца фора (фур). Частка гэтага этнасу з’яўляецца арабамоўнай, але большасць кажуць на ўласнай мове. Пражываюць таксама вялікі лік араба-суданцаў, нубійцаў і некалькі дзесяткаў больш дробных народнасцяў, у асноўным негрыцяне. Некаторыя з дарфурскіх народнасцяў арабізаваныя і страцілі свае мовы, але захавалі элементы традыцыйнай культуры.

Па ладзе жыцця насельніцтва Дарфура дзеліцца на жывёлагадоўцаў-качэўнікаў, сярод якіх пераважаюць араба-суданцы, і аселае земляробчае насельніцтва, прадстаўленае чорнасукрымі народнасцямі. У гарадах пражываюць прадстаўнікі ўсіх дарфурскага народнасцяў.

Племяны фактар ​​гуляе вялікую ролю ў жыцці мясцовага насельніцтва. Кожнае племя мае замацаваную за ім «дору» — тэрыторыю рассялення. У межах свайго ўчастка племя з’яўляецца практычна неабмежаваным уладальнікам земляў, пашы і водных крыніц.

У культурным плане большая частка насельніцтва рэгіёну значна бліжэй да суседняга Чаду, чым да астатняга Судану, размешчаны ў даліне Ніла. Тпксама Дарфур лічыцца самым засушлівым і бедным раёнам краіны.

Прычыны і перадумовыПравіць

Канфлікт нарастаў даўно. З-за суровага клімату ішла зацятая канкурэнцыя за зямельныя і водныя рэсурсы паміж жывёлагадоўцамі і чарнаскурымі земляробамі, якая вылілася ў міжэтнічную барацьбу за выжыванне ў няпростым рэгіёне. Ускладненне адбылося ў канцы ХХ стагоддзя, калі пустыня стала паглынаць раней прыдатныя да пражывання зямлі, заселеныя арабамі-качэўнікамі, і тыя сталі міграваць на поўдзень. Нагодай да адкрытага ваеннага канфлікту стала пагадненне паміж Хартумам і паўстанцамі Поўдня аб падзеле прыбыткаў ад здабычы нафты. Чарнаскурае насельніцтва Дарфура лічыла, што ў дамове не былі ўлічаныя іх эканамічныя інтарэсы.

Ход падзейПравіць

 
Лагер бежанцаў з Дарфура ў Чадзе.

Пачатак вайныПравіць

У 2003 годзе супраць урада Судана выступілі дзве ваенізаваныя групоўкі: «Фронт вызвалення Дарфура», пазней пераназванае ў суданскі вызваленчы рух (SLM/СВР), і «Рух за справядлівасць і роўнасць» (JEM)[22].

25 лютага атрады СВР захапілі акруговай цэнтр Гола паблізу мяжы з Чадам, а 4 сакавіка яе атрады паспрабавалі захапіць Эль-Фашэр, але былі адкінутыя ўрадавымі войскамі[23]. 6 верасня ўрад і СВР пры пасярэдніцтве Чада падпісалі пагадненне аб спыненні агню, дамовіўшыся пачаць поўнамаштабныя перамовы па ўрэгуляванні канфлікту. Аднак неўзабаве кіраўніцтва баевікоў абвінаваціла ўрад у зрыве дамовы. Узрастанне і інтэнсіўнасць канфлікту вымусіла ўлады перакінуць у Дарфур буйныя ваенныя падмацавання, больш шырока і актыўна стала падлучацца ваенная авіяцыя. Урад Судана задзейнічаў арганізаванае з мясцовых арабамоўных качэўнікаў апалчэнне «Джанджавід» («д’яблы/джыны на конях»), якія рэгулярна здзяйснялі напады на чарнаскурых фермераў, спальваючы пры гэтым цэлыя вёскі і здзяйсняючы іншыя віды гвалту. Апалчэнцы выганялі чорныя плямёны для вызвалення сельскагаспадарчых зямель. Аналагічныя мерапрыемствы праводзілі іх праціўнікі супраць араба-суданцаў[24].

У лютым 2004 урад пасля захопу горада Ціне на мяжы з Чадам абвясціла аб сваёй перамозе над паўстанцамі, аднак паўстанцы захоўвалі кантроль над сельскімі раёнамі.

Спробы мірнага ўрэгуляванняПравіць

23 жніўня 2004 года ў сталіцы Нігерыі Абуджы пачаліся шматбаковыя перамовы па ўрэгуляванні дарфурскага крызісу з удзелам прадстаўнікоў паўстанцкіх груповак і суданскага ўрада. Сустрэча праходзіла пад эгідай Афрыканскага саюза пры ўдзеле Лігі арабскіх дзяржаў, а таксама Эрытрэі, Лівіі, Уганды, Чада і Малі. Перамовы практычных вынікаў не прынеслі.

18 кастрычніка 2004 у Трыпалі (Лівія) адбыўся саміт з удзелам дэлегацый Лівіі, Судана, Чада, Егіпта і Нігерыі, а таксама прадстаўнікоў двух паўстанцкіх груповак Дарфура, дзе была зроблена спроба ўрэгуляваць крызіс сіламі саміх афрыканцаў.

Судан выступіў тут з шэрагам ініцыятыў, напрыклад, правесці дэцэнтралізацыю ўлады ў правінцыі, стварыўшы органы мясцовага самакіравання. Урад таксама абвясціў аб згодзе значна павялічыць ваенны кантынгент Афрыканскага саюза ў Дарфуры — з 465 да 4,5 тыс. чалавек.

На саміце ў Лівіі ўдзельнікі дамовіліся, што праблему Дарфура трэба вырашаць сваімі сіламі, без умяшання міжнароднай супольнасці.

5 мая 2006 года ў Абуджы (Нігерыя) паміж урадам Судана і СВР было падпісана першае мірнае пагадненне[25].

Эскалацыя канфліктуПравіць

 
Верталёт ВПС Судана, які ўдзельнічаў у баявых аперацыях супраць баевікоў.

Увечары 29 верасня 2007 года больш за 1000 узброеных баевікоў суданскай вызваленчай арміі напалі на ваенную базу афрыканскіх міратворцаў у Хасканіце і пасля шматгадзіннага бою, захапіўшы на базе зброю, яны спалілі яе дашчэнту. У выніку гэтага нападу загінулі дзесяць міратворцаў, сем з якіх былі з Нігерыі. «Рух за роўнасць і справядлівасць», у сваю чаргу абвінавацілі ў інцыдэнце непасрэдна ўрадавыя войскі. Услед за гэтым суданская армія ўзяла горад Хасканіта, пасля чаго ён быў цалкам спалены.

У лютым 2010 Урад Судана і РСР падпісалі пагадненне аб спыненні агню, з папярэднім пагадненнем імкнуцца да міру. РСР меў найбольшую выгаду ад перамоваў і мог імкнуцца да паўаўтаноміі гэтак жа, як Паўднёвы Судан[26]. Аднак перамовы былі сарваны абвінавачваннямі, што суданская армія пачала рэйды і паветраныя ўдары па вёсцы, дзе хаваліся баевікі, парушыўшы пагадненне па толу. РСР паабяцала байкот перамоў[27].

Баявыя дзеянні працягваюцца і па гэты дзень. Паўстанцы здзяйсняюць перыядычныя атакі на сілы ўрада і арабасуданскае насельніцтва, а іншы бок праводзіць контрпартызанскія аперацыі і атакі на вёскі цемнаскурых.

Ваенныя злачынствыПравіць

Абодва бакі ў канфлікце абвінавачвалі адзін аднаго ў сур‚ёзных парушэннях правоў чалавека, уключаючы масавыя забойствы, згвалтаванні і рабаванні мірных жыхароў. Крызіс прыняў міжнародныя маштабы, калі больш за сто тысяч бежанцаў, якія пераследваюцца атрадамі «джанджавідаў», хлынулі ў суседні Чад, што прывяло да сутыкненняў паміж «джанджавідаў» і чадскімі памежнікамі. Былы дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл ахарактарызаваў сітуацыю як генацыд або акты генацыду.[28]

1 сакавіка 2012 года Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на арышт міністра абароны Судана М. Хусэйна па абвінавачванні ў здзяйсненні ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці ў Дарфуры ў 2003—2004 гадах[29].

Замежны фактарПравіць

 
Байцы міратворчага кантынгенту.

У 2004 годзе ў краіну была накіравана група назіральнікаў ААН, якая паступова вырасла да міратворчага кантынгенту. Адной з галоўных прычын гэтага можна лічыць гіганцкі паток бежанцаў, якія лінулі ў суседнія краіны, асабліва ў Чад. Гуманітарны крызіс таксама турбаваў Францыю, былую метраполію Чада, якая не жадала хаосу ў сваёй былой калоніі. Між тым французскія кампаніі асцерагаліся страты сваіх радовішчаў у Дарфуры[30].

Згодна з штогодніка SIRPI, з 2001 па 2007 год асноўным прыхільнікам суданскага ўрада з’яўляліся Расія і Кітай. Так, у 2004 годзе на долю Расіі прыйшлося 99% ад агульнага ліку ваенных закупак Судана — 297 мільёнаў долараў. Паводле тых жа дадзеных, РФ было пастаўлена ў Судан ў 2006 годзе 41%, а ў 2007 годзе 96% зброі і боепрыпасаў, на агульную суму ў 54 мільёна долараў. Аднак Кітай і Расія гэтыя абвінавачванні ў парушэнні эмбарга ААН на продаж зброі ўдзельнікам дарфурскага канфлікту адхілілі. Прадстаўнік Судана ў ААН таксама назваў гэтыя абвінавачванні неабгрунтаванымі[31].

Пэўную падтрымку уладам аказалі таксама Іран і Беларусь. Паведамлялася, што прададзеныя ў 2000-я апошняй Судану БТРы і верталёты Мі-24 выкарыстоўваліся ў баях супраць дарфурскіх баевікоў[32][33][34].

Гл. таксамаПравіць

ЗноскіПравіць

  1. Three Darfur factions establish new rebel group. Sudan Tribune (7 ліпеня 2017). Праверана 20 ліпеня 2017.
  2. Al Bashir threatens to ‘disarm Darfur rebels’ in South Sudan (англ.) , Radio Dabanga (29 April 2015).
  3. «Борьба достигает столицы Чада», Al Jazeera, 2 февраля 2008 года.
  4. Afrol News - Eritrea, Chad accused of aiding Sudan rebels 7 de septiembre de 2007
  5. Archived copy. Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2012. Праверана 24 лістапада 2015. Sudan adjusting to post-Gaddafi era
  6. Uganda Signals Diplomatic Breakthrough With Sudan on Rebels - Bloomberg
  7. Sudan: Application for summonses for two war crimes suspects a small but significant step towards justice in Darfur | Amnesty International. Amnesty.org (27 лютага 2007). Праверана 24 сакавіка 2010.
  8. : Le Secrétaire général et la Présidente de la Commission de l’Union africaine nomment M. Martin Ihoeghian Uhomoibhi, du Nigéria, Représentant spécial conjoint pour le Darfour et Chef de la MINUAD, UN, 27 October 2015
  9. : Le Secrétaire général et l’Union africaine nomment le général de corps d’armée Frank Mushyo Kamanzi, du Rwanda, Commandant de la force de la MINUAD, UN, 14 December 2015
  10. Military Balance 2007, 293.
  11. : Faits et chiffres, UN, 26 October 2016
  12. "Who are Sudan's Jem rebels?". Al Jazeera.
  13. : (5a) Fatalities by Year, Mission and Incident Type up to 31 Aug 2016, UN, 8 September 2016
  14. Darfur Conflict. Thomson Reuters Foundation.
  15. Sudan. United to End Genocide.
  16. Q&A: Sudan's Darfur conflict , BBC News (8 February 2010). Праверана 24 сакавіка 2010.
  17. Reuters AlertNet – Darfur conflict. Alertnet.org. Праверана 24 сакавіка 2010.
  18. The Prosecutor v. Omar Hassan Ahmad Al Bashir. Праверана 24 красавіка 2016.
  19. de Waal, Alex. Darfur's Deep Grievances Defy All Hopes for An Easy Solution , The Observer (25 July 2004). Праверана 13 студзеня 2011.
  20. Rights Group Says Sudan's Government Aided Militias , Washington Post (20 July 2004). Праверана 14 студзеня 2007.
    Darfur – Meet the Janjaweed. American Broadcasting Company (3 чэрвеня 2008). Праверана 16 ліпеня 2008.
  21. Uppsala Conflict Data Program Conflict Encyclopedia, Sudan, one-sided conflict, Janjaweed – civilians
  22. BBC Staff (24 February 2009) «Who are Sudan’s Darfur rebels?» BBC News
  23. Артур Блинов. Мир в обмен на нефть , Независимая газета (2007-09-24).
  24. Омар аль-Башир в Лентапедии , "Лента.Ру" (2005).
  25. С.Ю. Серёгичев. Возможные пути эволюции Республики Судан: факторы и условия , Институт Ближнего Востока (2006).
  26. Will peace return to Darfur? , BBC News (23 February 2010). Праверана 11 ліпеня 2010.
  27. Jem Darfur rebels snub Sudan peace talks over 'attacks' , BBC News (4 May 2010). Праверана 11 ліпеня 2010.
  28. Adam Jones (27 September 2006). Genocide: A Comprehensive Introduction. Routledge. p. 373. ISBN 978-1-134-25980-9. https://books.google.com/books?id=RnO_Z3y5elgC. 
  29. Об изменениях в военно-политической обстановке на Ближнем Востоке и в Северной Африке (27 февраля – 4 марта 2012 года). Институт Ближнего Востока. Праверана 7 сакавіка 2012.
  30. Проектный блог по курсу "Конфликтология"
  31. China, Russia deny weapons breach. BBC (8 мая 2007).
  32. Тоp-10 обвинений Беларуси в сомнительных оружейных сделках
  33. Торговля оружием и будущее Белоруссии
  34. Завоюет ли Беларусь позиции на глобальных рынках оружия?

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць