Дарый I
Дарый I — цар персідскі (522 — 486 да н.э.).
Дарый I Вялікі стар.-перс. Dārayavahuš, вавіл. Dariamuš, эламск. Dariyamauiš, арам. Dryhwš, стар.-грэч.: Δαρεῖος, лац.: Darius | |||
![]() | |||
Выява Дарыя I на старажытнагрэчаскай вазе. Праца Вазапісца Дарыя. | |||
| |||
---|---|---|---|
522 — 486 да н.э. | |||
Папярэднік | Гаўмата | ||
Пераемнік | Ксеркс I | ||
Дзейнасць | дзяржаўны дзеяч, палкаводзец | ||
Веравызнанне | зараастрызм | ||
Нараджэнне | 550 да н.э. | ||
Смерць | 486 да н.э. | ||
Пахаванне | |||
Дынастыя | Ахеменіды | ||
Бацька | Гістасп | ||
Маці | ? | ||
Жонка | Атоса, Артыстона і Парміс | ||
Дзеці | Ксеркс I, Абраком[d], Арсам, Гобрый, Артабазан[d], Арыямен[d], Артазостра, Масіст[d] і Ахемен | ||
Ваенная служба | |||
Званне | галоўнакамандуючы | ||
На царскі сталец уступіў праз падаўлення падуладных Персіі народаў. Каля 518 да н.э. заваяваў паўночна-заходнюю частку Індыі, а ў 512 годзе да н.э., паводле сцверджання Герадота, зрабіў няўдалы паход супраць скіфаў у Прычарнамор'е. У часы свайго панавання правёў рад ваенна-адміністрацыйных рэформ: падзяліў краіну на сатрапіі, рэарганізаваў армію, упарадкаваў падатковую сістэму, устанавіў адзіную залатую грашовую манету дарык, вёў будаўніцтва дарог, храмаў і палацаў у розных гарадах, царскай рэзідэнцыі ў Персепалі. Часы яго панавання былі перыядам найвышэйшай магутнасці дзяржавы Ахеменідаў і старажытнаперсідскай культуры.[1]
Зноскі
- ↑ Скарына Ф. Творы:... С. 155.
ЛітаратураПравіць
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 155. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дарый I