Дастоеўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Дасто́еўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Дастоева.

Дастоеўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Іванаўскі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дастоева
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 26 чэрвеня 2013
Насельніцтва (2009) 1 572
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Застружскі сельсавет у складзе Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Застружжа. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 26 лютага 1958 года цэнтр перанесены ў вёску Дастоева, сельсавет перайменаваны ў Дастоеўскі[1]. 9 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кротаўскага сельсавета[2]. 25 снежня 1962 года сельсавет перададзены ў склад Драгічынскага раёна за выключэннем вёсак Атолчыцы, Вілы, Закуцце, Каралін, Кротава, Навасёлкі, Палкоцічы, Скарацічы, якія перададзены Пінскаму раёну[3]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Іванаўскага раёна, вёскі Атолчыцы, Вілы, Закуцце, Каралін, Кротава, Навасёлкі, Палкоцічы, Скароцічы вернуты са складу Ахоўскага сельсавета Пінскага раёна[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Дастоеўскага сельсавета было 14 населеных пунктаў[5]. 21 ліпеня 1980 года скасаваны вёскі Закуцце і Скарацічы[6]. 26 чэрвеня 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Моладаўскага сельсавета[7].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1572 чалавекі[8], з іх 94,5 % — беларусы[9].

На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 12 населеных пунктаў: Атолчыцы, Вілы, Вулька Дастоеўская, Дастоева, Заруддзе, Застружжа, Каралін, Красіеўка, Кротава, Лысуха, Навасёлкі, Палкоцічы.

Крыніцы

правіць
  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 лютага 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 3.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  3. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962 г. Об укрупнении сельских районов Белорусской ССР Архівавана 11 верасня 2019.
  4. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 6 января 1965 г. Об образовании новых районов Белорусской ССР Архівавана 21 сакавіка 2019.
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 21. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 ліпеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).
  7. Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 287 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивановского района Брестской области Архівавана 11 красавіка 2021.
  8. Насельніцтва ўсіх населеных пунктаў паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў паводле перапісу 2009 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.