Дату́н (кіт.: 大同市) — горад на поўначы КНР, у паўночнай частцы правінцыі Шаньсі. Другі паводле люднасці горад правінцыі.

Датун
кіт.: 大同市
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 14 056,4 км²
Вышыня цэнтра
1 042 м
Насельніцтва
  • 3 105 591 чал. (2020)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
0352
Паштовыя індэксы
037000
Аўтамабільны код
晋B
Афіцыйны сайт
Датун на карце Кітая
Датун (Кітай)
Датун
Датун (Кітай)
Датун

Гісторыя

правіць

Заснаваны пад назвай Пінчэн у 200 годзе да н. э., у перыяд праўлення дынастыі Хань. У 398—494 гады сталіца дынастыі Паўночная Вэй. У 1048 годзе перайменаваны ў Датун. Пасля заняпаду дзяржавы Ляа і заходу дынастыі Цзінь (1115—1234) паступова страціў значэнне гандлёвага горада і выконваў ролю крэпасці. Разбураны ў канцы праўлення дынастыі Мін (1368—1644), адноўлены ў 1652 годзе.

Хуткі рост горада звязаны з будаўніцтвам у 1917 годзе чыгункі, якая злучыла Датун з Пекінам і Цяньцзінем.

Гаспадарка

правіць

Вузел чыгунак. Аэрапорт.

Адзін з галоўных цэнтраў здабычы каменнага вугалю ў краіне. Буйныя машынабудаўнічыя і цэментныя заводы.

Славутасці

правіць

Датун уваходзіць у лік 24 культурна-гістарычных гарадоў Кітая. Захаваліся манастыры Верхні Хуаянь і Ніжні Хуаянь (перыяду дынастыі Тан, 618—907), Цзюлунбі («Сцяна дзевяці драконаў» з каляровай паліванай цэглы; датуецца мінскім перыядам).

У 16 км на захад — Юньганскія будыйскія пячоры часоў дынастыі Паўночная Вэй. У 53 пячорах размешчана 51 тыс. скульптур.

Зноскі

правіць
  1. а б в Geographic Names Server — 2018.
  2. 国务院第七次全国人口普查领导小组办公室 中国人口普查分县资料—2020北京市: 中国统计出版社, 2022. — 983 с. — ISBN 978-7-5037-9772-9

Літаратура

правіць