Даходны дом (Гродна)

(Пасля перасылкі з Даходны дом, Гродна)

Даходны дом — будынак у Гродне, размешчаны па вуліцы Леніна, 13. Пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя.

Славутасць
Даходны дом
Будынак былога даходнага дома
Будынак былога даходнага дома
53°40′52″ пн. ш. 23°50′27″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Гродна
Тып будынка даходны дом
Дата пабудовы 1900 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000657шыфр 412Г000657
Map

Архітэктура правіць

Будынак трохпавярховы з сутарэннямі, трапецападобны ў плане, накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад атынкаваны. Кампазіцыя галоўнага фасада сіметрычная. Цэнтральная частка вылучана несапраўдным рызалітам, завершаным фігурным франтонам. Тымпан франтона прарэзаны арачным аконным праёмам, над якім пазначана дата — 1900. Плоскасць рызаліта члянёна дзвюма парамі высокіх вузкіх аконных праёмаў лесвічнай клеткі. Вуглавыя часткі фасада акцэнтаваны трохграннымі эркерамі, завершаны фігурнымі атыкамі. З паўднёвага боку атык дэкарыраваны ляпнымі гірляндамі. Аконныя праёмы эркераў падкрэслены металічнымі агароджамі (для вазонаў з кветкамі). Тыльны і тарцовыя фасады не тынкаваныя, прарэзаны аконнымі праёмамі з клінчатымі перамычкамі. Захаваліся ўваходныя філянговыя напалову зашклёныя дзверы з металічнымі пераплётамі, металічная агароджа лесвічнай клеткі.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць