Дашкаўка (Магілёўскі раён)
Да́шкаўка[2] (трансліт.: Daškaŭka, руск.: Дашковка) — аграгарадок[3] у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Дашкаўскага сельсавета.
Аграгарадок
Дашкаўка
| ||||||||||||||||||||||||
Геаграфія
правіцьАграгарадок знаходзіцца за 22 км на поўдзень ад Магілёва, каля правага берага Дняпра і вусця ракі Даскі. Праз аграгарадок ідзе аўтамабільная дарога Р97.
Гісторыя
правіцьЗгадана ў 1597 годзе як сяло, заснаванае князем Багданам Саламярэцкім. У 1604 годзе ў Вейнянскім войтаўстве Магілёўскага староства. Імаверна, згадана ў 1611 годзе як вёска Дашкава ў складзе Вяйнянскага войтаўства Магілёўскай воласці Аршанскім павета ВКЛ[4].
У 1758 годзе — мястэчка.
У 1897 годзе ў Дашкаўцы дзейнічалі народнае вучылішча, царква, прыстань, млын, крупадзёрка, маслабойня.
З 1924 года Дашкаўка ў складзе Магілёўскага раёна.
Насельніцтва
правіць- 1897 год — 1197 жыхароў, 185 двароў.
- 1971 год — 1807 жыхароў.
- 1997 год — 1850 жыхароў, 704 двары.
Славутасці
правіць- Сядзіба Жукоўскіх (XIX—пач. XX ст.)
- Будынак бальніцы (пач. XX ст.)
- Чыгуначная станцыя (1-я палова XX ст.)
- Царква Святога Сергія Раданежскага
- Яўрэйскія могілкі
- Мемарыяльная дошка расійскім войскам 1812 года (1968)
Памятныя месцы
правіць- Брацкая магіла — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Д000492
Вядомыя асобы
правіць- Уладзімір Рыгоравіч Цішкоўскі (1933—2014) — вучоны ў галіне кардыялогіі, рэўматалогіі, эндакрыналогіі і сексапаталогіі, доктар медыцынскіх навук[5].
Крыніцы
правіць- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Да́шаўка, Дашко́ўка
- ↑ Решение Могилёвского районного Совета депутатов от 29 июля 2008 года № 13-5 "О преобразовании сельских населенных пунктов" .
- ↑ VUB RS, b. F4-A1951
- ↑ Никонова Л. В. Светлой памяти Владимира Григорьевича Тишковского (руск.) // Газета Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта «Эскулап», № 7 (192) 31 кастрычніка 2014 г.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 71. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 17. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
- Республика Беларусь. Могилёвская область. Могилёвский район: карта. Могилёв: план города / Ред. Г. Г. Науменко, Г. А. Мациевская. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — 5 000 экз.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дашкаўка (Магілёўскі раён)
- Дашкаўка (Магілёўскі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)