Дашкаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі
Да́шкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці.
Дашкаўскі сельсавет | |
Краіна | Беларусь |
---|---|
Уваходзіць у | Магілёўскі раён |
Уключае | 14 вёсак |
Адміністрацыйны цэнтр | аграгарадок Дашкаўка |
Старшыня сельсавета | Кузьмянкова Святлана Сяргееўна |
Кіраўнік спраў | Міхоленка Екацярына Сяргееўна |
Афіцыйныя мовы | беларуская/руская |
Насельніцтва (2009) | 5 038 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | +375 212 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт | |
Тэлефоны сельсавета | 70 39 17, 70 33 60 |
Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Дашкаўка.
Насельніцтва, жыхароў: 5038 (2009 г.)[1].
ГісторыяПравіць
20 жніўня 1924 года ў Магілёўскім раёне былі ўтвораны 19 сельсаветаў, у тым ліку Дашкаўскі сельсавет.
Пад час Другой сусветнай вайны з ліпеня 1941 г. да чэрвеня 1944 г. акупіраваны нямецкімі войскамі.
СкладПравіць
У склад сельсавета ўваходзіць 14 населеных пунктаў (2009 г.):
Населены пункт | Статус | Насельніцтва, 2007 | Гаспадаркі, 2007 | Насельніцтва, 2009[1] |
---|---|---|---|---|
Боўшава | вёска | 78 | 51 | 65 |
Дашкаўка | аграгарадок | 1528 | ... | 1567 |
Досава Сяліба | вёска | 31 | 18 | 25 |
Красніца 1 | вёска | 43 | 27 | 54 |
Красніца 2 | вёска | 33 | 16 | 26 |
Лежнеўка | вёска | 177 | 75 | 136 |
Мяжысеткі | аграгарадок | 1807 | 644 | 1701 |
Навасёлкі | вёска | 176 | 99 | 171 |
Салтанаўка | вёска | 387 | 181 | 364 |
Стайкі | вёска | 179 | 95 | 140 |
Сялец | вёска | 692 | 163 | 687 |
Туманаўка | вёска | 22 | 15 | 30 |
Чарназёмаўка | вёска | 57 | 23 | 52 |
Чарназёмаўка | пасёлак | 24 | 9 | 20 |
Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:
- Новая Лежнеўка — вёска.
- Няфёдаўка — вёска.
СлавутасціПравіць
- Помнік-капліца ў гонар перамогі ў бітве пад Салтанаўкай у 1812 годзе
- Сядзіба Жукоўскіх (пачатак XVIII ст.) з паркам у Дашкаўцы
ЛітаратураПравіць
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.6. Кн.2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. –592 с.: іл. ISBN 978-985-11-0440-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2(т.3). С. 212—213