Даўгаўпілскі ўніверсітэт

Даўгаўпілскі ўніверсітэт (лат.: Daugavpils Universitāte), ці ДУ (DU) — вышэйшая навучальная ўстанова ў Даўгаўпілсе ў Латвіі.

Даўгаўпілскі ўніверсітэт
(ДУ (DU))
лат.: Daugavpils Universitāte
Арыгінальная назва лат.: Daugavpils Universitāte
Заснаваны 1921
Год закрыцця 1940
Рэарганізаваны 2001
Тып класічны ўніверсітэт
Рэктар Арвідс Баршчэўскіс
Размяшчэнне Даўгаўпілс
Сайт du.lv
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Даўгаўпілскі дяржаўны настаўніцкі інстытут правіць

 
Гістарычны будынак па вул. Гімназіяс 32, дзе ў 1921 г. была запачаткавана педагагічная вучэльня

Даўгаўпілскі ўніверсітэт сваімі каранямі сыходзіць у 1921 г. 4 лістапада ў сувязі з недахопам у маладой краіне прафесійна падрыхтаваных настаўнікаў, у Даўгаўпілсе ў памяшканнях сярэдняй школы па вул. Вальдэмара 32 (цяпер вул. Гімназіяс) была адкрыта першая ў Латгаліі чатырохгадовая педагагічная вучэльня. Дырэктарам навучальнай установы быў прызначаны Яніс Юргенс. У калектыве было 9 настаўнікаў, у двух акадэмічных групах налічвалася 36 навучэнцаў.

У 1922/1923 навучальным годзе педагагічную школу перайменавалі ў настаўніцкую семінарыю з чатырма гадамі навучання. У снежні 1922 г. настаўніцкая семінарыя пераехала ў прадугледжаныя для яе памяшканні на сучаснай вул. Саўлес. Колькасць студэнаў павялічылася да 67, працавала ўжо 13 настаўнікаў і ўтварылася 3 групы. У семінарыі вывучалі латышскую, нямецкую, рускую мовы, латгальскі дыялект, прыродазнаўчыя навукі, матэматыку, гісторыю, фізкультуру і маляванне, спевы і закон Божы (асобна для каталікоў і лютэранаў).

1 жніўня 1923 г. настаўніцкая семінарыя была рэарганізавана ў Даўгаўпілскі дзяржаўны настаўніцкі інстытут з пяцігадовымі навучальнымі праграмамі. Выпускнікі атрымлівалі дыпломы, якія давалі права выкладаць ва ўсіх шасцігадовых пачатковых школах, класах і агульнаадукацыйныя прадметы ніжэй узроўня прафесійна-тэхнічных вучэльняў. Працягласць навучання ў розныя часы была рознай і павялічылася з 4 гадоў у 1921—1923 гг. да 5 гадоў у 1924—1929 гг. і да 6 гадоў у 1929—1940 гг. Агулам з 1923 г. да 1940 г. навучальная ўстанова падрыхтавала 505 настаўнікаў. Акрамя вучэбнай дзейнасці, студэнты інстытута займаліся творчасцю: дзейнічалі сімфанічны аркестр, хор, тэатр, выдаваўся літаратурны часопіс. Студэнты ўдзельнічалі ў шматлікіх экскурсіях, збіралі па ўсёй Латгаліі фальклор і рознага роду этнаграфічныя матэрыялы. Пры інстытуце былі адчыненыя школа і дзіцячы садок, дзе студэнты маглі практыкавацца ў педагагічным майстэрстве.

16 ліпеня 1940 г. інстытут зачынілі, уся яго матэрыяльна-тэхнічная база была перададзена Педагагічнаму інстытуту ў Рэзэкнэ. Але ўжо ў кастрычніку 1944 г. было прынята рашэнне аб аднаўленні дзейнасці інстытута ў Даўгаўпілсе з двухгадовым тэрмінам навучання. У перыяд з 1944 па 1952 гг. навучанне ў настаўніцкім інстытуце прайшлі больш за 1500 студэнтаў очнай і завочнай форм навучання чатырох факультэтаў.

Даўгаўпілскі педагагічны інстытут правіць

 
Педагагічны інстытут у 1960-я гг.

У сувязі з пераходам СССР на ўсеагульную сярэднюю адукацыю і недахопам педагогаў з вышэйшай адукацыяй, у пачатку 1950-х гг. настаўніцкі інстытут быў ператвораны ў педагагічны інстытут на правах вну. 18 красавіка 1952 г. быў выдадзены загад аб рэарганізацыі настаўніцкага інстытута ў вышэйшую навучальную ўстанову — Даўгаўпілскі педагагічны інстытут (ДПІ). Працягласць навучання ў новым інстытуце складала 4 гады, і студэнты навучаліся на двух факультэтах — фізіка-матэматычны і філалагічны.

З цягам часу ўзраслі як і колькасць выкладчыкаў, так і іх навуковая кваліфікацыя. Калі ў 1952 г. у інстытуце пачалі працаваць усяго 38 выкладчыкаў, то ўжо ў 1956 г. іх колькасць дасягнула 100 і працягвала кожы год расці. У 1954 г. былі створаныя два новых факультэты — прыродазнаўчых навук (пазней біялогіі) і гісторыі (у 1960-х гг. аб’яднаны з філалагічным) 1956 г. у гісторыі вышэйшай школы быў адметны дзвюма падзеямі — пабудаваны новы вучэбны корпус на сучаснай вул. Віенібас і здзейснены пераход на пяцігадовыя навучальныя праграмы. ДПІ імкліва рос, як і колькасць студэнтаў. Ужо на пятым годзе існавання вну колькасць студэнтаў вочнага аддзялення перавысіла 1 тыс.

У 1970-х гг. на гісторыка-філалагічным факультэце на базе кафедры музыкі і спеваў было створана музычна-педагагічнае аддзяленне, якое ператварылася ў музычна-педагагічны факультэт. На вуліцы Кандавас 1 у 1973 г. быў адкрыты новы спартыўны комплекс, у 1987 г. быў створаны і факультэт фізічнага выхавання. Такім чынам, у канцы 1980 — пачатку 1990-х гг. навучанне было арганізавана на пяці факультэтах (філалогіі, фізікі і матэматыкі, біялогіі і хіміі, музыкальнай педагогікі і фізічнага выхавання). У верасні 1989 г. быў адкрыты навучальны корпус па вул. Парадэс 1. У 1991 г. быў распачаты прыём студэнтаў на спецыяльнасці па сацыялогіі, філасофіі і эканомікі. Усяго ў пачатку 1990-х гг. у ДПІ навучалася больш за 2,5 тыс. студэнтаў.

Даўгаўпілскі ўніверсітэт правіць

 
Новы корпус універсітэта

29 студзеня 2001 г. на пасяджэнні Сената вну была зацверджана канцэпцыя развіцця вну на 2001—2010 гг., дзе ўстанова ужо пазіцыянуецца як рэгіянальны адукацыйны, навуковы і культурны цэнтр. 5 сакавіка 2001 г. Устаноўчы сход зацвердзіў змяненне найменавання Даўгаўпілскага педагагічнага універсітэта на Даўгаўпілскі ўніверсітэт.

Адбыліся таксама значныя змены ў структуры вну. 1 кастрычніка 2001 г. быў створаны факультэт сацыяльных навук, рэарганізаваны факультэт педагогікі і псіхалогіі. 7 жніўня 2003 г. на пасяджэнні Сената вну створаны факультэт адукацыі і кіравання. Пасля 2001 г. ў ДУ былі заснаваныя і паспяхова працуюць некалькі навукова-даследчых інстытутаў і цэнтраў: Інстытут ўстойлівай адукацыі (2003 г.), Інстытут сацыяльных даследаванняў (2003 г.),Іінстытут кампаратыўных даследаванняў (2003 г.), Цэнтр вуснай гісторыі (2003 г.), Цэнтр інавацыйнай мікраскапіі (2004 г.), Інстытут экалогіі (2004 г.) і Інстытут сістэмнай біялогіі (2005 г). Сваю працу працягвае і Латгальскі даследчы інстытут (працуе з 1991 г.).

У цяперашні час навучальны працэс у ДУ праходзіць на пяці факультэтах: натуральных навук і матэматыкі, гуманітарнай адукацыйнай і кіравання, музыкі і мастацтва, сацыяльных навук у 3 навучальных карпусах: на вул. Віенібас 13, па вул. Парадэс 1 і вул. Саўлес, 1/3, а таксама ў спартыўным комплексе на вул. У 2006/2007 навучальным годзе ва ўніверсітэце навучалася каля 5 тыс. студэнтаў і працавала каля 200 выкладчык, з якіх амаль палова мелі навуковыя ступені доктара і доктара хабілітаванага.

Факультэты і кафедры правіць

 
Пляц перад галоўным корпусам універсітэта
  • Факультэт матэматыкі і прыродазнаўчых навук
  1. Кафедра анатоміі і фізіялогіі
  2. Кафедра фізікі і матэматыкі
  3. Кафедра інфарматыкі
  4. Кафедра хіміі і геаграфіі
  • Гуманітарны факультэт
  1. Кафедра англійскай філалогіі і перакладу
  2. Кафедра латышскай літаратуры і культуры
  3. Кафедра латышскай мовы
  4. Кафедра русістыкі і славістыкі
  5. Кафедра гісторыі
  6. Кафедра замежных моў
  • Факультэт сацыяльных навук
  1. Кафедра эканомікі і сацыялогіі
  2. Кафедра сацыяльнай псіхалогіі
  3. Кафедра права
  • Факультэт адукацыі і кіравання
  1. Кафедра спорту
  2. Кафедра педагогікі і педагагічнай псіхалогіі
  • Факультэт музыкі і мастацтваў
  1. Кафедра музыкі

Выбітныя выпускнікі правіць

Спасылкі правіць