Даўгерутэ
Даўгерутэ, Даўгерут (ням.: Daugeruthe; літ.: *Daugėrutis, *Daugerutis, *Daugirutis; ? — 1213, Вендэн) — князь літоўскі.
Даўгерутэ | |
---|---|
Нараджэнне | XII стагоддзе |
Смерць |
1213 |
Дзеці | Даўгерутаўна[d] |
Імя
правіцьІмя Даўгерут — з шэрагу старабалцкіх (старалітоўскіх) двухасноўных імёнаў. Такія імёны дайшлі з індаеўрапейскай эпохі і ўласцівыя іменнікам народаў індаеўрапейскага паходжання[1].
Першая аснова Daug- (як у імені Міндоўг) звязаная з літ. daug «шмат»[2]. Злучальнай галоснай з ёй злучаная другая аснова Rut- як у старапрускіх імёнах O-rute, Da-rutte.
Біяграфія
правіцьУпершыню згадваецца пад 1209 годам у «Хроніцы Лівоніі» Генрыха Латвійскага, паводле яго сведчанняў Даўгерутэ быў «адным з найбольш магутных літоўцаў» (potentioris de Lethonia), цесцем і саюзнікам герцыкскага князя Усевалада. У 1213 годзе Даўгерутэ ездзіў у Вялікі Ноўгарад, імаверна, каб заключыць саюз супраць немцаў у Лівоніі. На зваротным шляху схоплены і загінуў у зняволенні[3]. В. Насевіч выказаў думку, што Даўгерутэ мог быць ананімным бацькам Міндоўга, якога Лівонская старэйшая рыфмаваная хроніка называе вялікім каралём (könig gros) літоўцаў[4].
Зноскі
- ↑ T. Milewski. Indoeuropejskie imiona osobowe. Wrocław-Warszawa-Kraków, 1969. С. 11-13.
- ↑ Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 82-83.
- ↑ Генрих Латвийский. Хроника Ливонии. — Москва-Ленинград : АН СССР, 1938. — 608 с. С. 113, 149.
- ↑ Насевіч В. Пытанняў больш, чым адказаў // Беларускі гістарычны агляд. Т. 5. Сш.1(8). — Мн., 1998. — С. 210—226. Рэцензія: Краўцэвіч А. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага. — Мн.: Беларуская навука, 1998. — 208 с.
Літаратура
правіць- Генрих Латвийский. Хроника Ливонии. — Москва-Ленинград : АН СССР, 1938. — 608 с.
- Насевіч В. Пытанняў больш, чым адказаў // Беларускі гістарычны агляд. Т. 5. Сш.1(8). — Мн., 1998. — С. 210—226. Рэцензія: Краўцэвіч А. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага. — Мн.: Беларуская навука, 1998. — 208 с.