Даўгялаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці БССР

Даўгя́лаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Вялікія Даўгялы.

Даўгялаўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Воранаўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Вялікія Даўгялы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 29 красавіка 1960

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Воранаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 29 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Паляцкішскага сельсавета[1].

Крыніцы

правіць
  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.