Даўмонт (вялікі князь літоўскі)
Даўмонт (? — 5 жніўня 1285) — меркаваны вялікі князь літоўскі (1282? — 1285).
Даўмонт | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Трайдзень | ||||||
Пераемнік | Будзікід | ||||||
Нараджэнне | XIII стагоддзе | ||||||
Смерць | 5 жніўня 1285 | ||||||
Бацька | Від |
Імя
правіцьДаўмонт (Доўмант) — старабалцкае (старалітоўскае) двухасноўнае імя. Такія імёны дайшлі з індаеўрапейскай эпохі і ўласцівыя іменнікам народаў індаеўрапейскага паходжання[1].
Першая аснова Daug- паходзіць ад літ. daug «шмат», сярод сучасных літоўскіх антрапонімаў вядомыя і Dau-mant’as, і Daug-mant’as)[2]. На другой пазіцыі гэтая аснова, напрыклад, у імені Міндоўг.
Другая аснова Mant- звязаная з літоўскім manta «перасоўная маёмасць; (ваенная) здабыча». Яно, у сваю чаргу, звязана з manyti, адно са значэнняў якога (апроч асноўнага «думаць, меркаваць») — «займець, здабыць»[3].
Імя мела значыць «шматздабычлівы» і ўяўляла сабой імя-пажаданне.
Вядомыя звесткі
правіцьЗгадваецца ў Троіцкім летапісам як літоўскі князь, які камандаваў вялікі паходам літоўцаў на воласці Алешня і іншыя, што належалі цвярскому епіскапу Сімяону, і загінуў у бітве з аб’яднаным войскам з Цверы, Масквы, Волака Ламскага, Таржка, Дзмітрава, Зубцова і Ржэвы.
Паводле Васкрасенскага летапісу, Даўмонт не загінуў, а трапіў у палон. З іншых крыніц імаверней гэта быў пскоўскі князь Даўмонт, які праўда трапіў у палон, але неўзабаве быў вызвалены.
На думку гісторыкаў, якія лічаць асобнага князя Даўмонта рэальным, ён мог быць сынам і непасрэдным пераемнікам Трайдзеня[4], а ўжо пераемнікам гэтага меркаванага Даўмонта быў Будзікід[5].
Зноскі
- ↑ T. Milewski. Indoeuropejskie imiona osobowe. Wrocław-Warszawa-Kraków, 1969. С. 11-13.
- ↑ Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 82-83.
- ↑ Lit. zweistämmige Personennamen mit mant- und mantà «bewegliche Habe» // Pranas Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 4. Vilnius, 1998. C. 758—763.
- ↑ ЭнцВКЛ 2005, с. 583.
- ↑ ЭнцВКЛ 2005, с. 582.
Літаратура
правіць- Пазднякоў В. Даўмонт // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 582—583. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Rowell S.C. Lithuania Ascending: A Pagan Empire Within East-central Europe, 1295-1345. — Cambridge University Press, 1994. — ISBN 052145011X.