Двайное праменепраламленне

Двайное праменепраламленне — гэта эфект расшчаплення ў анізатропным асяроддзі светлавога промня на два складнікі. Калі промень святла падае перпендыкулярна да паверхні крышталю, то на гэтай паверхні ён расшчапляецца на два промні. Першы промень працягвае распаўсюджвацца наперад і называецца звычайным (o — ordinary), другі ж адхіляецца ў бок і называецца незвычайным (e — extraordinary).

Аптычныя ўласцівасці галіта і кальцыта

Упершыню з'ява была выяўлена дацкім навукоўцам Расмусам Барталінам на крышталі ісладскага шпата ў 1669 годзе[1].

Апісанне

правіць
 
Двайное праменепраламленне крышталём кальцыта

Напрамак вагання вектара электрычнага поля незвычайнага промня знаходзіцца ў плоскасці галоўнага сячэння (плоскасці, якая праходзіць праз промень і аптычную вось крышталя). Аптычная вось крышталя — напрамак у аптычна анізатропным крышталі, дзе светалавы промень распаўсюджваецца без двайнога праменепраламлення.

Парушэнне закона праламлення святла незвычайным промнем звязана з тым, што скорасць распаўсюджвання промня святла, як і паказчык пераламлення, з такой палярызацыяй, як у незвычайнага промня, залежыць ад напрамку. Для звычайнай хвалі скорасць распаўсюджання аднолькавая ва ўсіх напрамках.

Можна падабраць умовы, калі звычайны і незвычайны промні распаўсюджваюцца па адной траекторыі, але з рознымі скарасцямі. Тады назіраецца эфект змены палярызацыі. Напрыклад, лінейна палярызаванае святло, што падае на пласцінку, можна прадставіць у выглядзе двух складнікаў (звычайнай і незвычайнай хваль), якія рухаюцца з рознымі скарасцямі. З-за рознасці скарасцей гэтых двух складнікаў пасля мінавання крышталя паміж імі будзе некаторая рознасць фаз, і ў залежнасці ад гэтай рознасці святло будзе мець розныя палярызацыі. Калі таўшчыня пласцінкі такая, што пасля мінавання крышталя з яе адзін прамень на чвэрць хвалі (чвэрць перыяду) адстае ад другога, то палярызацыя ператворыцца ў кругавую (такая пласцінка называецца чвэрцьхвалевай); калі адзін прамень ад другога адстане на паўхвалю, то святло застанецца лінейна палярызаваным, але плоскасць палярызацыі павернецца на некаторы вугал, значэнне якога залежыць ад вугла паміж плоскасцю палярызацыі праменя, што падае, і плоскасцю галоўнага сячэння (такая пласцінка называецца паўхвалевай).

Зноскі

правіць
  1. Erasmus Bartholin, Experimenta crystalli islandici disdiaclastici quibus mira & infolita refractio detegitur (Copenhagen, Denmark: Daniel Paulli, 1669).

Літаратура

правіць