Дваццаць восьмая зорка
Дваццаць восьмая зорка — альбом беларускага рок-гурта Мроя, запісаны ў 1989 годзе, выдадзены ў 1990 і перавыдадзены ў 1997 ды 2009 гадах.
Дваццаць восьмая зорка | ||||
---|---|---|---|---|
Студыйны альбом Мроя | ||||
Дата выпуску | 1990 | |||
Запісаны | 1989 | |||
Жанр | Рок | |||
Працягласць | 38:24 | |||
Мова песень | Беларуская | |||
Лэйбл | Мелодыя | |||
|
||||
Храналогія N.R.M. і Мроя | ||||
|
Змест
правіць- «Дваццаць восьмая зорка»
- «Мама-мафія»
- «Шмат»
- «Кастрычніцкі цягнік»
- «Апошні інспэктар»
- «Аўстралійская полька»
- «Зямля»
- «Я — рок-музыкант»
Удзельнікі
правіць- Алег Дземідовіч: ударная ўстаноўка, дадатковы спеў
- Юрась Ляўкоў: бас-гітара, дадатковы спеў
- Лявон Вольскі: спеў, клавішы
- Венедыкт Конеў-Петушкевіч: гітара, дадатковы спеў
Дадатковыя звесткі
правіцьУлетку 1989 года беларускія музычныя журналісты Анатоль Мяльгуй і Вітаўт Мартыненка пішуць ліст на ўсесаюзную фірму грамзапіса «Мелодыя» з прапановай зрабіць запіс песень таленавітых музыкаў з гурта Мроя з наступным іх выданнем. Акрамя гэтага яны апублікавалі дзясяткі артыкулаў, каб прыцягнуць увагу да катастрафічнага стану беларускай музыкі[1]. Кіраўнікі «Мелодыі» адрэагавалі даволі хутка і праз некалькі месяцаў даслалі ў Мінск вялікую перасоўную станцыю МСА дзеля запісу альбома гурта.
На пласцінку, якая выйшла масавым накладам у 1990 годзе, патрапіла 8 песень. Музыкі стварылі невытлумачальную і запатрабаваную «перабудовачным» слухачом атмасферу: цяжкі хардавы гук, надрыўны вакал і абавязковая сацыяльная заклапочанасць у тэкстах. Вокладку аформілі ў цьмяных традыцыях англійскага гурта Pink Floyd: Вольскі і Дземідовіч зрабілі з пластыліну твары ўдзельнікаў гурта, абгарнулі пап’е-машэ і сфатаграфавалі.
У 1997 годзе альбом быў перавыдадзены на касеце фірмай BMAgroup.
У 2006 песня «Шмат» з гэтага альбому была ўключаная ў зборнік «Чарнобыльскі вецер».
У 2009 годзе BMAgroup перавыдала альбом на CD у серыі «Беларускі Музычны Архіў». У перавыданне дадаткова ўвайшлі песні «Паляваньне на вядзьмарак» і «Ён яшчэ вернецца», а таксама кліп і відэа-запіс песні «Я — рок-музыкант» з канцэрта «Музыкі свету — дзецям Чарнобыля», які адбыўся ў 1993 годзе[2].
Зноскі
- ↑ Вітаўт Мартыненка. Новая кніга. Героі нашага рок-н-рольнага часу // Беларус. №570. Ліпень 2010 г.
- ↑ Рок-гурт Мроя. Дваццаць восьмая зорка Prastora.by — інтэрнэт-крама кніг на беларускай мове.