Двуххвосткі
Двуххвосткі, вілахвосткі (Diplura) — атрад членістаногіх. Раней разглядаўся як атрад (клас) першаснабяскрылых насякомых.
Двуххвосткі | |||||||||||||||||||||||||
![]() Campodea staphilinus | |||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||
Сямействы | |||||||||||||||||||||||||
|
АпісаннеПравіць
Цела даўжынёю 2—8 мм, зрэдку да 50 мм, прадаўгаватае, малочна-белае, жаўтаватае, густа ўкрытае валаскамі. Галава круглаватая з доўгімі шматчленікавымі антэнамі; ротавыя часткі грызучыя. 3 пары ног. На заднім канцы цела парныя, як вілы, адросткі (адсюль назва).
Арэал і экалогіяПравіць
Пашыраны пераважна ў трапічных і субтрапічных абласцях. Жывуць у глебе, лясным подсціле, мурашніках, гнілой драўніне, пад камянямі. На Беларусі дадзеныя пра фаўну адсутнічаюць, вядомыя тры віды[1] — найбольш частыя кампадэя стафілінападобная (Campodea staphylinus) і клешчахвост звычайны (Catajapyx confusus). Пераважна драпежнікі (жывяцца дробнымі членістаногімі). Развіццё без пераўтварэння, лічынкі і дарослыя шмат разоў ліняюць.
СістэматыкаПравіць
Адрозніваюць 10 сямействаў, каля 40 родаў, 600 відаў.
Сямействы:
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Двуххвосткі // БЭ ў 18 т. Т. 6. Мн., 1998.