Чжаа Сіньтун
Чжа́а Сіньту́н (кіт.: 赵心童; нар. 3 красавіка 1997[1], Сіянь[1][2]) — кітайскі прафесійны гулец у снукер. Чэмпіён свету (2025).
Чжаа Сіньтун![]() кіт.: 赵心童 | |
![]() | |
Дата нараджэння: | 3 красавіка 1997 (28 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэння: | Сіянь, Правінцыя Шэньсі, Кітай |
Грамадзянства: | ![]() |
Вядучая рука: | левая |
Прафесійная кар’ера: | 2016–... |
Найвышэйшы рэйтынг: | 6 |
Прызавыя грошы: | > £747,000 |
Найвышэйшая серыя: | 147 (2 разы) |
Перамогі на турнірах | |
Чэмпіянат свету: | фінал (2025) |
Спартыўная кар’ера
правіцьУпершыню ўдзельнічаў на прафесійным турнірыў 2012 годзе ў 15-гадовым узросце на азіяцкім турніры серыі Players Tour Championship у Чжанцзягане і здолеў дайсці да 1/8 фіналу, перамогшы ў трох паядынках. У тым жа сезоне атрымліваў уайлдкард на чатыры рэйтынгавыя турніры ў Кітаі і тройчы выйграваў стартавыя паядынкі і даходзіў да 1/16 фіналу. У 2013 годзе дайшоў да фіналу чэмпіянату свету сярод аматараў, дзякуючы якому мог атрымаць прафесійны статус, але саступіў Чжоу Юэлуну. Апроч таго, у сезоне 2013/2014 упершыню дайшоў да 1/8 фіналу рэйтынгавага турніру на International Championship, а ў наступным сезоне яшчэ двойчы даходзіў да гэтай стадыі на Усі Класік і Шанхай Мастэрс, пасля чаго ў 2015 годзе быў блізкі да траплення ў мэйн-тур, але саступіў у апошнім паядынку Q-School. Тым не менш, высокае месца ў рэйтынгу аматараў дазволіла Чжаа прымаць удзел у многіх рэйтынгавых спаборніцтвах сезона 2015/2016 і ўпершыню гуляць у кваліфікацыі да чэмпіянату свету. У 2015 годзе ў другі раз дайшоў да фіналу аматарскага чэмпіянату свету і саступіў Панкаю Адвані, аднак, паколькі той адмовіўся ад месца ў мэйн-туры, атрымаў прафесійны статус на два гады з сезона 2016/2017 ва ўзросце 19 гадоў.
Быў адхілены Сусветнай асацыяцыяй прафесійнага більярда і снукера ад турніраў на 20 месяцаў за ўдзел у дагаворных матчах і стаўкі на снукер. Вярнуўся да ўдзелу ў спаборніцтвах увосень 2024 года. У 2025 годзе аднавіў прафесійны статус, але на чэмпіянаце свету ў Шэфілдзе выступаў яшчэ, як аматар.
Пераадолеўшы папярэднія раўнды, у паўфінале сусветнага першынства 2 траўня 2025 года перамог шматразовага чэмпіёна свету англічаніна Роні О’Салівана. У фінале 4-5 траўня сустрэўся з валійцам Маркам Уільямсам, атрымаў перамогу і стаў першым у гісторыі чэмпіёнам свету па снукеры з Азіі.
Выступы на прафесійных снукерных турнірах
правіць
- ↑ Паказаны рэйтынг у пачатку сезона.
- ↑ а б в г Не з’яўляўся ўдзельнікам мэйн-тура.
- ↑ Пачаткоўцы мэйн-тура не маюць рэйтынгу.
- ↑ а б в Лічацца толькі матчы, згуляныя ў асноўных стадыях турніраў (кваліфікацыйныя матчы не ўваходзяць у статыстыку).
- ↑ Лічыцца колькасць турніраў, дзе гулец выступаў у асноўнай стадыі (турніры, дзе гулец прайграў у кваліфікацыі не ўваходзяць у статыстыку)